Лужыца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Мінуўшчына: артаграфія
Радок 19:
У 1367 року Лужыцкая марка была прададзеная каралю Чэхіі і Нямеччыны й імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі [[Карл IV (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Карлу IV]] з роду [[Люксэмбургі|Люксэмбургаў]]. Тады яна стала аўтаномнай тэрыторыяй у складзе каралеўства [[Багемія (каралеўства)|Багеміі]], дзе заставалася да [[Праскі мір (1635)|Праскага міру 1635 року]].
 
У 1635—1815 роках Лужыца была часткаю Саксоніі, а пасьля [[Прусія|Прусіі]] (паўночная частка пасьля [[Венскі кангрэс|падзелу Саксоніі ў 1815]]). Нямецкая экспансія, якая вялася з XII стагодзьдзя, найперш у горах і маланаселеных раёнах, спрычынілася да таго, што славяне з XIII стагодзьдзя сталі ў гэтай вобласьці меньшасьцюменшасьцю.
 
У 1815 року ў рамках адміністрацыйнай рэформы [[Прусія (каралеўства)|прускай дзяржавы]] частка Лужыцы была далучаная да наваствораная правінцыі [[Сылезія (правінцыя)|Сылезіі]]. З 1871 року падпарадкаваная [[Аб’яднаньне Нямеччыны (1871)|аб’яднанай Нямеччыне]]. У 1919 року дэлегацыя лужычанаў прысутнічала на [[Вэрсальская мірная дамова 1919 году|вэрсальскай канфэрэнцыі]], дзе дамаўлялася пра стварэньне агульнай з чэхамі дзяржавы. Аднак лужычанаў не дапусьцілі да галасаваньня.
 
Пасьля [[Аб’яднаньне Нямеччыны (1990)|паўторнага аб’яднаньня Нямеччыны]] 3 кастрычніка 1990 лужычане змагаліся за атрыманьне статусу адміністрацыйнай адзінкі аўтаноміі, аднак фэдэральныя ўлады не далі на гэта згоды, і адбыўся новыы падзел вобласьці між Саксоніяй і Брандэнбургам. Тым ня меней, лужычане маюць прывілеі нацыянальных меньшасьцейменшасьцей — валодаюць уласнымі школамі і культурнымі арганізацыямі, а надпісы на мясцовых шыльдах дзьвюхмоўныя.
 
== Гімн Лужыцы ==