Масла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д {{Малако}}
Радок 1:
'''МаслаМа́сла'''<ref>{{Навіна|аўтар=[[Юрась Бушлякоў]]|загаловак=Масла, алей, аліва|спасылка=http://www.svaboda.org/a/24876860.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=5 верасьня 2003|дата доступу=29 верасьня 2016}}</ref> (сьметанковае масла)  — харчовы канцэнтрат малочнага [[тлушч]]у. Вызначаецца павышанай жывільнай каштоўнасьцю і [[Калёрыя|калярыйнасьцю]] (каля 3 мэга[[Джоўль|джоўляў]] на 100 [[грам]]аў). У залежнасьці ад віду мае ад 50% да 98% тлушчу і ад 1% да 20% вільгаці. Таксама ўлучае [[бялкі]], [[Ляктоза|малочны цукар]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|Фосфаліпіды|фасфатыды|en|Phospholipid}}, тлушчарастваральныя [[вітаміны]] А, D і Е<ref name="б">{{Кніга|аўтар=[[Канстанцін Фамічэнка]].|частка=Масла сьметанковае|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2000|том=10|старонкі=185|старонак=544|сэрыя=|isbn=985-11-0169-9|наклад=10 000}}</ref> і шкодныя {{Артыкул у іншым разьдзеле|Транс-тлушч|транс-тлушчы|en|Trans fat}} і [[халестэрын]]. Улетку мае жаўцейшае адценьне ў выніку сьвежасьці ўжыванай малакакормячымі [[Сысуны|сысунамі]] травы, узімку адпаведна наадварот  — сьвятлейшае адценьне<ref name="с">{{Навіна|аўтар=[[Валерыя Красоўская]]|загаловак=Масла масьлянае|спасылка=http://www.svaboda.org/a/27514659.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=27 студзеня 2016|дата доступу=29 верасьня 2016}}</ref>.
 
[[Файл:Butter 250 g.jpg|значак|240пкс|Распакаваны кавалак масла ў 250 грамаў (2008  г.)]]
 
== Віды і гатункі ==
Радок 13:
* ''Рэкамбінаванае''. Зь вяршкоў ад малака рознай тлустасьці і малочнага бялку.
 
[[Файл:Butterschmalz-1.jpg|значак|240пкс|Топленае масла (2007  г.)]]
 
Гатункі (паводле тлустасьці):
Радок 24:
 
== Выраб ==
[[Файл:Churning butter.jpg|значак|240пкс|Зьбіваньне вяршкоў у масла ручным [[міксэр]]ам (2006  г.)]]
Для вырабу 1  кг масла патрабуецца каля 30 літраў малака<ref name="с"/>. Зыходную сыравіну атрымліваюць сэпараваньнем малака ў [[сэпаратар]]ах. Затым масла вырабляюць шляхам зьбіваньня або пераўтварэньня вяршкоў. Пры масларобстве [[вяршкі]] сярэдняй тлустасьці (30%—45%) папярэдне [[Пастэрызацыя|пастэрызуюць]], хутка ахаладжаюць, вытрымліваюць у адмысловых ёмістасьцях і зьбіваюць у маслапрыгатавальніках. Пры спосабе пераўтварэньня папярэдне пастэрызаваныя вяршкі высокай тлустасьці (83%—85%) падаюць пад ціскам у маслаўтваральнік, дзе яны хутка ахаладжаюцца пры жвавым мэханічным перамешваньні. У выніку адбываецца крышталізаваньне малочнага тлушчу. У масларобстве выкарыстоўваюць паточныя лініі з адпаведным абсталяваньнем<ref name="ф">{{Кніга|аўтар=Канстанцін Фамічэнка.|частка=Масларобства|загаловак=Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. Генадзь Пашкоў|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|год=2000|том=10|старонкі=185|старонак=544|сэрыя=|isbn=985-11-0169-9|наклад=10 000}}</ref>.
 
