Розьніца паміж вэрсіямі «Бруге»

Аб’ём не змяніўся ,  9 месяцаў таму
д
Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруґе. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруґе ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі — Ґентам ды Антвэрпэнам. Бруґе — як звычайнае правінцыйнае места — засталося ў баку ад галоўных падзеяў [[XIX стагодзьдзе|XIX]] стагодзьдзя: [[Француская рэвалюцыя]], набыцьцё Бэльґіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У [[1850]] року Бруґе лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.
 
Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную згасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруґе францускі пісьменьнік [[Віктор Юго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''«Мёртвы Бруґе»''' ({{мова-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 року. Ягоны твор меў вельківялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.
 
У 1877 бэльґійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы ды помнікі былі адноўленыя так, каб места стала вялікім музэем». Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару ''Люі дэ ля Сэнсэры'' ({{мова-fr|Louis de la Censerie}}), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага места праслаўленую славутую мясьціну.
150

зьменаў