Рагачоўскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 1:
'''Рагачоўскі павет''' ({{мова-ru|Рогачёвский уезд}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў [[1773]]—[[1924]] гг. Цэнтар — г. [[Рагачоў]]. Утвораны [[2 жніўня]] [[1773]] г. у складзе [[Рагачоўская правінцыя|Рагачоўскай правінцыі]], з [[2 красавіка]] [[1777]] г. у [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]], з [[23 сьнежня]] [[1796]] г. — [[Беларуская губэрня|Беларускай губэрні]]. У гэты час паўднёвая частка павету далучана да [[Гомельскі павет|Гомельскага павету]], а на поўначы яму перададзеная частка [[Чэрыкаўскі павет|Чэрыкаўскага]] і большая частка скасаванага [[Быхаўскі павет|Быхаўскага павету]].
 
З 27 лютага 1802 г. у [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]] з аднаўленьнем межаў 1777 г. З 1861 г. падзяляўся на 18 воласьцяў, меў 9 мястэчак. Плошча каля 7451 км2, насельніцтва 121,6 тыс. чалавек (1864 г.), 142,9 тыс. чалавек (1885 г.). У 1917 г. было 14 воласьцяў. З 26 красавіка 1919 г. у [[Гомельская губэрня|Гомельскай губэрні]] [[РСФСР]], з 3 сакавіка 1924 г. у складзе [[БССР]]. 17 ліпеня 1924 г. скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў [[Бабруйская акруга|Бабруйскую]] і [[Магілёўская акруга|Магілёўскую]] акругі.