Беларуская грэка-каталіцкая царква: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д абнаўленьне зьвестак
д афармленьне
Радок 46:
 
=== Адраджэньне Уніі ў БССР ===
Ва Ўсходняй Беларусі, якая была пад Саветамі, у першай палове 1920-х гг. спробы адрадзіць Унію рабілі рыма-каталіцкі дэкан з Магілёву а. [[Язэп Белагаловы]] і расейскі грэка-каталіцкі экзарх а. [[Леанід Фёдараў]]. Апошняму 18 студзеня 1923 мітрапаліт А. Шаптыцкі даручыў часовае кіраваньне ўсімі католікамі ўсходняга абраду ў Беларусі на правах экзарха з усімі належнымі правамі і прывілеямі аж да прызначэньня сталага адміністратара<ref>Ігар Бараноўскі. Ля вытокаў Беларускага Экзархату // Царква, № 2 (37), 2003, с. 12-13.</ref>. Вядома таксама, што ў 1923 годзе щ Віцебск прыяжджаў служыць грэка-каталіцкі сьвятар з Петраграду а. Эпіфан Акулаў.
 
=== Міжваенны час ===
Сапраўднае адраджэньне Уніі пачалося ў 1920-ыхх гадах у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая трапіла ў склад Польшчы. Беларускія марыяне з кляштару ў [[Друя|Друі]] першымі сярод манаскіх супольнасьцяў зацікавіліся місійнай дзейнасьцю для адраджэньня ўніяцтва сярод беларусаў і пашыралі ідэі Уніі ў пэрыядычным друку і ў сваіх казаньнях. У 1927 годзе зь сямі манахаў-марыянаў былі вызначаныя тры, якія павінны былі прыняць усходні абрад і пачаць працу ў беларускіх уніяцкіх парафіях (а. [[Фабіян Абрантовіч]], а. [[Францішак Чарняўскі]], а. [[Язэп Германовіч]]). Аднак унутрыцаркоўная палітыка ў Польшчы ды ўласныя пляны ватыканскай курыі і кіраўніцтва Ордэну марыянаў адносна місійнай працы сярод праваслаўных не далі ім магчымасьці рэалізаваць гэтыя пляны сярод свайго народу на Бацькаўшчыне. Беларускіх марыянаў адправілі на місійную працу ва ўсходнім абрадзе сярод белых расейскіх эмігрантаў, якія аселі ў [[Харбін]]е ў Манчжурыі. Цэнтрам адраджэньня Уніі ў Заходняй Беларусі з канца 1920-х гг. стаў [[Альбярцін]] (каля [[Слонім]]у), дзе была створаная [[Усходняя місія айцоў езуітаў у Альбярціне|Ўсходняя місія айцоў езуітаў]]. У Заходняй Беларусі было створана каля двух дзясяткаў парафіяў славяна-бізантыйскага абраду, якія ня мелі свайго герарха, але падпарадкоўваліся мясцовым лацінскім біскупам (віленскаму і пінскаму). У гісторыі гэтае адраджэньне ўніяцтва атрымала назву «нэаунія». Найбольш выдатнымі беларускімі сьвятарамі таго часу зьяўляюцца а. [[Баляслаў Пачопка]], а. [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў Аношка]], езуіт а. [[Антон Неманцэвіч]], а. [[Ян Гермацюк|Іван Гермацюк]], а. [[Васіль Гапановіч]], а. [[Данат Навіцкі]], а. [[Леў Гарошка]] і інш. Апекавацца парафіямі славяна-бізантыйскага абраду на тэрыторыі Валыні, Падляшша і Палесься было даручана Апостальскаму візытатару біскупу [[Мікола Чарнецкі (біскуп)|Мікалаю Чарнецкаму]], [[Кангрэгацыя Найсьвяцейшага Адкупіцеля|CSsR]].
 
