Саюз татарскай моладзі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 3:
Першапачаткова [[беларускія татары]], якія зьбіраліся супрацоўнічаць зь нямецкімі акупантамі, групаваліся вакол муфтэя [[Якуб Шынкевіч|Якуба Шынкевіча]]. Ад [[1942]] ён вёў перамовы з [[Генэральная акруга Беларусь|гаўляйтэрам Беларусі]] пра ўключэньне прадстаўнікоў татараў у адміністрацыйныя структуры. Тады ж Шынкевіч прапанаваў стварыць татарскі моладзевы саюз і шэраг татарскіх камітэтаў. Немцы адмовілі ў гэтым. Гэтак цягнулася да жніўня [[1942]], калі [[Вільгельм Кубэ|В. Кубэ]] дазволіў прадстаўніку муфтэя на Беларусі А. Смайкевічу й ягонаму намесьніку Б. Халецкаму стварыць падрабязныя сьпісы ляяльных татараў, якія жадаюць супрацоўнічаць з акупацыйнымі органамі. Надалей плянавалася задзейнічаць гэтых асобаў у вайскова-палітычнай сфэры й у эканамічных інтарэсах [[Трэці Райх|Райху]].
 
Увосень [[1942]] у [[Менск]]у зьявілася афіцыйнае прадстаўніцтва муфтэя на чале з Смайкевічам. Менавіта вакол гэтае арганізацыі пачалі фармавацца татарскія нацыяналістыянацыяналісты.
 
Напрыканцы жніўня [[1943]] Я. Шынкевіч афіцыйна зьвярнуўся да В. Кубэ па дапамогу ў арганізацыі экскурсыйнае паездкі для маладых татараў у Райх. Просьба была задаволеная.
Радок 11:
На пачатку сакавіка 1944 пад наглядам спэцслужбаў і Шульца пачалася распрацоўка пастановы пра Саюз і іншае неабходнае дакумэнтацыі. Ствараўся саюз па прыкладзе «[[Гітлерюгенд]]у», але ахопліваў моладзь 6—20 гадоў, і сябрамі СТМ маглі быць людзі старэйшага веку. Уступленьне ў Саюз было добраахвотным, аднак пакінуць яго сябар мог толькі з дазволу свайго юнгфюрэра.
 
Саюз падзяляўся на тры групы: дзеці 6—10 гадоў, сярэдняга веку — 11—14 гадоў, старэйшыя — 15—20 гадоў. Апроч падзелу паводле веку у СТМ існавалі мужчынская й жаночая арганізацыі. Будаваўся Саюз на прынцып фюрэрства й ахопліваў тэрыторыі Беларусі й Летувы. Сябры СТМ працавалі ў розных акупацыйных установах, служылі ў паліцыі, даглядалі параненых жаўнераў-мусульманаў, зьбіралдізьбіралі ахвяраваньні, ладзілі працу гурткоў мастацкае самадзейнасьці, вывучэньня нямецкае мовы й інш.
 
У сакавіку 1944 Б. Халецкага замяніў былы кіраўнік штабу Саюзу ў Генэральнай акрузе «Беларусь» 25-гадовы карчмар зь Вільні Х. Якубоўскі. Кіраўнікі Саюзу прайшлі стажаваньне ў [[Нямеччына|Нямеччыне]]. У траўні [[1944]] Х. Якубоўскі, А. Шагільдзевіч, Л. Канапацкая, Т. Мухарскі й І. Гембіцкі наведалі шэраг гарадоў Райху, дзе азнаёміліся зь дзейнасьцяй «Гітлерюгенду». Урачыстае паседжаньне з абвяшчэньнем пра стварэньне СТМ адбыліся ў летувіскім горадзе [[Аліта]] [[19 траўня]] [[1944]].