Выкапнёвае паліва: розьніца паміж вэрсіямі

д
[[Файл:Coal.jpg|міні|200пкс|справа|Вугаль, тып выкапнёвага паліва]]
'''Выкапнёвае паліва''', гаручыя карысныя выкапні — [[нафта]], [[вугаль]], [[гаручы лупняк]], [[прыродны газ]] і ягоныя [[Гідрат мэтану|гідраты]], [[торф]] і іншыя гаручыя мінэралы й рэчывы, якія здабываюцца пад зямлёй ці адкрытым мэтадам. Вугаль і торф зьяўляюцца [[паліва]]м, якое ўтвараецца па меры назапашваньня й раскладаньня рэшткаў жывёлаў і расьлінаў. Датычна [[паходжаньне нафты|паходжаньня нафты]] й прыроднага газу ёсьць некалькі супярэчлівых [[гіпотэза|гіпотэзаў]]ў. Выкапнёвыя тыпы паліва зьяўляюцца [[узнаўляльныя прыродныя рэсурсы|неўзнаўляльным прыродным]] [[рэсурс]]ам, бо яны назапашваліся мільёны гадоў. Здабыча й выкарыстаньне выкапнёвых відаў паліва стварае экалягічныя праблемы. Глябальны рух за стварэньне [[аднаўляльная энэргетыка|аднаўляльнай энэргетыкі]], зьяўляецца, такім чынам, рухам за задавальненьне попыту на [[энэргія|энэргію]].
 
Адміністрацыяй энэргетычнай інфармацыі ЗША было падлічана, што ў [[2007]] годзе першасныя крыніцы энэргіі складаліся з выкарыстаньня [[нафта|нафты]] (36,0%), [[вугаль|вугалю]] (27,4%), [[прыродны газ|прыроднага газу]] (23,0%), склаўшы 86,4% ад агульнай долі спажываньня першаснай крыніцы [[энэргія|энэргіі]] ў сьвеце. Першаснымі крыніцамі энэргіі зь ліку невыкапнёвага паліва ў [[2006]] годзе былі [[гідраэлектрастанцыя|гідраэлектрастанцыі]] (6,3%), [[ядзерная энэргетыка]] (8,5%) і іншыя, як то геатэрмальныя рэсурсы, а таксама выкарыстаньне энэргіі [[Сонца]], [[Прыліўная электрастанцыя|прыліваў]], ветру, [[дровы|дроваў]] і адходаў, на долю якіх прыпаў паказчык у 0,9%.
 
Спальваньне гаручых карысных выкапняў вырабляе каля 21,3 гігатонаў [[Дыяксід вугляроду|двухвокісу вугляроду]] (CO<sub>2</sub>) у год, але лічыцца, што прыродныя працэсы могуць паглынуць толькі каля паловы гэтай колькасьці, такім чынам чыстае павелічэньне складае больш чым на 10  млрд тон атмасфэрнага дыяксіду вугляроду ў год, пры тым, што тона вугляроду у атмасфэры эквівалентна 44/12 або 3,7 тонам вуглякіслага газу<ref>[http://www.eia.doe.gov/oiaf/1605/ggccebro/chapter1.html «US Department of Energy on greenhouse gases»]. eia</ref>. Вуглякіслы газ зьяўляецца адным з [[парніковы газ|парніковых газаў]], што павышае [[радыяцыйнае ўзьдзеяньне]] й спрыяе [[глябальнае пацяпленьне|глябальнаму пацяпленьню]], у выніку чаго сярэдняя тэмпэратура Зямлі ўзрастае, што, на думку пераважнай большасьці навукоўцаў-кліматолягаў выклікае сур’ёзныя пабочныя эфэкты.
 
