Вусьце (Аршанскі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
д афармленьне
Радок 97:
У 1938 годзе на базе саўгасу была створаная сельскагаспадарчая досьледная станцыя Інстытуту сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. Гэта была першая досьледная гаспадарка ў рэспубліцы. Тут праводзіліся досьледы па выкарыстаньні навуковых распрацовак ў практыцы гаспадараньня. У 1938—1941 гадох тут працавалі навукоўцы А. Н. Урсулаў, В. І. Шэмпель, Т. І. Зянкевіч, В. І. Віткоўскі, К. Т. Старавойтаў, А. П. Абрамчук, П. Е. Пракопаў і іншыя. 
 
Саўгас “Вусьце”«Вусьце» напярэдадні вайны ўяўляў сабой гаспадарку сьвінаводчай скіраванасьці з параўнальна невялікай зямельнай плошчай каля 900 га ворыва. Натуральна, кармавыхКармавых засеваў не было. Ураджайнасьць зерневых не перавышала 7-87—8 цэнтнераў з гектару. У гэты час саўгас узначальвалі Фінкевіч (з 15 кастрычніка 1939 году), Лёшын (з 26 кастрычніка 1939 году), Нясьцюк, Місюля.<ref>Экспериментальная база «Устье» (сост. П.М. Шкель, Ф.Х. Легченко), Мн., 1973</ref>
[[Файл:Кантора вусьце.jpg|значак|Шматфункцыянальны адміністратыўны будынак (месьціць сельскі савет, загс, бібліятэку і Палацпалац культуры)]]
14 ліпеня 1941 году Вусьце было занята адной з дывізіяў 47 матарызаванага корпуса 2-й танкавай групы вермахтавэрмахту. Гаспадарка досьледнай станцыі амаль цалкам была зьнішчана, у тым ліку лябараторыя і ўсё абсталяваньне, ворыўныя землі занядбаныя, на тэрыторыі вёскі разьмешчаны склады боепрыпасаў. Арганізаваць у Вусьці партызанскую ці падпольную дзейнасьць не ўяўлялася магчымым з-за вялікай шчыльнасьці нямецкіх войскаў: [[Ворша]] моцна ахоўвалася як важны чыгуначны вузел, у [[Баўбасаў|Балбасава]] знаходзіўся нямецкі вайсковы аэрадром.<ref>"«Орша в Великой отечественной войне 1941-1945"1941—1945», Орша., 1994</ref> Толькі 7 лістапада 1942 году партызан Павал Кунцэвіч ажыцьцявіў выбух на складах боепрыпасаў у Вусьці, за што быў расстраляны.<ref>Подзвіг партызана Кунцэвіча // Нац. Архіў РБ, ф. 4855, воп.1, спр.10, арк.19</ref> З 1941 па 1945 год на франтах і ў партызанах загінула 136 жыхароў вёскі.
 
Пасьля вайны на цэнтральнай сядзібе засталося толькі некалькі баракаў. Рабочыя і спэцыялісты вярталіся з эвакуацыі, з савецкага тылу, з фронту. Яны рамантавалі і прыстасоўвалі пад жыльлё старыя баракі, бункеры, гаспадарчыя пабудовы. Часам у адным пакоі жыло па 3-43—4 сям’і. Уцалела хатка, ў якой да вайны жыў дырэктар саўгаса. У ёй пасяліўся З. І. Баркоўскі – новы дырэктар станцыі. Зь першых дзён аднаўленьня дзейнасьці досьледнай станцыі пачалося аднаўленьне і будаўніцтва жыльля. Вяскоўцы сабралі два дзесяткі коней. Працавалі на іх у асноўным жанчыны – А.В. Стафановіч, К.В. Бадзёрка, Е.А. Сачыўка, Х.С. Пуцкалёва. Яны вывозілі будаўнічы лес. Кожны новы дом быў крокам да аднаўленьня вёскі. Ужо ў 1944-1945 гадох было пабудавана больш за 10 кватэр. Пад школу прыстасавалі барак, які захаваўся блізу сядзібы. Дзяцей у школе вучыла сталы пэдагог М. Ф. Крупень.
 
Адразу пасьля вызваленьня раёна на досьледнай станцыі “Вусьце” пачалі зьбіраць і аднаўляць трактары і іншую сельскагаспадарчую тэхніку. Зь вялікім энтузіязмам працавалі мэханікі В.А. Лызлоў, Н.П. Кабанаў, Н.Т. Сямёнаў. У 1944 годзе яны сабралі першы трактар [[НАЦІ]], а потым другі [[ХТЗ]]. Працавалі мэханізатары ўдзень і ўноч, і ўжо ў 1945 годзе апрацоўвалі ўсе ворыўныя землі. Яны былі зрытыя траншэямі і варонкамі, здаралася, што з зямлі выварочваліся бомбы, снарады. Шмат сілы і энэргіі неабходна было, каб выраўняць поле. Праца на ферме таксама была нялёгкай, патрабавала вялізнага працалюбства і добрасумленнасьці. У цяжкім 1946 годзе цялятніца К.В. Бадзёрка здолела захаваць усё пагалоў’е цялят і атрымаць добрыя давагі. Па ініцыятыве электрыкаў А. Дземянчонак і Т. Франкова ў Вусьці была ўсталявана невялікая электрастанцыя на нафтавым рухавіку магутнасьцю 15 кілават. У 1945 годзе пайшоў ток. Насельніцтва вёскі вельмі радавалася гэтаму невялікаму посьпеху. 
Радок 144:
 
== Культура ==
На базе Вусьцянскага Дома Культурыкультуры дзейнічае Народнынародны ансамбальансамбль народнай музыкі і песьні «Гагарынскiя музыкi».
 
== Выхадцы ==