Абмеркаваньне:Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў (Бяроза): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
→‎"Места": меркаваньне
Радок 4:
: У нас з 2011 году ёсьць рэкамэндацыя [[Вікіпэдыя:Сынанімічныя словы]]. Ня ведаю чаму яна і дагэтуль ня дзейнічае, бо яшчэ ў 2010 годзе адбылося [[Вікіпэдыя:Галасаваньні/Выкарыстаньне сынанімічных словаў у Вікіпэдыі|галасаваньне]], паводле якога вырашылі, што пару «горад — места» можна ўжываць. Таму зараз вышыя дзеяньні парушаць усталяваны кансэнсус. Калі вы ня згодныя з гэтым, то гэтае пытаньне зараз можна вырашыць толькі праз галасаваньне. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 13:36, 23 чэрвеня 2019 (MSK)
::Прапанаваў там у абмеркаваньнях. Выкарыстаньне слова "места" - гэта абсурд і шкодзіць нашай Вікіпэдыі, улічваючы, што і сама па сабе тарашкевіца для шараговага карыстальніка рэч дастаткова экзатычная.--[[Удзельнік:Czalex|Czalex]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Czalex|гутаркі]]) 14:30, 23 чэрвеня 2019 (MSK)
:::Абсурд — гэта застацца з прадмесьцямі і мястэчкамі і пры гэтым на загад з Масква адмовіцца ад утваральнага места. Хоць разумею, што змалпаваныя з расейскай нэалягізмы «гарпасёлкі» і «аграгарадкі», мабыцы, выглядаюць цалкам прымальна для людзей, якія з аб'ектыўных прычынаў ня могуць мысьліць аналітычна. Фармальна места — слоўнікавае слова, якое нават мае перавагу над «горадам» у беларускіх слоўніках да расейскай чысткі іхнага зьместу і фізычнага зьнішчэньня аўтараў. Увогуле, у праекце прайшло галасаньне, дзе большасьць падтрымала прынамсі раўнапраўны статус гэтага слова і, такім чынам, у праекце зьявіўся [[Вікіпэдыя:Кансэнсус|кансэнсус]], парушэньне якога можа прывесьці да блякаваньня. Асабіста я ня бачу аніякай шкоды для нашага разьдзелу ад традыцыйнага гістарычнага беларускага найменьня вялікага паселішча, якое пагатоў выкарыстоўваецца ў мовах трох найбольш блізкіх суседніх народаў. Напрыклад, за 10 гадоў з моманту абраньня артыкула [[Менск]] (як і іншых артыкулаў з выкарыстаньнем гэтага слова) не было ані войнаў рэдагаваньняў, ані нейкіх скаргаў. Калі ў кагосьці ёсьць нейкія комплексы датычна гэтага слова — то трэба спрабаваць ад іх пазбыцца. Ведьмі шкада, што некаторыя людзі дагэтуль не бачаць лягічнай патрэбы ў аднаўленьні гвалтоўна страчаных правоў гэтага слова ў беларускай мове незалежна ад правапіснага стандарту. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 17:13, 23 чэрвеня 2019 (+03)
Вярнуцца да старонкі «Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў (Бяроза)».