Гайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, катэгорыі
д →‎Агульныя зьвесткі: выпраўленьне спасылак
Радок 32:
Пачынаецца з крыніцаў на захад ад вёскі [[Гайна (вёска)|Гайны]] [[Лагойскі раён|Лагойскага раёну]], цячэ ў [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкім]] і [[Барысаўскі раён|Барысаўскім]] раёнах, дзе за 1 км ад вёскі [[Весялова (Барысаўскі раён)|Весялова]] ўпадае ў Бярэзіну. У вярхоўі цячэ [[Менскае ўзвышша|Менскім узвышшам]], у ніжняй плыні — [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай нізінай]].
Даліна трапэцападобная, ніжэй за ўток Цны невыразная, шырыня яе ад 0,8—1,2 км у верхняй плыні да 2,5—3 км у нізкай. [[Абалона]] да вёскі [[Сьвідна (Менская вобласьць)|Сьвідна]] адсутнічае, на астатняй працягласьці двухбаковая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае на 9 км (ад вёскі Гайны да вёскі [[Кузевічы|Кузевічаў]]), на астатнім працягу зьвілістае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 2—4 м, ніжэй 10—16 м, у вусьцевай частцы да 20 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя, вышынёй 1—4 м.
 
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 0,9—1,6 м, найбольшая 2,1 м. Рака замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Суднаходзтва за 30 км ад вусьця ў высокую ваду. На рацэ плаціна і невялікае вадасховішча (у межах Лагойску)<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}} С. 119</ref>.