Валеры Лягасаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Фота
Радок 39:
Займаўся праблемамі ядзерна-фізычных і плязмавых мэтадаў для сынтэзу і дасьледаваньня ўласьцівасьцей новых злучэньняў з элемэнтамі ў анамальна высокіх вокісных станах; ядзернай і плязмавай тэхналёгіі; энэргазьберагальнай тэхналёгіі і вадароднай энэргетыкі.
 
Адразу па [[Чарнобыльская аварыя|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]] быў прызначаны чальцом урадавай камісі па расследаваньнірассьледаваньні прычынаў і па ліквідацыі наступстваў аварыі. Зьявіўся на месцы катастрофы адным зь першых і мешкаў там агулам чатыры месяцы — замест дапушчальных двух-трох тыдняў.
 
Прымаў шэраг найістотнейшых рашэньняў па папярэджаньні далейшых выбухаў ды інфармаваў урад СССР пра сытуацыю ў зоне аварыі. Менавіта ён прапанаваў склад сумесі (бор і пясок), якой засыпалі палаючы [[Ядзерны рэактар|рэактар]] і дзякуючы якой былі зьменшаныя шкодныя наступствы аварыі. Ён інфармаваў сваіх калег-навукоўцаў і прэсу пра рызыкі і стан станцыі, а таксама настойваў на неадкладнай поўнай эвакуацыі места [[Прыпяць (места)|Прыпяці]].