Лукаш Дзекуць-Малей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 26:
Зь сям’і настаўніка, Маці — Марыя з Тарасевічаў, бацька Мікалай. У чатыры гады застаўся без бацькоў. Да 16 гадоў выхоўваўся ў сям’і пэдагогаў Фунтаў. Скончыў [[слонім]]скую сярэднюю вучэльню, настаўніцкую сэмінарыю (1906). Працаваў настаўнікам, пазьней інспэктарам народнае адукацыі. Служыў у расейскім войску ў [[Беласток]]у, дзе пазнаёміўся зь вернікамі эвангельска-баптысцкага веравызнаньня, стаў наведваць іх малітоўныя зборы. У ноч з 31 сьнежня 1911 на 1 студзеня 1912 году ў [[Беласток]]у на рацэ [[Супрасьль (рака)|Супрасьлі]] прыняў водны хрост паводле баптысцкага абраду. Водны хрост удзяліў прасьвітар беластоцкае царквы Раман Хамяк.
 
У 1912 годзе (або пачатку 1913 году) пачаў прапаведаваць, за што быў арыштаваны ў [[ЛыскаваЛыскаў|Лыскаве]] ([[Пружанскі раён]]) і прывезены ў турму ў [[Берасьце]]. У 1913 годзе стаў студэнтам першых біблейскіх курсаў эвангельскіх хрысьціянаў у [[Санкт-Пецярбург]]у І. С. Праханава. У 1915 годзе пачаў вучыцца ў духоўнай сэмінарыі.
 
Пасьля 1916 году (ці 1917?) заняўся душпастырскай працай у [[Горадня|Горадні]]. У канцы 1918 году прызначаны [[Летува|летувіскім]] урадам камісарам крэйзу [[Крынкі (горад)|Крынкі]] — [[Луна]]. Удзельнік [[Гарадзенскі беларускі сялянскі зьезд|Гарадзенскага беларускага сялянскага зьезду]] 15—16 сьнежня 1918 году, на якім быў абраны ў Гарадзенскую павятовую раду і аргкамітэт па скліканьні Краёвага беларускага зьезду. Прыяжджаў у Горадню з Крынак 30 сьнежня 1918 і 16 студзеня 1919 году.