Мікола Блёдуха: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Блиодухо,_Николай_Фёдорович?oldid=96770041
 
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Мікалай_Фёдаравіч_Бліадухо?oldid=3303836
Радок 8:
|Дата сьмерці = {{Памёр|13|1|1935|гадоў = 56}}
|Месца сьмерці = [[Менск]], [[БССР]]
|Навуковая сфэра = [[геалёгія]]
|Месца працы = [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]]
|Альма-матэр = [[Санкт-Пецярбурскі горны ўнівэрсытэт|Пецярбургскі горны інстытут]]
|Навуковы кіраўнік =
|Знакамітыя вучні =
Радок 17:
|Сайт =
}}
'''Міко́ла (''Мікала́й Хве́даравіч'') Бліядухо́''' (10 сьнежня 1878, [[Ігумен]], [[Расейская імпэрыя]] — 13 студзеня 1935, [[Менск]], [[БССР]]) — беларускі [[Геалёгія|геоляг]], акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук БССР]], [[прафэсар]] (1926). Арганізатар геалягічнай службы БССР, складальнік першай [[Геалягічная мааамапа|геалягічнай мапы]] Беларусі, адзін з заснавальнікаў сыстэмнага вывучэньня [[Карысныя выкапні|выкапняў]] у Беларусі.
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 26:
Далейшая геалягічная дзейнасьць Міколы Бліядухо зьвязаная з [[Сыбір]]’ю, дзе ён загадваў золатастопкавай і аналітычнай лябараторыяй у [[Томск]]у (1903—1911), узначальваў Енісейскую горную акругу ў [[Краснаярск]]у (1911—1917), кіраваў горна-пошукавымі партыямі на [[Алтайскі край|Алтаі]] (1917—1922). Зь ягоным удзелам у Сыбіры былі адкрытыя радовішчы мармуру, даляміту, пірыту, бурага вугалю, каляровых мэталаў.
 
Быў старшынём [[Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны|Беларуска-ўкраінскага камітэту помачы ахвярам вайны]]. У 1922 року Бліядухо ачоліў горны аддзел Управы Савета народнай гаспадаркі [[Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка|Беларускай ССР]]. З 1923 року выкладаў у [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]], загадваў катэдрай геалёгіі. У 1926 року атрымаў званьне [[прафэсар]]а.
 
У горным аддзеле Мікола Бліядухо кіраваў геалягічнымі дасьледаваньнямі, ладзіў палявыя партыі, складаў кадастар нярудных карысных выкапняў на тэрыторыі Беларусі. Першая мапа іхняга заляганьня ў БССР маштабам 1 : 800 000 скончаная ў 1926 року. З улікам новых геалягічных зьвестак мапа няруднай мінэральнай сыравіны была выдадзеная [[Акадэмія навук БССР|Акадэміяй навук БССР]] (1933).
 
Дзеля вывучэньня прыродных рэсурсаў рэспублікі ў 1926 року на рашэньне [[Савет народных камісараў БССР|СНК БССР]] у складзе [[Інстытут беларускай культуры|Інстытуту беларускай культуры]] створаная Камісія па вывучэньні натуральных вытворчых сілаў Беларусі. У 1927 року на базе гэтай камісіі і часткі навукова-тэхнічных кадраў геоляга-глебазнаўчай падсэкцыі Інбелкульту створаны Інстытут геалёгіі АН БССР (цяпер {{Не перакладзена|Інстытут геалёгіі Акадэміі навук Беларусі|Беларускі навукова-дасьледчы геолягавыведны інстытут|be|Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі}}). Мікалай Хведаравіч стаў першым дырэктарам інстытуту, у той жа час кіруючы катэдрай геалёгіі БДУ. У 1928 року атрымаў званьне акадэміка [[АН БССР]].
 
З 1929 року — старшыня Прадстаўніцтва геалягічнага камітэту ў БССР. У 1929—1935 — дырэктар Інстытуту геалёгіі і гідрагеалёгіі АН БССР.
 
Заўчасна сканаў у 57-гадовым веку. Пахаваны на [[Вайсковыя могілкі (Менск)|Вайсковых могілках Менску]].
 
== Дзейнасьць ==
Мікола Бліядухо надаваў вялікае значэньне разьвіцьцю дасьледаваньняў мінэральных рэсурсаў на тэрыторыі Беларусі. Зь ягоным непасрэдным удзелам былі адкрытыя новыя радовішчы мэргеляў, крэйды, фасфарытаў, далямітаў, шкляных пяскоў, торфу, бузоў, будаўнічых матэрыялаў. На грунце гэтых дасьледаваньняў быў збудаваны Крычаўскі цэмэнтны завод.

