Клайпеда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Эканоміка: +Зьвязнасьць
д афармленьне, катэгорыя
Радок 60:
У 1240 годзе папа рымскі прапанаваў каралю Нарвэгіі [[Гокан IV Гокансан|Гокану IV]] магчымасьць захапіць [[Самбія|Самбію]]. Тым ня менш, пасьля асабістага прыняцьця [[хрысьціянства]] вялікага князя [[Міндоўг]]а, тэўтонскія рыцары і група крыжакоў зь [[Любэк]]а рушылі на Самбію, заснаваўшы форт ў 1252 годзе, які вядомы як Мэмэльскі замак. Будаўніцтва форту было скончана ў 1253 годзе. У Мэмэлі быў заснаваны гарнізон з войска [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэну]], які ачоліў дойч майстар [[Эбэргард фон Зэйнэ]]. Дакумэнты з нагоды заснаваньня гарнізону былі падпісаны Эбэргардам і біскупам [[Генрых фон Люцэльбург|Генрыхам фон Люцэльбургам]] 29 ліпеня і 1 жніўня 1252 году.
 
Майстар [[Конрад фон Тырбэрг]] выкарыстоўваў крэпасьць у якасьці базы для далейшых паходаў уздоўж ракі [[Нёман]] супраць [[жмудзіны|жамойтаў]]. Мэмэль быў беспасьпяхова абложаны [[самбійцы|самбійцамі]] ў 1255 годзе. Да новага паселішча пачалі прыбываць мігранты зь нямецкіх местаў, як то [[Гальштайн]]у, Любэку і [[Дортмунд]]у. Неўзабаве ў гэты час, Мэмэль атрымаў сваю мянушку «Новы Дортмунд». Горад стаў галоўным местам Курляндзкай эпархіі. У горадзе былі пабудаваны адзін катэдральны сабор і, па меншай меры, два парафіяльных касьцёла, але разьвіцьцё замку сталася дамінуючым прыярытэтам. Паводле розных крыніцаў, Мэмэль атрымаў [[Любэскае права]] ў 1254 або 1258 годзе<ref>Magocsi, Paul Robert. «''Historical Atlas of Central Europe''». University of Washington Press. Seattle, 2002. p. 41. {{ISBN |0-295-98146-6}}.</ref>.
 
Увесну і ўлетку 1323 году, літоўскае войска на чале з [[Гедымін]]ам перайшла Нёман і аблажылі замак Мэмэль і ўзяў яго празь некаторы час, прымусіўшы ордэн запрасіць перамір’е ў кастрычніку. [[Мельнскі мір]] ў 1422 годзе зафіксаваў мяжу паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім княствам Літоўскім на наступныя 501 год. Абноўлены горад атрымаў [[кульмскае права]] ў 1475 годзе.
Радок 76:
== Эканоміка ==
[[Файл:Klaipeda port.jpg|міні|400пкс|зьлева|[[Клайпедзкі порт]]]]
Клайпеда зьяўляецца найважнейшым эканамічны цэнтрам заходняй частцы Летувы і найбуйнейшым портам на летувіскім узьбярэжжы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Асноўныя галіны прамысловасьці — хімічная і харчовая, дрэваапрацоўчая і мэблевая, упаковачная. Шырока разьвітыя суднабудаваньне і суднарамонт. Важнае месца ў эканоміцы гораду займае сфэра паслуг, у якую ўваходзяць партовыя, лягістычныя, турыстычныя і многія іншыя паслугі. У горадзе налічваецца каля 2,5 тысячаўтысячы прадпрыемстваў.
 
Асноўныя замежныя інвэстары паходзяць з [[Данія|Даніі]], [[Швайцарыя|Швайцарыі]], [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], [[Індыя|Індыі]], [[Украіна|Украіны]] і [[Канада|Канады]]. У 2002 годзе на ўскраіне гораду, паблізу порта, была арганізавана [[свабодная эканамічная зона]] (СЭЗ) плошчай у 412 га. У рамках СЭЗ працавала, на канец 2010 году, 17 прадпрыемстваў, зь іх 40% былі замежнымі, а інвэстыцыі ў СЭЗ перавысілі 400 млн эўра. Наладжана вытворчасьць электронных прыладаў, плястыкавага посуду, архітэктурнага шкла, мэталічных канструкцыяў, харчовай упакоўкі, біядызэльнага паліва. Таксама працуюць рыбаапрацоўчыя і мэталаапрацоўчыя прадпрыемствы<ref>[http://www.fez.lt/en/about-us/ «About Us»]. Klaipeda Free Economic Zone.</ref>. Да буйных прадпрыемствай харчовай прамысловасьці адносіцца броварны завод «[[Швытурыс]]», які дзейнічае з 1784 году. У цяперашні час ён належыць канцэрну «[[Carlsberg]]».
Радок 106:
 
[[Катэгорыя:Клайпеда| ]]
[[Катэгорыя:КлайпедзкіГарады паветКлайпедзкага павету]]