== Мінуўшчына ==
[[Файл:Jan Spanjaert Bauernhaus mit butternder Bäuerin.jpg|значак|240пкс|«Выраб масла ў хляве» (1664  г., Ян Спаньерт)]]
Выраб масла згадваецца са Старажытнасьці ў [[Біблія|Бібліі]] і паэмах [[Гамэра]] (8 стагодзьдзе да нараджэньня Хрыстова). Спачатку выкарыстоўвалася ў [[абрад]]ах і ў якасьці [[Лекі|лека]]. У ежу пачало ўжывацца ў [[Паўднёвая Эўропа|Паўднёвай Эўропе]], адкуль з 12-га стагодзьдзя яго сталі вывозіць у іншыя часткі сьвету<ref name="ф"/>.
 
У 1999  г. 5 найбольшымі вытворцамі масла ў сьвеце былі: ЗША, [[Нямеччына]], Францыя, [[Расея]] і Польшча. Паводле вырабу масла на душу насельніцтва найбольшыя паказьнікі ў сьвеце мелі 5 краінаў Эўропы: Фінляндыя (10 кг), [[Нідэрлянды]] (8,7 кг), Францыя (7,8 кг), Аўстрыя (7,6 кг) і Нямеччына (6 кг)<ref name="п">{{Кніга|аўтар=[[Пётар Рогач]].|частка=Масларобная і малочная прамысловасьць|загаловак=Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. Генадзь Пашкоў|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|год=2000|том=10|старонкі=185-186|старонак=544|сэрыя=|isbn=985-11-0169-9|наклад=10 000}}</ref>.
 
== Беларусь ==
[[Файл:Masloboika.JPG|значак|240пкс|Хатняя маслабойка (2009  г.; [[Гарадоцкі раён]], Беларусь)]]
[[Малако]] перапрацоўвалі на масла ў Беларусі са Старажытнасьці ў хатніх умовах. У 1800-х гг. у [[Маёнтак|маёнтках]] [[Шляхта|шляхты]] зьявіліся масларобныя прадпрыемствы. З 1850-х гг. узьніклі адмысловыя прамысловыя прадпрыемствы. У 1912  г. маслазаводы Беларусі вырабілі 139 тонаў масла. У 1920-х гг. у [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] разьвілася агульнакраёвая масларобная прамысловасьць. За 1920—1939  гг. у БССР пабудавалі каля 50 маслазаводаў. У 1940  г., пасьля ўзьяднаньня з [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусьсю]] ў верасьні 1939  г., у БССР дзейнічала звыш 100 маслазаводаў, зь іх меншасьць была мэханізаванай. У 1998  г. 5 найбольшымі маслазаводамі Беларусі былі: [[Капыль]]скі ([[Менская вобласьць]]), [[Карэлічы|Карэліцкі]] ([[Гарадзенская вобласьць]]), [[Дуброўна|Дубровенскі]] ([[Віцебская вобласьць]]), [[Круглае|Круглянскі]] і [[Хоцімск]]і ([[Магілёўская вобласьць]]). За 1998  г. у Беларусі вырабілі 74,2 тыс. тонаў масла (47% ад аб’ёму 1990  г.)<ref name="п"/>.
 
У 2015  г. Беларусь узьнялася на 3-е месца ў сьвеце паводле экспарта масла параўнальна з 5-м месцам у сьвеце ў 2014 годзе<ref>{{Навіна|аўтар=[[Натальля Брэвус]], тэлеканал «[[Беларусь 1]]»|загаловак=АПК: расходы даюць усходы|спасылка=http://www.tvr.by/bel/news/ekonomika/apk_raskhody_dayut_vskhody_/
|выдавец=[[Белтэлерадыёкампанія]]|дата публікацыі=25 верасьня 2016|дата доступу=29 верасьня 2016}}</ref>.
 
Радок 48:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{Малако}}
 
[[Катэгорыя:Масла| ]]