Розьніца паміж вэрсіямі «Баляслаў Пачопка»

дапаўненьне, выпраўленьне спасылак
(дапаўненьне, выпраўленьне спасылак)
У 1905—1907 навучаўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, для вучобы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна [[Магдалена Радзівіл]], якая падтрымлівала беларускі рух. У 1907 вымушаны быў перарваць навучаньне ў сэмінарыі. Афіцыйна — па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.
 
З 1907 Баляслаў Пачопка ў [[Пецярбург]]у, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні, дасылаў невялікія артыкулы ў польскія і беларускія выданьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б. Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка [[Кернава]] на Віленшчыне. У 1911 у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамэн за курс 8 клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.
 
Ад далейшых студыяў у Віленскай сэмінарыі адмовіўся і 31 студзеня 1912 ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, зь якой меў сем дзяцей.
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: ''B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў'' і інш.
 
Працаваў у Вільні ў [[Камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны|Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны]]. Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва. За кароткі час — зь лістапада 1915 па люты 1916 гг. — Баляслаў Пачопка разам з [[Алаіза Пашкевіч|Алаізай Пашкевіч (Цёткай)]], [[Іван Луцкевіч|Іванам]] і [[Антон Луцкевіч|Антонам]] Луцкевічамі адчынілі ў Вільні шэсьць беларускіх грамадзкіх школаў, да якіх нямецкія акупацыйныя ўлады ня мелі ніякага дачыненьня.<ref>{{Навіна|аўтар=[[Ян Максімюк]]|загаловак=Як немцы адлучалі Беларусь ад Расеі і Польшчы|спасылка=https://www.svaboda.org/a/25465079.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=21 ліпеня 2014|дата доступу=16 ліпеня 2019}}</ref>Гэта былі першыя ў гісторыі беларускія школы. А зь сьнежня 1915 Баляслаў Пачопка разам з Алаізай Пашкевіч і братамі Луцкевічамі заняўся арганізацыяй першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў і стаў адным з выкладчыкаў на гэтых курсах.
Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва ў Вільні. Зь сьнежня [1915] стаў адным з выкладчыкаў арганізаваных намаганьнямі [[Алаіза Пашкевіч|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]], [[Іван Луцкевіч|Івана]] і [[Антон Луцкевіч|Антона]] Луцкевічаў ды інш., першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў. Працаваў у Вільні ў [[Камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны|Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны]].
 
== Праца ў беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы ==
У кастрычніку 1915 зь Вільні разам зь сям’ёй пераехаў у [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]], каб з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў разам зь іншымі дзеячамі стварыць там першую беларускую настаўніцкую сэмінарыю. Зьяўляўся яе дырэктарам, хоць фармальна яе кіраўніком быў немец Бэндзеха.
 
У [[Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя|беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы]], якая дзейнічала ў пэрыяд з 15.10.1916 па 15.11.1918 і за гэты пэрыяд падрыхтавала 144 беларускія настаўнікі, Баляслаў Пачопка выкладаў беларускую мову і, лаціну, а таксама вёў заняткі па рэлігіі. Падчас працы ў Сьвіслачы пачаў зьбіраць беларускія народныя песьні, якія плянаваў выдаць у зборніку «Беларуская ліра», аднак гэтая праца не была завершаназавершаная і сёньня лёс яе невядомы.
 
Летам 1920, падчас кароткага панаваньня бальшавікоў, вымушаны быў хавацца ад магчымых рэпрэсіяў і жыў на нелегальным становішчы пад страхой аднаго з гаспадарчых будынкаў.
У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня [[уніяцтва|Уніі]] ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-[[рэдэмптарыст]]а [[Мікалай Чарнецкі|Мікалая Чарнецкага]] (пазьней — біскупа, Апостальскага візытатара каталіцкіх парафіяў славяна-бізантыйскага абраду ў Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў [[Рым]] і вясною 1921 атрымаў асабісты дазвол ад папы [[Бэнэдыкт XV|Бэнэдыкта XV]]. З 1921 аднавіў свае тэалягічныя студыі — у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў [[Львоў|Львове]], дзе 5 гадоў вучыўся завочна. 18 ліпеня 1926 быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня — на сьвятара ў [[Архікатэдра сьв. Юра ў Львове|катэдры сьв. Юра ў Львове]]. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]].
 
23.08.1926 рыма-каталіцкі [[Сьпіс кіраўнікоў Пінскай дыяцэзіі|біскуп Пінскі]] [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго «выконваючым абавязкі [[вікары]]я Целяханскай парафіі для абслугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзыдэнцыяй у [[Бабровічы (Берасьцейская вобласьць)|Бабровічах]]». Бабровіцкая ўніяцкая парафія сьв. Яна Багаслова і сьв. мучаніцы Параскевы, вернікамі якой у 1926—1940 гг. апекаваўся а. Баляслаў Пачопка, складалася зь вёсак вакол Бабровіцкага возера: Бабровічы, Вяда, Тупічыцы, Красьніца і прылеглых хутароў. Колькасьць яго парафіянаў на 1939 год складала 1067 вернікаў.<ref>Spis kościołów i duchowieństwa diecezji Pińskiej w r. P. 1939. — Pińsk, 1939. Wydawnictwo drukarni diecezjalnej. S. 101—102.</ref>
 
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канфэрэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу ([[«Da Złučeńnia»]], [[«Przegląd Wileński»]]). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфікацыйны працэс). У 1938 уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала [[Магдалена Радзівіл]]). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.
 
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжнойкнягіняй Магдаленай Радзівіл, сябраваў зь вядомым славістам прафэсарам [[Уроцлаў|Брэслава (Уроцлава)]] [[Рудольф Абіхт|Рудольфам Абіхтам]], зь якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
 
== Перасьлед за Саветамі і сьмерць ==
З прыходам Саветаў у 1939 пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям’ю, а ў лютым 1940, калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая апэрацыя НКВД па дэпартацыі ў [[Сыбір]], у ягоягонай царкве адбыўсябыў учынены пагром. Празь некалькі тыдняў яго спрабавалі абвінаваціць у крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні 1940 сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня 1940) там памёр.
 
Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у [[Целяханы|Целяханах]]. Сям’я сьвятара адразу пасьля яго пахаваньня, хаваючыся ад рэпрэсіяў НКВД, зьехала на Віленшчыну, пазьней выехала ў Польшчу, дзе дагэтуль жывуць нашчадкі.
== Творы і працы ==
* Miatawyja listoczki (Apawiadańni). Wilnia, 1914. 31 s.
* Žyćcio papieža piusaPiusa X. Wilnia, 1914. 16 s.
* Pačopka B. czaławiekCzaławiek na wyszynie swajej hodnaści. Wilnia, 1915. 87 s.
* P-ka B. Boh z nami. Biełaruski modliteŭnik. Wilnia, 1915. 264 s.
* B.P. Światy Jozafat Kuncewicz. Wilnia, 1916. 16 s.
* Modlitwa o wsławienie świętobliwego Zygmunta I-go Biskupa Pińskiego i życiorys biskupa Zygmunta Łozińskiego. Wilno, 1938.
* Krótkie nabożeństwo do Chrystusa Króla i Litania do Chrystusa Króla. Wilno, 1939.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
1679

зьменаў