Кіслае малако: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д {{Малако}}
Радок 1:
[[Файл:Kysle mlieko.jpg|значак|Кіслае малако]]
'''Кіслае малако'''  — харчовы прадукт, які атрымліваецца пры скісаньні [[Малако|малака]]. [[Скісаньне малака|Працэдура]], якая надае малаку кіслы смак, дасягаецца альбо ўвядзеньнем [[Кісьля|кісьлі]] (напрыклад, лімоннага соку ці [[воцат]]у), альбо бактэрыяльнай [[фэрмэнтацыя]]й. Кісьля дае малаку зьбіцца і загуснуць, запавольваючы рост шкодных бактэрыяў ды падаўжаючы тэрмін захоўваньня прадукту. Кіслае малако, вырабленае шляхам бактэрыяльнай фэрмэнтацыі, называецца таксама [[Кісламалочныя прадукты|фэрмэнтаваным]].
 
Традыцыйна кіслае малако атрымліваюць, пакінуўшы звычайнае малако ў цёплым месцы на некалькі дзён. У харчовай вытворчасьці дзеля скісаньня выкарыстоўваюцца розныя кісьлі: [[Воцатная кісьля|воцатная]] (утрымліваецца ў воцаце), [[Адыпінавая кісьля|адыпінавая]], [[Лімонная кісьля|лімонная]] (утрымліваецца ў лімонным соку), [[Фумаравая кісьля|фумаравая]], [[глюкона-дэльта-ляктон]], [[Саляная кісьля|саляная]], [[Малочная кісьля|малочная]], [[Яблычная кісьля|яблычная]], [[Артафосфарная кісьля|фосфарная]], [[Бурштынавая кісьля|бурштынавая]] або [[вінная кісьля]]  — зь ці без даданьня мікраарганізмаў.
 
Выраб кіслага малака распаўсюджаны ва Ўсходняй Эўропе ([[Беларусь]], [[Польшча]], [[Расея]], [[Славаччына]], [[Украіна]]), на Балканскай паўвысьпе ([[Баўгарыя]], [[Босьнія і Герцагавіна]], [[Македонія]], [[Славенія]], [[Сэрбія]], [[Харватыя]], [[Чарнагорыя]]) і ў Паўночнай Эўропе (скандынаўскія краіны, [[Нямеччына]], [[Фінляндыя]]).
 
== Крыніцы ==
{{reflist}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{Малако}}
 
[[Катэгорыя:Малочныя прадукты]]