Абгрунтаваў пастаноўку [[Геафізыка|геафізычных дасьледаваньня]] і глыбокага сьвідраваньня ў [[Менск]]у, [[Полацк]]у, [[Бабруйск]]у, [[Даманавічы|Даманавічах]] і інш. Асаблівую вядомасьць набыла прабітая ў 1928—1929 роках на прапанову Бліядухо сьвідравіна №4 ў цэнтры Менску. Ейная глыбіня складала 353,8 м, што дазволіла ня толькі вырашыць праблему водазабесьпячэньня места, але й даведацца ягоную геалягічную будову, давесьці прысутнасьць уласных мінэральных водаў<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = https://time.bsu.by/ru/72-person/fakultety/geograficheskij-fakultet/955-bliodukho-nikolaj-fedorovich-10-12-1878-13-01-1935.html| копія = | дата копіі = | загаловак = Блиодухо Николай Федорович (10.12.1878—13.01.1935)| фармат = | назва праекту = История БГУ| выдавец = Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт| дата доступу = 12 ліпеня 2019 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
Бліядухо падараваў Беларускаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту вялікую калекцыю горных пародаў і мінэралаў, якія сабраў у розных раёнах Савецкага Саюзу. Гэтая калекцыя стала пачаткам кабінэту мінэралёгіі і крышталёграфіі, а пазьней — Музэю землязнаўства [[Геаграфічны факультэт БДУ|геаграфічнага факультэту БДУ]].
 
Напісаў каля 200 навуковых працаў, зьвязаных з вывучэньнем розных пытаньняў [[Геалёгія Беларусі|геалёгіі]] і [[Геамарфалёгія|геамарфалёгіі]] тэрыторыі Беларусі. Апублікаваў каля 20 навуковых працаў, у тым ліку 3 манаграфіі. У сваіх працахтворах Бліядухо паказваў цяжкасьць геалягічнага вывучэньня тэрыторыі Беларусі ў сувязі з рэдкай аголенасьцю карэнных (мэзазойскіх і палеазойскіх, збольшага дэвонскіх) адкладаў пры магутным разьвіцьці пародаў чацьверыковага ўзросту. Ён лічыў неабходным правядзеньне ў рэспубліцы геафізычных дасьледаваньняў і прабіцьця глыбокіх сьвідравінаў дзеля вызначэньня тэктонікі і выяўленьня магчымых карысных выкапняў, у тым ліку падземных водаў як крыніцаў водазабесьпячэньня. Зьвярнуў увагу на істотнасьць вывучэньня і картаграфаваньня чацьверыковах адкладаў з мэтаю выяўленьня розных відаў мінэральнай сыравіны. Характарызуючы рэльеф зямной паверхні, ён паказваў на цесную повязь ягоных формаў з геалягічнай будовай. Мікола Бліядухо першым даў клясыфікацыю рэльефу Беларусі, заснаваную на генэтычных замалёўках даліны ракі [[Сож]].
 
На геалягічнай мапе БССР маштабу 1 : 2 000 000 (1933), складзенай М. Бліядухо, адлюстраваныя асноўныя геалягічныя фармаваньні, за выняткам памылкова вылучанага карэннага заляганьня пародаў кембрыю і сылюру ля вёскі Раванічы (пазьней сьвідраваньнем выяўлены буйны ледавіковы адорвень). У раёне Глушкавічаў паказаныя выхады на зямную паверхню гранітаў. Выказаная Мікалаем Хведаравічам думка пра тое, што крышталічны падмурак [[Руская пліта|Рускай пліты]] разьбіты шчылінамі на асобныя блёкі, далей была пацьверджаная дэтальнымі геафізычнымі дасьледаваньнямі і глыбокім сьвідраваньнем.
Радок 46 ⟶ 50:
 
== Асноўныя публікацыі ==
* Бліядухо М. Ф. Матэрыалы да геалагічнага і геамарфалагічнага вывучэння Беларусі. Мн., 1930, 1931. Т. 2.
 
* Бліядухо М. Ф. Да геалагічнага вывучэння тэрыторыі г. Мінска (па матэрыялах свідравіны № 4 Эльвода і некаторых іншых) // Матэрыялы па вывуч. геалогіі і карысных выкапняў Беларусі. 1933. Т. 6.
* Рэгістрацыйны спис карысных выкапняў БССР // Запіскі БелАН. Мн., 1934. Кн. 2.
* Карта полезных ископаемых БССР масштаба 1 : 800 000. Мн., 1933/ Блиодухо Н. Ф.
* Рэгістрацыйны спис карысных выкапняў БССР // Запіскі БелАН. Мн., 1934. Кн. 2.
* Бліядухо М. Ф. Матэрыалы да геалагічнага і геамарфалагічнага вывучэння Беларусі. Мн., 1930, 1931. Т. 2.
* Бліядухо М. Ф. Схематычная геалагічная карта дачацвярцёвых адкладаў БССР масштаба 1: 420 000 // Запіскі БелАН. Мн., 1935. Кн. 4.
 
== Ушанаваньне памяці ==
* У Менску на будынку [[Інстытут геалягічных навук НАН Беларусі|Інстытуту геалягічных навук НАН Беларусі]] ([[Вуліца Акадэміка Купрэвіча (Менск)|вул. Акадэміка Купрэвіча]], 7) у 1979 року ўсталяваная мэмарыяльная дошка<ref name="ЗП">{{Літаратура/Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі}}</ref>.
 
== Літаратура ==