Розьніца паміж вэрсіямі «Ягайлавічы»

243 байты дададзена ,  1 год таму
д (выпраўленьне спасылак)
 
* [[Уладыслаў III Варнэньчык|Уладзіслаў III]] (31 кастрычніка 1424, [[Кракаў]] — 10 лістапада 1444, [[Варна]]), старэйшы сын Ягайлы ад 4-ай жонкі [[Соф’я Гальшанская|Соф’і Гальшанскай]] (Друцкай; 1405—1461), заняў польскі сталец у 1434 г. пасьля сьмерці бацькі. У 1440 г. яго абралі і вугорскім каралём пад імем Уласла V (валадарыў да 1444 г.). Загінуў у {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва пад Варнай|бітве пад Варнай|en|Battle of Varna}} (цяпер [[Баўгарыя]]) супраць [[Асманская імпэрыя|асманскага]] войска на чале з [[султан]]ам [[Мурад II|Мурадам ІІ]], ад чаго пасьмяротна атрымаў мянушку ''Варнэньчык''. Пасьля яго сьмерці Ягайлавічы страцілі вугорскі сталец.
* [[Казімер Ягайлавіч]] (Казімер-Андрэй; 30 лістапада 1427—7 чэрвеня 1492), малодшы сын Ягайлы і малодшы брат Уладзіслава III, вярнуў Ягайлавічам сталец ВКЛ у 1440 г. пасьля [[забойства]] вялікага князя літоўскага [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] (валадарыў да 1492 г.). У 1447 г. праз 3 гады пасьля сьмерці брата Ўладзіслава ІІІ заняў і польскі сталец пад імем Казімер IV (валадарыў да 1492 г.). У 1454 г. ажаніўся з [[Эльжбэта Аўстрыйская|Эльжбэтай Аўстрыйскай]] (1436—1505), дачкой нямецкага караля [[Альбрэхт II|Альбрэхта ІІ]] [[Габсбургі|Габсбурга]], ад якой меў 6 сыноў і 7 дачок. Сыны: [[Уладзіслаў Ягелончык|Уладзіслаў]] (1456—1516), [[Княжыч Казімер|сьв. Казімер]] (1458—1484), [[Ян I Ольбрахт]] (1459—1501), [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандар]] (1461—1506), [[Жыгімонт Стары]] (1467—1548), [[Фрыдэрык Ягелончык|Фрыдэрык]] (1468—1503).
 
[[Файл:Giedziminavičy, Jagajłavičy. Гедзімінавічы, Ягайлавічы (L. Decius, 1521).jpg|значак|Фамільнае дрэва дынастыі Гедзімінавічаў і Ягайлавічаў, 1521 г.]]
 
* {{Артыкул у іншым разьдзеле|Уладзіслаў II Ягелончык|Уладзіслаў Ягелончык|en|Vladislaus II of Hungary}} (1 сакавіка 1456, Кракаў — 13 сакавіка 1516, [[Будапэшт|Буда]]), старэйшы сын Казімера Ягайлавіча, стаўся каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава ІІ ў 1471 г. і валадарыў да 1516 году. У 1490 г. яго абралі і каралём Вугоршчыны пад імем Уласла VI (валадарыў да 1516 г.). У 3-ім шлюбе ад [[Ганна з Фуа|Ганны з Фуа]] (1484—1506) меў сына [[Людвік II Ягелончык|Людвіка II]] (1506—1526) і дачку [[Ганна Ягелонка (каралева Чэхіі)|Ганну]] (1503, Буда —1547, [[Прага]]), якая выйшла за муж за аўстрыйскага эрцгерцага [[Фэрдынанд I Габсбург|Фэрдынанда I Габсбурга]].
** [[Людвік II Ягелончык|Людвік II]] (1 ліпеня 1506, Буда — 29 жніўня 1526, [[Мохач]]), адзіны сын і спадкаемца Ўладзіслава ІІ, заняў вугорскі і чэскі стальцы ў 1516 г. (Лаяш II) і валадарыў да 1526 году. Загінуў у {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітве пад Мохачам|бітве пад Мохачам|en|Battle of Mohács}} (цяпер поўдзень Вугоршчыны) супраць асманскага войска на чале з султанам [[Сулейман I|Сулейманам I]]. У выніку праз шлюб старэйшай сястры Ганны з аўстрыйскім эрцгерцагам Фэрдынандам I вугорскі і чэскі стальцы перайшлі да Габсбургаў, чые нашчадкі валадарылі ў Вугоршчыне і Чэхіі да 1918 году.