Юзэф Саўндэрз: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1773 годзе, артаграфія |
д →Жыцьцяпіс: артаграфія |
||
Радок 10:
Гравіраваў разцом. Аўтар віньетак, тытульных лістоў шэрагу выданьняў («Новый российский Песенник или Собрание разных песен с приложенными нотами и которые можно петь на голосах, играть на Гуслях, Клавикордах, скрипках и духовых инструментах», Санкт-Петербург, 1792; «Правила поэзии» М. Ф. Асталопава і іншыя), ілюстрацый («Анакреонтические песни Державина» (1804), творы Васіля Капніста, «Якуцкі шаман выклікае духаў» у кнізе «Путешествие флота капитана Сарычева по северо-восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану с 1785 по 1793 г.» (1802) і іншыя). Найважнейшымі ягонымі працамі могуць лічыцца: сорак восем гравюр (у нарысах) з карцін Эрмітажа ў апісаньні галерэі гэтага музэя, выдадзеным у 1805 году Ф. І. Лабеньскім, «Madonna della misericordia» з карціны Фра Барталамеа, «Цырульнік» па арыгінале Готфрыда Схалькена.
Галоўнае месца ў творчасьці пецярбурскага пэрыяду занялі гравіраваныя партрэты каранаваных асоб і вышэйшай знаці. Сярод іх — партрэты імпэратара Паўла І (1801), вялікай княгіні Кацярыны Паўлаўны (1808), П.Багратыёна (1805). У партрэце апекуна мастацтваў А. Л. Нарышкіна (1801, медзярыт, 22,3 х 16,9, паводле арыгінала Р.Аўгустына па малюнку Рыта), дакладнае падабенства спалучаецца з псыхалягічнай зьмястоўнасьцю вобраза, бездакорнай чысьцінёй штрыха, што робіць гравюру адной з лепшых станковых прац Саўндэрса, выкананых у Пецярбургу. Таксама высокімі мастацкімі і тэхнічнымі якасцямі адзначаны гравіраваны партрэт
Знаёмства з блізкім дарадцам імпэратара Аляксандра І Адамам Ежы Чартарыйскім адкрыла яму шлях у Вільню — на пасаду прафэсара ў Віленскім унівэрсытэце, дзе сваю пэдагагічную дзейнасьць Саўндэрс распачаў дакладам «Аб уплыве і карысьці пераймальных мастацтваў» на адкрыцьці 1810/11 навучальнага года, які прагучаў на французскай мове. Творча Саўндэрс працаваў у Вільні няшмат і у асноўным рэзаў гравюры для мясцовага выдавецтва паводле твораў Я. Рустэма і [[Ян Дамель|Я. Дамеля]]. Галоўнае месца па-ранейшаму займалі партрэты. Сярод іх «Партрэт Я. Рустэма» (паводле аўтапартрэта Я. Рустэма), «Партрэт прафэсара Фрыдэрыка Нішкоўскага» (1818, паводле арыгінала Я. Рустэма), «Партрэт генэрала кавалерыі героя войны 1812 года Ф. С. Калагрывава» (1815), «Партрэт астранома П. Славінскага», «Партрэт Тадэвуша Чацкага» (1812, паводле арыгінала Матэа Бачэлі).
|