Лаўрэнці Зізані: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Bulhkin (гутаркі | унёсак)
стыль
Радок 17:
У «Лексыс» — [[Беларуская мова|беларускі]] слоўнік (1061 слова) — уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла разьвіцьцю мовы, якая потым стала часткай літаратурнай, сьвецкай, прыведзеныя самыя разнастайныя зьвесткі па ваеннай [[Гісторыя|гісторыі]], прававым становішчы розных сацыяльных групаў насельніцтва ў дзяржаве, па [[Філязофія|філязофіі]], [[Геаграфія|геаграфіі]], [[Этнаграфія|этнаграфіі]], [[Біялёгія|біялёгіі]], [[Мэдыцына|мэдыцыне]]. Слоўнік Зізанія — сьведчаньне яго рацыяналістычнага падыходу да вывучэньня розных зьяваў рэчаіснасьці; адна з крыніц уяўленьня пра ўзровень тагачасных ведаў аб разьвіцьці рамёстваў, аб прафэсіях, вырабах і гандлі ў сярэднявечных гарадох. Яго гуманістычныя тэндэнцыі выявіліся ў раскрыцьці ўсяго навучальнага мэтаду для простых людзей. Тлумачэньні, якія Зізані робіць у сваім слоўніку, далёкія ад навуковага аналізу ўсіх зьяваў паняцьцяў, але ён імкнецца проста, без спасылак на звышнатуральныя сілы растлумачыць многія словы і паняцьці, што ў пэўнай ступені набліжае яго да матэрыялістычнага кірунку мысьленьня. Слоўнік Зізанія — значная культурна-асьветніцкая зьява ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]].
 
== Грамматіка словенска ==
== Беларуская граматыка ==
[[Файл:Grammatica slovenska 1596.png|міні|«Грамматіка словенска», 1596]]
12 лютага 1596 у друкарні [[Вільня|Віленскага]] Сьвятадухаўскага брацтва выдадзена «''Грамматіка словенска...''» Зізанія. Яна складаецца з уводзін, артаграфіі, этымалёгіі, прасодыі. [[СынтаксысСынтаксіс]] даецца невялікімі часткамі ва ўсіх разьдзелах. У кнізе на кожнае правіла прыведзенае шмат прыкладаў і практыкаваньняў для замацаваньня навучальнага матэрыялу. На першых старонках вучням тлумачыцца неабходнасьць сьвецкіх ведаў. «''ГраматыкуГрамматіку словенску совершенного искуства осми частій слова...''» Зізані лічыў тым падмуркам, на якім можа трымацца далейшае вывучэньне розных навук. Імкнучыся па-філязофску асэнсаваць ролю [[Граматыка|граматыкі]] як навукі ў сярэднявечнай сыстэме ведаў, Зізані раскрываў арганічную сувязь граматыкі з [[рыторыка]]й, [[філязофія]]й і [[багаслоўе]]м, праяўляў цікавасьць да розных філязофскіх праблемаў, якія бралі свой пачатак ад антычных вучоных, зьвяртаўся да спадчыны [[Арыстоталь|Арыстоталя]], [[Эпікур]]а, [[Катон Старэйшы|Катона Старэйшага]] і інш. Вывучэньне антычнасьці ўзбагачала сьветацям вучонага-пэдагога, давала магчымасьць па-новаму падысьці да вырашэньня розных праблем.
 
