Мае дзевяностыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:15, 31 ліпеня 2019

«Мае́ дзевяно́стыя» — аўтабіяграфічны раман цікавага і неадназначнага беларускага пісьменьніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2018 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч». Бескампрамісная кніга пра маладосьць і свабоду, пра ідэальны час для памылак і экспэрыментаў. Бахарэвіч піша пра сябе, але расказвае пра краіну і людзей ў той час.

Мае дзевяностыя
па-беларуску: Мае дзевяностыя
Жанр: аўтабіяграфічны раман
Аўтар: Альгерд Бахарэвіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 2018
Публікацыя: 2018
Выдавецтва: Янушкевіч
Колькасьць старонак: 312
Папярэдні твор: Сабакі Эўропы
ISBN: 978-985-7165-89-6

Сюжэт

Гэта найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталеньня асобы. Дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцьця.

Дзевяностыя аўтар сустрэў школьнікам Алегам у менскіх Шабанах, а разьвітаўся зь імі пісьменьнікам Альгердам. Паміж усім гэтым было навучаньне ў пэдінстытуце, галасаваньне за Пазьняка, праца карэспандэнтам у шматтыражцы трактарнага завода, заснаваньне і заняпад уласнага панк-гурту «Правакацыя», літаб’яднаньне «Крыніца», Бум-Бам-Літ. А ў краіне праходзілі мітынгі, выбары, забастоўкі, галадоўкі.

Цікавыя факты

  • У 2019 годзе Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ад ўдзелу ў Прэміі Гедройца. Выдавецтва «Янушкевіч», якое выдала кнігу, ня вылучыла яе на прэмію. Сябры журы маюць права самастойна намінаваць кнігі, таму яны прапанавалі сакратарыяту ўзнагароды зьвярнуццца да выдаўца і аўтара з просьбай прадаставіць электронную вэрсію выданьня, каб усё ж такі намінаваць раман. У выніку праведзеных перамоваў сакратарыят атрымаў ліст ад Альгерда Бахарэвіча з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі Гедройца. Такім чынам, кніга «Мае дзевяностыя» не была ўключаная ў агульны сьпіс намінантаў.[1]

Узнагароды

  • Паводле вынікаў прэміі «Кніга году 2018» кніга «Мае дзевяностыя» набрала 19 галасоў журы і падзяліла 2 месца з раманам Ільлі Сіна «Libido».[2]

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  1. ^ Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Гедройца // Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 25 чэрвеня 2019 г.
  2. ^ Вынікі прэміі Кніга году 2018