Розьніца паміж вэрсіямі «Пётра Сыч»

197 байтаў выдалена ,  1 год таму
д
афармленьне
д (афармленьне)
 
{{Пісьменьнік}}
'''Пётра Сыч''' (18 студзеня 1912 — 20 чэрвеня 1964) — пісьменьнік, мэмуарыст, [[журналіст]] [[Радыё Свабода]].
 
 
=== Дзяцінства і юнацтва ===
Пётра Сыч (поўнае імя Пётра Альфрэд Сыч) нарадзіўся ў сям’і Марыяна і Марыі Сычоў у вёсцы [[Батурына (Менская вобласьць)|Батурына]]. Ахрысьцілі яго ў мястэчку [[Ільля (вёска)|ІльляІльлі]] [[Вялейскі павет (Віленская губэрня)|Вялейскага павету]]. Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, а сяміклясную — у вёсцы [[Хаценчыцы]].
 
У [[1929]] годзе пачаў вучобу ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]] на факультэце філязофіі, але праз два гады быў вымушаны кінуць вучобу з прычыны хваробы маці (тады ўжо ўдавы). Ад гэтага часу пачаў журналісцкую працу ў віленскіх [[польская мова|польскамоўных]] газэтах. Адначасова з публіцыстыкай Пётра Сыч распачаў і пісьменьніцкую дзейнасьць. Першы верш, на польскай мове, быў надрукаваны ў [[1932]] годзе ў віленскай газэце «Голас люду». І пад артыкуламі, і пад мастацкімі творамі падпісваўся як Петрэк Вілейскі, а пазьней — крыптонімам «пс» або сваім сапраўдным прозьвішчам. Быў блізка знаёмы з [[Сымон Рак-Міхайлоўскі|Сымонам Рак-Міхайлоўскім]], [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]].
 
=== Другая сусьветная вайна ===
Напачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], у [[1939]] годзе, Пётру Сыча мабілізавалі ў польскае войска. Патрапіў у савецкі палон у [[Ашмяны|Ашмянах]], але здолеў уцячы. Пазьней быў арыштаваны бальшавікамі й пасаджаны ў Вялейскую турму, пасьля перавезены ў [[Полацак]], дзе й атрымаў прысуд — 10 гадоў лягеру.
 
Быў сасланы ў лягер у [[Рэспубліка Комі|Комі]]. У лягерох шмат хварэў, пакутаваў ад невыносных умоваў зьняволеньня, але выжыў — мабыць, таму, што яго ў рэшце рэшт прызначылі мастаком (і ён маляваў партрэты лягернага начальства). У верасьні [[1941]] году на падставе [[дамова Сікорскага–Майскага|дамовы Сікорскага-Майскага]] як польскі грамадзянін Пётра Сыч быў перакінуты спачатку ў Надволжжа, потым у [[Самарканд]], дзе стваралася польская армія генэрала [[Уладыслаў Андэрс|Ўладыслава Андэрса]]. Пётра Сыч як і тысячы іншых беларусаў з заходняй Беларусі далучыўся да войска польскага генэрала. Андэрс не зьбіраўся ваяваць на баку Саветаў і прыклаў шмат намаганьняў, каб вывесьці сваю армію з тэрыторыі [[СССР]], што зрабіць яму ўдалося зь вялікай цяжкасьцю толькі пасьля таго, як [[Вялікая Брытанія]] перакінула частку сваіх войскаў зь Сярэдняга Ўсходу на змаганьне зь японцамі. Месца ангельцаў і заняў [[2-і Польскі корпус|Другі польскі корпус]], як пачалі называць армію Андэрса ў [[Іран]]е.
 
[[Іран]], [[Ірак]], [[Палестына]], [[Эгіпэт]], [[Лібан]], [[Італія]] — такі баявы шлях прайшлі жаўнеры гэтага корпусу да Монтэ-Касына, а разам зь імі і паручнік Пётра Сыч, які браў удзел у баёх пад Монтэ-Касына. Быў чатыры разы паранены.
 
