Абстракцыянізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
 
== Гісторыя ўзьнікненьня ==
Абстрактнае мастацтва паўстала як анархічны выклік грамадзкім густам падчас расслаеньня шэрагу плыняў у мастацтве XX ст. — [[кубізм]]у, [[экспрэсыянізм]]у, [[футурызм]]у й інш. У 1910—1913 гг. першыя яго ўзоры ў жывапісе стварылі мастакі, якія працавалі ў Нямеччыне — экспрэсыяністы [[Васіль Кандзінскі]] й [[Паўль Клеэ]], парыскія [[Арфізм|арфісты]] — [[Робэр Дэланэ]], гішпанец [[Францыска Пікабія]], чэх [[Фрацішак Купка]], італьянскія [[Футурызм|футурысты]] — [[ДжакомаДжакама Бала]], [[Умбэрта Бачоні]], [[Джына Сэвэрыні]], у Расеі — [[Супрэматызм|супрэматыст]] [[Казімер Малевіч]], [[Прамянізм|прамяністы]] [[Міхаіл Ларыёнаў]] і [[Натальля Ганчарова]], у Нідэрляндах — [[Нэапластыцызм|нэапластыцысты]] [[Піт Мандрыян]], [[Тэа ван Дусбюрг]], [[Барт ван дэр Лэк]]. Мастакі, якія працавалі ў Парыжы: украінец [[Аляксандар Архіпэнка]], румын [[Канстантын Брынкушы]] й інш. зьвярнуліся крыху пазьней да досьведу абстрактнай скульптуры.
 
Пасьля Першай сусьветнай вайны абстрактнае мастацтва сілкавалася на нігілістычных настроях буржуазнай інтэлігенцыі ([[дадаізм]] — гішпанец [[Хуан Міро]], француз [[Жан Арп]]). Адначасова вызначылася імкненьне знайсьці невыяўленчым формам ужываньне ў дойлідзтве й дэкаратыўным мастацтве (экспэрымэнты групы «Стыль» — у Нідэрляндах, «Баўхаўз» — у Нямеччыне), будаваць іх па матэматычных і інжынэрных прынцыпах (канструкцыі [[Уладзімер Татлін|Ўладзімера Татліна]], братоў [[Антуан Пэўзнэр|Антуана Пэўзнэра]] й [[Наўм Габо|Наўма Габо]], пазьней — амэрыканца [[Аляксандар Колдэр|Аляксандра Колдэра]]).