Інтэрнасьёнал Порту-Алегры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
абнаўленьне зьвестак
Радок 9:
|Прэзыдэнт =
|Чэмпіянат = [[Сэрыя А чэмпіянату Бразыліі па футболе|Сэрыя А]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Бразыліі па футболе 20172018 году|20172018]]
|Месца = [[Сэрыя Б чэмпіянату Бразыліі па футболе|Сэрыя Б]], 23 месца (''павышэньне'')
|Сайт = http://www.internacional.com.br/
|Прыналежнасьць = Бразыльскія
}}
«'''Інтэрнасьёнал'''» ({{мова-pt|Internacional}}) — бразыльскі футбольны клюб з гораду [[Порту-Алегры]]. Заснаваны ў 1909 годзе. Клюб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай зьяўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клюбу чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». Хатні стадыён каманды. Клюб зьяўляецца адным з трох клюбаў, якія бралі ўдзел у [[Сэрыя А чэмпіянату Бразыліі па футболе|Сэрыі А]] [[чэмпіянат Бразыліі па футболе|чэмпіянату Бразыліі]] ад пачатку ейнага заснаваньня. Акрамя таго, «Інтэрнасьёнал» ніколі не вылятаў з вышэйшага бразыльскага дывізіёну. «Інтэрнасьёнал» мае лякальнае дэрбі ззь іншым клюбам з Порту-Алегры «[[Грэміё Порту-Алегры|Грэміё]]».
 
У 2006 годзе «Інтэрнасьёнал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам [[Кубак Лібэртадорэс|Кубка Лібэртадорэс]]. У сьнежні таго ж году «Інтэр» атрымаў перамогу ў [[Клюбны чэмпіянат сьвету па футболе|клюбным чэмпіянаце сьвету ФІФА]], абыграўшы ў фінале пераможцу эўрапейскай [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]] гішпанскую «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёну]]». У 2007 годзе каманда стала пераможцам [[Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі|Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі]], аказаўшыся мацней за мэксыканскую «[[Пачука (футбольны клюб)|Пачуку]]». У 2008 годзе «Інтэрнасьёнал» першым сярод бразыльскіх клюбаў заваяваў [[Паўднёваамэрыканскі кубак]], другі па значнасьці турнір кантынэнту. Такім чынам, клюб стаў уладальнікам усіх існых на сёньня міжнародных трафэяў паўднёваамэрыканскага футболу. У 2010 годзе клюб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.