Розьніца паміж вэрсіямі «Уладыслаў Сідаровіч»

 
{{Палітык}}
[[Файл:Władysław Sidorowicz VII kadencja Kancelaria Senatu.jpg|thumb|170px|Улады́слаў Сідаровіч]]
{{іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Сідаровіч}}
'''Улады́слаў СідаровічСідаро́віч''' ({{мова-pl|Władysław Sidorowicz}}; 17 верасьня 1945, [[Вільня]] — 24 ліпеня 2014, [[Уроцлаў]]) — [[Польшча|польскі]] палітычны дзяяч, лекар-псыхіятар, сэнатар [[Польскія сэнатары VI скліканьня|VI]] і [[Польскія сэнатары VII скліканьня|VII]] кадэнцыяў.
 
У 1963 скончыў [[IX Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юліюша Славацкага ў Уроцлаве]]. Да 1968 навучаўся на лекарскім факультэце [[Мэдычная Акадэмія ў Уроцлаве|Мэдычнае Акадэміі]] ўва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]]. У 1968 быў звольнены з акадэміі за ўдзел у г. зв. [[Падзеі сакавіка 1968 году ў Польшчы|сакавіцкіх падзеях]]. Адукацыю скончыў праз тры гады ў [[Мэдычная Акадэмія ў Лодзі|Мэдычнай Акадэміі]] ў [[Лодзь|Лодзі]]. Атрымаў спэцыяльнасьць псыхіятра.
 
У 1981—1999 уваходзіў у прафхаўрус «[[Салідарнасьць (прафзьвяз)|Салідарнасьць]]». Быў між іншым віцэ-старшынём Краёвае Каардынацыйнае Камісіі хаўрусу. Падчас [[Вайсковае становішча ў Польшчы ў 1981-1983|вайсковага становішча]] быў інтэрнаваны ад [[сьнежань|сьнежня]] 1981 да [[чэрвень|чэрвеня]] 1982. У 1983—1987 уваходзіў у мясцовае кіраўніцтва [[Змагарная Салідарнасьць|Змагарнае Салідарнасьці]]. У 1989 прымаў удзел у [[Круглы стол у Польшчы ў 1989 годзе|Круглым стале]] з уладамі.
 
У 1991 міністар здароўя ўва ўрадзе [[Ян Кжыштаф Бялецкі|Яна Кжыштафа Бялецкага]]. У 1994—2005 працаваў ува ўроцлаўскім самаўрадзе. Дэпутат сойміку [[Ніжнесылескае ваяводзтва|ніжнесылескага ваяводзтва]] ў 1998—2005. У 2005 ад уроцлаўскае акругі са сьпісу [[Грамадзянская плятформа|Грамадзянскае Плятформы]] абраны сэнатарам VI кадэнцыі. У 2007, атрымаўшы 201 555 галасоў, быў пераабраны сэнатарам. У 2011 годзе ня стаў абраны.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://ie.senat.gov.pl/k7/senat/senator/sidorowicz.htm Біяграфія на старонцы Сэнату Польшчы (VII скліканьне)]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сідаровіч, Уладыслаў}}
131 936

зьменаў