=== Радыё Свабода ===
Па заканчэньні вайны корпус генэрала Андэрса быў пераведзены ў Ангельшчыну. Там Пётра Сыч з [[1946]] году далучыўся да беларускай працы. У [[1951]] годзе пераехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]], дзе рэдагаваў сатырычны часапіс «[[Шарсьцень]]» і супрацоўнічаў з газэтай «[[Бацькаўшчына (1947)|Бацькаўшчына]]», што выдавалася ў Мюнхэне. Стаў адным з самых першых супрацоўнікоў [[Радыё Свабода]] (тады Радыё «Вызваленьне»).
 
У лютым [[1954]] году з [[Канада|Канады]] ў [[Мюнхэн]] прыехаў доктар [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч]], каб распачаць працу па стварэньні беларускай рэдакцыі Радыё «Вызваленьне», і ён адразу запрасіў у штатныя супрацоўнікі Пятра Сыча. Сустрэча ў Мюнхэне была ня першай. Улетку [[1940]] году Вінцэнт Жук-Грышкевіч і Пятро Сыч разам сядзелі ў савецкай турме ў Полацку і з таго часу пасябравалі. Кіраўнік Беларускай рэдакцыі добра ведаў пра адданасьць Пятра Сыча беларускай справе і лічыў, што менавіта такія людзі і павінны ствараць беларускае незалежнае радыё. Пятро Сыч зь вялікім энтузіязмам узяўся за новую працу, укладаў у яе ўвесь свой талент і душу. Ён быў аўтарам тэксту звароту, зь якім самы першы раз выйшла да слухача 20 траўня 1954 году беларуская рэдакцыя Радыё «Вызваленьне», цяперашняя «Свабода». Называўся ён «Азымут сэрца».
 
Памёр Пётра Сыч у Нямеччыне 20 чэрвеня 1964 году. Пахаваны на могілках Перлахер Форст ў Мюнхэне.<ref>{{Спасылка|аўтар = Натальля Гардзіенка.|імя = Натальля|прозьвішча = Гардзіенка|аўтарlink = Наталля Гардзіенка|суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://kamunikat.org/bek/kartki.html#did50|загаловак = PK50.Памінальная картка Пётры Сыча |назва праекту = Беларускія эміграцыйныя калекцыі|выдавец = [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва]]|дата доступу = 1 сакавіка 2018|мова = |копія = |дата копіі = |камэнтар = }}</ref>
Пра перажытае пад Монтэ-Касына Пятро Сыч наважыўся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця, у кнізе «[[Сьмерць і салаўі]]».
 
Нарыс Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі» прысьвечаны адной з вызначальных стратэгічных апэрацыяў Другой сусьветнай вайны — [[бітва пад Монтэ-Касына|бітве пад Монтэ-Касына]] ў студзені — траўні [[1944]] году. Перамога ў гэтай бітве адкрыла альянтам дарогу на [[Рым]], стварыла ўмовы дзеля вызваленьня Італіі ад фашызму. У Беларусі, як і ўвогуле ў савецкай гісторыяграфіі мінулай вайны, бітва пад Монтэ-Касына замоўчвалася. Так, напрыклад, у артыкуле [[БелСЭ]] «Другая сусьветная вайна» (т. 4, с. 278—281) падзеі пад Монтэ-Касына нават ня згадваюцца. А між тым, там ваявалі тысячы беларусаў — салдатаў і афіцэраў Другога корпусу генэрала Андэрса.
 
«Сьмерць і салаўі» ўпершыню ўбачыла сьвет у газэце «Бацькаўшчына» ў [[1963]]—[[1964]]1963—1964 гадох, але не было закончаным, бо аўтар заўчасна памёр. Эльза Сыч — жонка Пятра Сыча — пастаралася каб выдаць мэмуарны твор асобнай кнігай і таксама, каб «апавяданьне мела й заканчэньне, хоць і зь іншай рукі».
 
== Крыніцы ==
[[Катэгорыя:Удзельнікі бітвы пад Монтэ-Касына]]
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя Памятным крыжам Монтэ-Касына]]
[[Катэгорыя:Памерлі 20 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1964 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Нямеччыне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 18 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1912 годзе]]
159 567

зьменаў