Чалябінская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, катэгорыя
д →‎Геаграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 54:
 
== Геаграфія ==
Чалябінская вобласьць ёсьць адна з паўднёвых частак [[Урал]]а. Умоўная мяжа паміж [[Эўропа]]й і [[Азія]]й праводзіцца ў асноўным па межавым хрыбтам [[Уральскія горы|Уральскіх гор]]. Недалёка ад станцыі Уржумка [[Паўднёва-Ўральская чыгунка|Паўднёва-Ўральскай чыгунцы]], 8 км ад [[Залатавуст]]а, на перавале [[Уралтаў|Ўралтаў]], стаіць каменны слуп, на адным зь ягоных бакоў напісана «Эўропа», на іншым — «Азія». Гарады [[Залатавуст]], [[Катаў-Іваноўскі]], [[Сатка]] знаходзяцца ў Эўропе. [[Чалябінск]], [[ТроіцкТраецк (Чалябінская вобласьць)|Траецк]], [[Міяс]] — у Азіі, [[Магнітагорск]] — у абедзьвюх частках сьвета.
 
Плошча Чалябінскай вобласьці роўная 88,5 тысячы км². Працягласць вобласьці з поўначы на ​​поўдзень складае 490 км, з захаду на ўсход — 400 км. Геаграфічны цэнтар вобласьці разьмяшчаецца на правым беразе ракі [[Уй]], у 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі [[Ніжнеўсцэлемава]] [[Уйскі раён|Уйскага раёна]]. Чалябінская вобласьць па тэрыторыі займае 5 месца з 8 рэгіёнаў Урала й 39 месца па Расеі. Агульная працягласьць межаў складае 2750 км.