Выданьне «''Грамматіки…''» замацавала агульнаграмадзкую думку пра неабходнасьць вывучэньня «''сямі вольных мастацтваў''», падкрэсьлівала іх вялікую ролю ў разьвіцьці адукацыі. Гэтым Зізані зьвярнуў на сябе ўвагу многіх князёў, якія імкнуліся даць добрую адукацыю сваім дзецям. У 1597—1600 Зізані быў хатнім настаўнікам ў [[крычаў]]скага [[Староста|старосты]] Б. Саламярэцкага ў маёнтку Баркулабава, потым 2 гады працаваў у князя А. К. Астроскага. Пасьля яго сьмерці Зізані нейкі час працаваў сьвятаром у Яраслаўскай царкве на [[Валынь|Валыні]]. У 1612 ён запрошаны хатнім настаўнікам да дзяцей князя Я. Карэцкага ў маёнтак Карэц на Валыні. Каб забясьпечыць настаўніка матэрыяльна, князь запісаў на Зізанія вёску з фальваркам, млынам, царквой і некалькімі дзялянкамі зямлі. 18 траўня 1618 Зізані выступіў на пахаваньні княгіні [[Соф’я Чартарыйская|Соф’і Чартарыйскай]] з казаньнем, якое мела характар павучаньня пра нормы паводзінаў. Выкарыстаўшы досьвед лацінскай [[Гамілетыка|гамілетыкі]] і антычнай філязофіі, ён выступіў і супраць этычных поглядаў [[Эпікур]]а. У 1619 архімандрыт [[Елісей Пляцінецкі]] запрасіў Зізанія ў [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскую лаўру]], дзе ён адразу заняў адпаведнае месца ў вучоным гуртку, працаваў настаўнікам у школе і рэдагаваў кнігі, якія рыхтаваліся да выданьня ў друкарні, займаўся перакладамі з [[Грэцкая мова|грэцкай мовы]]. Там ён пераклаў і адрэдагаваў «''Беседы св. Иоанна Златоуста на Посланіе св. апостола Павла''» ([[Кіеў]], 1623), «''Толкованія на Апокаліпсісъ св. Андрея Кесарійскаго''» ([[Кіеў]], 1625). У прадмове да апошняй сучасьнікі і калегі далі высокую ацэнку дзейнасьці і ведам Зізанія, адзначалі яго аўтарытэт як моваведа і прапаведніка.
Радок 34:
У «''Катэхізысе''» Зізанія знайшлі месца і тагачасныя прыродазнаўчыя веды. Сьветацям Зізанія характарызуе рацыяналістычны падыход да тлумачэньня розных зьяваў прыроды. На заўвагу, што некаторыя зьвесткі ў «''Катэхізысе''» запазычаны з [[Астралёгія|астралёгіі]], якая ўзятая ад вешчуноў елінскіх і ідаласлужыцеляў, Зізані адказаў: «''Ни по звездамъ правленія житію нашему, толко азъ написалъ вѣдомости ради, чтобы человѣкъ ведалъ яко есть тварь божія, а то и мы о том немудрствуемъ, чтобы звездамъ правитися житію нашему''». Вядома, прыродазнаўчыя зьвесткі Зізанія далёкія ад навуковых, але ў іх выявіліся рацыяналістычны падыход да тлумачэньня гэтых зьяваў, імкненьне пашырыць кола чалавечых ведаў. Дзейнасьць Ляўрэнція Зізанія ішла ў рэчышчы [[Рэфармацыя|рэфармацыйнага]] руху. Гэтым і багатай эрудыцыяй тлумачацца яго рацыяналістычныя адносіны да пэўных зьяваў прыроды і грамадзкага жыцьця. Сьветацям Зізанія быў дуалістычны. З аднаго боку, вучоны схіляўся да [[Тэалёгія|тэалёгіі]], з другога — выказваў рацыяналістычныя думкі, якія былі вынікам высокай эрудыцыі. Маскоўскае духавенства не магло пагадзіцца з такімі думкамі, бо гэта пярэчыла тэалягічным поглядам аб будове [[сусьвет]]у й [[Біблія|Бібліі]].
 
19 лютага 1627 Зізані вярнуўся ў [[Кіеў]], дзе разам са [[слуцак|слуцкім]]ім пратапопам А. Мужылоўскім павінен быў разгледзець кнігу [[Мялеці Сматрыцкі|Мялета Сматрыцкага]] «''Апалёгія''», выдадзеную на польскай мове ў [[Львоў|Львове]]. На [[Кіеў]]скім саборы 13 жніўня 1628 Зізані выклаў супраць аўтара кнігі 105 пунктаў абвінавачаньня, і М. Сматрыцкаму давялося прызнаць крытыку і пакаяцца.
 
== Канец жыцьця ==