Расея: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎20—21 стагодзьдзі: выпраўленьне спасылак
д →‎Адміністрацыйны падзел: выпраўленьне спасылкі
Радок 120:
Расея ёсьць [[фэдэрацыя]]й, у складзе Расейскае Фэдэрацыі 86 роўнапраўных суб’ектаў, у тым ліку:
 
* рэспублікі ([[Адыгея]], [[Алтай (рэспубліка)|Алтай]], [[Башкартастан]], [[Буратыя]], [[Дагестан]], [[Інгушэтыя]], [[Кабардзіна-Балкарыя]], [[Калмыкія]], [[Карачаева-Чаркесія]], [[Рэспубліка Карэліі|Карэлія]], [[Рэспубліка Комі|Комі]], [[Марый Эл]], [[Мардовія]], [[Паўночная Асэтыя]], [[Татарстан]], [[Тува]], [[Удмуртыя]], [[Хакасія]], [[Чачэнія]], [[Чувашыя]], [[Якутыя]], ''[[Рэспубліка Крым|Крым]]'');
* 9 краёў ([[Алтайскі край|Алтайскі]], [[Забайкальскі край|Забайкальскі]], [[Камчацкі край|Камчацкі]], [[Краснадарскі край|Краснадарскі]], [[Краснаярскі край|Краснаярскі]], [[Пермскі край|Пермскі]], [[Прыморскі край|Прыморскі]], [[Стаўрапольскі край|Стаўрапольскі]], [[Хабараўскі край|Хабараўскі]]);
* 46 абласьцёў (''области''): ([[Амурская вобласьць|Амурская]], [[Архангельская вобласьць|Арханґельская]], [[Астраханская вобласьць|Астраханская]], [[Белгародзкая вобласьць|Белґародзкая]], [[Бранская вобласьць|Бранская]], [[Уладзімерская вобласьць|Уладзімерская]], [[Валгаградзкая вобласьць|Волґаґрадзкая]], [[Валагодзкая вобласьць|Валаґодзкая]], [[Варонеская вобласьць|Варонеская]], [[Іванаўская вобласьць|Іванаўская]], [[Іркуцкая вобласьць|Іркуцкая]], [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінґрадзкая]], [[Кемераўская вобласьць|Кемераўская]], [[Калуская вобласьць|Калуская]], [[Кіраўская вобласьць|Кіраўская]], [[Кастрамская вобласьць|Кастрамская]], [[Курганская вобласьць|Курґанская]], [[Курская вобласьць|Курская]], [[Ленінградзкая вобласьць|Ленінградзкая]], [[Ліпецкая вобласьць|Ліпецкая]], [[Магаданская вобласьць|Маґаданская]], [[Маскоўская вобласьць|Маскоўская]], [[Мурманская вобласьць|Мурманская]], [[Ніжагародзкая вобласьць|Ніжаґародзкая]], [[Наўгародзкая вобласьць|Наўґародзкая]], [[Новасыбірская вобласьць|Новасыбірская]], [[Арэнбурская вобласьць|Арэнбурская]], [[Омская вобласьць|Омская]], [[Арлоўская вобласьць|Арлоўская]], [[Пензенская вобласьць|Пензенская]], [[Пскоўская вобласьць|Пскоўская]], [[Растоўская вобласьць|Растоўская]], [[Разанская вобласьць|Разанская]], [[Самарская вобласьць|Самарская]], [[Саратаўская вобласьць|Саратаўская]], [[Сьвярдлоўская вобласьць|Сьвярдлоўская]], [[Сахалінская вобласьць|Сахалінская]], [[Смаленская вобласьць|Смаленская]], [[Тамбоўская вобласьць|Тамбоўская]], [[Томская вобласьць|Томская]], [[Тульская вобласьць|Тульская]], [[Цьвярская вобласьць|Цьвярская]], [[Цюменская вобласьць|Цюменская]], [[Ульянаўская вобласьць|Ульянаўская]], [[Чалябінская вобласьць|Чалябінская]], [[Яраслаўская вобласьць|Яраслаўская]]);
* [[Места|месты]] фэдэральнага значэньня: [[Масква]], [[Санкт-Пецярбург]], ''[[Севастопаль]]''. Да местаў фэдэральнага значэьня Канстытуцыя Расеі адносіць горад [[Масква]], які не ўваходзіць у склад навакольнае Маскоўскае вобласьці, падобны статус мае [[Санкт-Пецярбург]], які не зьяўляецца часткай Ленінградзкае вобласьці.
* аўтаномная вобласьць  — [[Габрэйская аўтаномная вобласьць|Габрэйская]];
* аўтаномныя акругі: [[Ненецкая аўтаномная акруга|Ненецкая]], [[Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра|Ханты-Мансыйская]], [[Чукоцкая аўтаномная акруга|Чукоцкая]], [[Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга|Ямала-Ненецкая]].
 
Радок 133:
Асаблівы статус паводле фэдэральнага заканадаўства Расеі мае аўтаномная акруга, якая, нягледзячы на тое, што зьяўляецца суб’ектам фэдэрацыі, уваходзіць у склад іншага суб’екту фэдэрацыі (напрыклад, Ненецкая аўтаномная акруга, якая ўваходзіць у склад Архангельскае вобласьці). Тым ня менш, аўтаномная акруга мае права выйсьці са складу вобласьці ці краю, у склад якога ўваходзіць, і стаць непасрэдным суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі: адзінай падобнай акругай зьяўляецца Чукоцкая.
 
У сакавіку 2014 году цягам г.зв. [[крымскі крызіс (2014)|крымскага крызісу]] Расея зьдзейсьніла фактычную анэксію ўкраінскіх тэрыторыяў [[Аўтаномная Рэспубліка Крым]] і [[Севастопаль]]. У лютым гэтага ж году на гэтых тэрыторыях была зацьверджаная мясцовая самаабвешчаная ўлада, якая паставіла на мэце правядзеньне рэфэрэндуму аб уваходжаньні рэгіёнаў у склад Расеі. У сакавіку 2014 году атрымаў большасьць варыянт «За ўзьяднаньне з Расеяй», у выніку чаго АРК і Севастопаль утварылі незалежную Рэспубліку Крым, утвораную з мэтаю ўваходжаньня ў склад Расеі. У сакавіку гэтага ж году прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб прыняцьці Рэспублікі Крым у склад Расеі ў якасьці двух суб’ектаў фэдэрацыі  — Рэспублікі Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль, абодва тэрытарыяльна адпавядаюць Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалю адпаведна. Украіна, а таксама большасьць краінаў сьвету не прызнае фактычнай анэксіі паўвостраву Крым, што тлумачыцца парушэньнем украінскага заканадаўства адносна гэтых тэрыторыяў.
 
Кожны від суб’екту фэдэрацыі Расеі мае розныя правы, якія агаворваюцца ў канстытуцыі краіны. Найбольшы спэктар паўнамоцтваў мае рэспубліка, якая характарызуецца як ''дзяржава'', можа прымаць уласную канстытуцыю й мець [[дзяржаўная мова|дзяржаўную мову]]. Дзяржаўная мова рэспублікі мусіць мець афіцыйную пісьмовасьць на аснове [[кірылічны альфабэт|кірылічнага альфабэту]], у адваротным выпадку мова ня можа атрымаць дзяржаўны статус. Прэцэдэнтам дзеяньня заканадаўства ў гэтай сфэры зьяўляецца [[карэльская мова]], якая з прычыны наяўнасьць лацінскага альфабэту ня мае дзяржаўнага статусу ў Рэспубліцы Карэлія.