== Паходжаньне ==
 
== Здабыча выкапнёвага паліва ў Беларусі ==
Пошук нафты на тэрыторыі Беларусі ажыцьцяўляецца з [[1952]] года, а распрацоўка пачалася з [[1965]] года. За пэрыяд з [[1965]] па [[1975]] гады было здабыта 35  млн. тон нафты, дасягнуўшы гадавога максымуму 8  млн. тон у [[1975]] годзе. Затым гадавая здабыча пачала зьмяншацца, з-за памяншэньня здабычы на самых буйных радовішчах. У наш час у Беларусі здабываецца прыклада 2  млн. тон гэтага карыснага выкапня.<ref>[http://geology.by/-7/58--7/126-2008-09-09-20-05-17.html Беларускі геалягічны партал], Гаручыя карысныя выкапні.</ref>
 
[[Торф]] зьяўляецца іншым выкапнёвым палівам, што здаўна здабываецца ў Беларусі. Самыя буйныя тарфяныя запасы маюцца ў [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]], [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай]] і [[Менская вобласьць|Менскай абласьцях]]. Агульная плошча тарфяных масіваў складае каля 2,5  млн. га, а агульная вага  — каля 3  млрд. тот. Штогод здабываецца 14  млн. тон торфу.
 
Гаручыя лупнякі ўпершыню былі выяўлены ў Беларусі ў [[1963]] годзе. У межах заходняй часткі [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]] лупнякованосныя адклады залягаюць на глыбінях, даступных для распрацоўкі шахтавым мэтадам. Гаручыя лупнякі ўяўляюць сабою ападкавыя ўтварэньні буравата-шэрага колеру з высокім (больш 15%) утрыманьнем цьвёрдага нерастваральнага арганічнага рэчыва  — [[кераген]]у. Прагнозныя рэсурсы гаручых лупнякоў у гэтым басэйне да глыбіні 600 мэтраў складаюць 11  млрд. тон. Карысны выкапень характарызуецца высокай [[попельнасьць|попельнасьцю]] (75 %). Адмыслоўцы лічаць, што прамысловае засваеньне ў Прыпяцкім лупнякованосным басэйне будзе эканамічна апраўданым толькі пры ўмове поўнай утылізацыі ўсіх прадуктаў лупнякаперапрацоўкі, у тым ліку попелу.
 
У Прыпяцкім прагіне, у паўднёвай частцы Беларусі, сустракаюцца таксама [[буры вугаль|бурыя вуглі]], якія залягаюць на глыбінях 290—900 мэтраў. Прагнозныя рэсурсы вуглёў у адкладах [[Каменнавугальны пэрыяд|карбонкарбону]]у да глыбіні 600 мэтраў ацэньваюцца ў 410  млн. тон. У [[Юрскі пэрыяд|юрскай]] вугляноснай тоўшчы прагнозныя рэсурсы вуглёў перавышаюць 520  млн. тон. Лепш за ўсё вывучаны паклады бурых вуглёў у [[міяцэн]]авых адкладах. У сувязі зь невялікімі глыбінямі заляганьня (20—80 мэтраў) яны даступныя для распрацоўкі кар’ерамі. У заходняй частцы Прыпяцкага прагіну выяўлена тры радовішчы: Жыткавіцкае, Брынёўскае й Тонескае. У найболей буйным  — Жыткавіцкім, запасы складаюць каля 70  млн. тон. Вуглі Жыткавіцкага радовішча гумусавыя, нізкай ступені мэтамарфізму. Нягледзячы на складаныя гідрагеалягічныя ўмовы, на базе гэтага радовішча магчыма будаўніцтва буравугальнага кар’ера прадукцыйнасьцю 2  млн. тон у год.
 
== Уплыў на навакольнае асяродзьдзе ==
Спальваньне выкапнёвых тыпаў паліва стварае выкіды [[дыяксід вугляроду|двухвокісу вугляроду]] (CO<sub>2</sub>)  — [[парніковы газ|парніковага газу]], які дае найвялікі ўнёсак у [[глябальнае пацяпленьне]]. Прыродны газ, асноўную частку якога складае [[мэтан]], таксама зьяўляецца парніковым газам. [[Парніковы эфэкт]] ад адной малекулы мэтану прыкладна ў 20 раз большы, чым ад малекулы CO<sub>2</sub>, таму з кліматычнага пункта гледжаньня спальваньне прыроднага газу пераважней ягонага трапленьню ў атмасфэру.
 
== Крыніцы ==
* [http://archive.greenpeace.org/comms/97/climate/eusub.html Fossil Fuel Subsidies in Europe]
 
[[Катэгорыя:КарысныяВыкапнёвае паліва| выкапні]]
[[Катэгорыя:Паліва]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
157 287

зьменаў