Ультрагук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Ультрагук''' — гукавыя ваганьні з частатой вышэй 20 Гэрц (а...'
 
д кірылічная «с»
Радок 1:
'''УльтрагукУльтрагу́к''' — [[гук]]авыя ваганьні з [[Частасьць|частатой]] вышэй 20 [[Гэрц (адзінка вымярэньня)|кГц]]. Сярод сучасных мэтадаў [[Мэдыцына|мэдычных]] дасьледаваньняў ультрагук займае важнае месца. Дыягнастычныя апараты, якія выкарыстоўваюць ультрагук, праводзяць візуалізацыю глыбокіх структур [[чалавек]]а і ўнутраных [[Орган (анатомія)|органаў]], для характарыстыкі [[Тканка|тканак]], а таксама для кантролю парамэтраў руху асяродзьдзя і структур, напрыклад, пры вывучэньні крыватока ці работы розных участкаў [[сэрца]]. Ультрагук ляжыць у аснове прынцыпова новых мэтодык у [[Хірургія|хірургіі]] і асабліва мікрахірургіі. Фізыятэрапэўтычная ультрагукавая тэхніка пасьпяхова прымяняецца пры лячэньні розных [[Хвароба|хвароб]]. Прымяненьне ультрагуку атрымала настолькі шырокае распаўсюджаньне не толькі з-за сваіх унікальных магчымасьцяў у мэдыцыне, але і з-за адноснай бясьпекі для чалавека.
Мэдыцынская акустыка — вобласьць [[Навука|навукі]] і тэхнікі, якая хутка разьвіваецца.
 
== Гісторыя ультрагуку ==
Упершыню выкарыстоўваць накіраваны ультрагук для мэтаў падводнай лякацыі пачалі пад час [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Францускі фізык Поль Ленжэвэн упершыню заўважыў шкоднае дзеяньне ультрагуку на жывыя арганізмы. Вынікі яго назіраньняў, а таксама сьведчаньні пра тое, што ультрагукавыя хвалі могуць пранікаць скрозь мяккія тканіны чалавека, прывялі да таго, што ў пачатку 1930-х гг. узьнік вялікі інтарэс да праблемы прымяненьня ультрагуку для тэрапіі розных хвароб. Гэты інтарэс не памяншаўся і ў далейшым, прычым разьвіцьцё мэдычных прыкладаньняў ішло па самых розных напрамках; асабліва шырока ультрагук стаў прымяняцца ў фізыятэрапіі.
Штуршком да істотнага разьвіцьця ультрагукавых дыягнастычных мэтадаў зьявілася стварэньне хуткадзейных электронных імпульсных сыстэм апрацоўкі радыёлякацыйных сыгналаў. Такія сыстэмы сталі шырока ўкараняцца ў радыёлякацыі ў пэрыяд [[Другая сусьветная вайна|Другой cусьветнайсусьветнай вайны]] 1939—1945 гг.
 
== Літаратура ==
* {{Кніга|загаловак=Применение ультразвука в медицине: Физические основы|адказны=Пер. с англ./ Под ред. К. Хилла.|месца=М.|выдавецтва=Мир|год=1989|старонак=568}}
 
[[Катэгорыя:ГукУльтрагук| ]]