17 верасьня 1939 году Кіева-Галіцкі мітрапаліт Грэка-каталіцкай царквы [[Андрэй Шаптыцкі]] на падставе паўнамоцтваў, наданых яму папам [[Піюс X|Піюсам Х]] у 1908 годзе, заснаваў [[Беларускі экзархат Грэка-каталіцкай Царквы|Беларускі экзархат ГКЦ]] і прызначыў часовым кіраўніком экзархату біскупа Мікалая Чарнецкага, [[Кангрэгацыя Найсьвяцейшага Адкупіцеля|CSsR]]. Праз год, у кастрычніку 1940 году, першым беларускім экзархам быў прызначаны айцец [[Антон Неманцэвіч]], [[Езуіты|SJ]]. Сядзіба экзархату месьцілася ў [[Альбярцін]]е пад Слонімам, дзе раней знаходзілася [[Усходняя місія айцоў езуітаў|Ўсходняя місія айцоў езуітаў]]. Прызначэньне а. Антона Неманцэвіча пацьвердзіў прэфэкт [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]] кард. [[Эжэн Тысэран]] у сваім лісьце ад 22 сьнежня 1941 году, а экзархат атрымаў статус апостальскага. У помач экзарху была створана [[Рада Беларускага экзархату ГКЦ]] з трох сябраў: намесьнікам экзарха стаў айцец [[Леў Гарошка]], сябрамі Рады — айцец [[Іван Гермацюк]] і айцец [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў (Вацлаў) Аношка]].
 
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да [[СССР]] Грэка-каталіцкая царква апынулася пад моцным ціскам уладаў. Адзін з пачынальнікаў адраджэньня Уніі ў Заходняй Беларусі а. [[Баляслаў Пачопка]], стэрарызаваны частымі допытамі, маральнымі зьдзекамі, непамернымі матэрыяльнымі паборамі і пагромамі ў царкве ў [[Бабровічы (Берасьцейская вобласьць)|Бабровічах]], памёр ад сардэчнага прыступа ў канцы 1940 году, будучы ўжо разам з сям’ёй у сьпісе на высылку ў Сыбір. На пачатак 1941 году засталося толькі 3 парафіі і яшчэ некалькі невялікіх асяродкаў вернікаў. Падчас нямецкай акупацыі айцец экзарх Антон Неманцэвіч быў арыштаваны ў Альбярціне. Зьнясілены, ён памёр як мучанік у турме СД у [[Менск]]у 6 студзеня 1943 году ад сардэчна-сасудзістай недастатковасьці (нацысты з паліцыі бясьпекі і СД у афіцыйнай даведцы напісалі, што яна наступіла пасьля сыпнога ад тыфу, хоць на яго сьвятар меў імунітэт, бо перахварэў ім у дзяцінстве).<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?we=1&nr=58&iw=20 65-аяя гадавіна сьмерці Экзарха Антона Неманцэвіча] // Царква №3 (58), 2008</ref> Цяпер рыхтуюцца дакумэнты для пачатку яго бэатыфікацыйнага працэсу.
 
=== Паваенны час ===
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] і ліквідацыі Грэка-каталіцкай царквы ў 1946 годзе яе структураў ў Беларусі афіцыйна не існавала, працягвалася, аднак, жыцьцё ў падпольлі. Пасьля арышту і сьмерці экзарха Антона Неманцэвіча мітрапаліт ГКЦ Андрэй Шаптыцкі прызначыў адміністратарам Беларускага экзархату ўкраінскага рэдэмптарыста а. Васіля Велічкоўскага,<ref>Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. — Мн., БелФранс, 2004. С. 167.</ref> які ў 1960-ыяя быў высьвячаны на біскупа і прызначаны месцаахоўнікам ГКЦ у СССР. Час ад часу ў Беларусь прыязджалі ўкраінскія манахі-[[базыляне]], якія дзейнічалі ў падпольлі і таемна служылі набажэнствы на кватэрах у сем’ях вернікаў і ў касьцёлах ([[Лагішын]], [[Слонім]], [[Індура]]). У Пінску пры касьцёле служылі некалькі грэка-каталіцкіх манахіняў з [[Задзіночаньне Сясьцёр «Дзеці Марыі»|Задзіночаньня Сясьцёр «Дзеці Марыі»]]. Апошняя зь іх памерла ў Пінску ў сярэдзіне 1980-ыхх.
 
У пасьляваенны пэрыяд легальнае жыцьцё Царквы перанеслася на Захад, дзе былі створаныя беларускія грэка-каталіцкія асяродкі: у [[Лёндан]]е, [[Парыж]]ы, [[Рым]]е, [[Чыкага]] (беларуская грэка-каталіцкая парафія Хрыста-Збаўцы існавала да 2003 г.), [[Лювэн]]е і інш. Пасьля вайны ў жывых заставаліся 2 сябры Рады Экзархату. Намесьнік Экзарха а. Леў Гарошка, які жыў у Парыжы і Лёндане, захоўваў архіў Беларускага экзархату ГКЦ.