Розьніца паміж вэрсіямі «Баляслаў Пачопка»

дапаўненьне, выпраўленьне спасылак
д
(дапаўненьне, выпраўленьне спасылак)
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: ''B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў'' і інш.
 
Працаваў у Вільні ў [[Камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны|Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны]]. Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва. 13 лістапада 1915, дзякуючы намаганьням Баляслава Пачопкі і [[Алаіза Пашкевіч|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]], была ўтворана першая сталая беларуская школа ў Вільні (на вул. Юр’еўскай),<ref>{{Навіна|аўтар=[[Сяргей Макарэвіч]]|загаловак=Беларускаму легальнаму школьніцтву — сто гадоў|спасылка=https://nn.by/?c=ar&i=156090|выдавец=[[Наша ніва (1991)|Наша ніва]]|дата публікацыі=21 верасьня 20154|дата доступу=16 ліпеня 2019}}</ref> якая дала пачатак масаваму беларускаму школьніцтву. За кароткі час — зь лістапада 1915 па люты 1916 гг. — Баляслаў Пачопка разам з [[Алаіза Пашкевіч|Алаізай Пашкевіч (Цёткай)]], [[Іван Луцкевіч|Іванам]] і [[Антон Луцкевіч|Антонам]] Луцкевічамі адчынілі ў Вільні шэсьць беларускіх грамадзкіх школаў, да якіх нямецкія акупацыйныя ўлады ня мелі ніякага дачыненьня.<ref>{{Навіна|аўтар=[[Ян Максімюк]]|загаловак=Як немцы адлучалі Беларусь ад Расеі і Польшчы|спасылка=https://www.svaboda.org/a/25465079.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=21 ліпеня 2014|дата доступу=16 ліпеня 2019}}</ref> Гэта былі першыя ў гісторыі беларускія школы. А зь сьнежня 1915 Баляслаў Пачопка разам з Алаізай Пашкевіч і братамі Луцкевічамі заняўся арганізацыяй першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў і стаў адным з выкладчыкаў на гэтых курсах.
 
== Праца ў беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы ==
1679

зьменаў