Вялікія Эйсманты: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
слушны сельсавет
Радок 52:
 
== Гісторыя ==
Упершыню згадваецца ў дакумэнтах караля Жыгімонта Аўгуста за 1570 год. Тады ўладальнікамі гэтых земляў быў баярын Амброзі Эйсымонт. З канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзя Эйсманты згадваюцца як шляхецкая ваколіца, гэта значыць, што мясцовасьць у большасьці была заселена сярэдняй і дробнай шляхтай, якая неня мела ўласных сялянсялянаў і апрацоўвала зямлю ўласнаручна.
 
У 1660 годзе сродкамі Ганны Эйсымантовай (жонкі Паўла) і яе сына Якуба ў вёсцы быў пабудаваны першы касьцёл пад тытулам Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Непамука, а кароль [[Ян Казімер]] узьвёў тады Эйсманты ў ранг парафіі. Прадстаўнікі роду Эйсымонтаў валодалі маёнткам да 1832 году. Пасьля сьмерці Атаназы Эйсыманта, уся маёмасьць перайшла яго дачцэ Еве, якая была на той час у шлюбе з гарадзенскім судзьдзём Юзафам Ясколдам.