Рэжым Вішы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
афармленьне, катэгорыі
Радок 43:
|ТэлефонныКод =
|Дадаткі =
|Катэгорыя = Палітычная гісторыя Францыі
}}
'''Рэжым Вішы́''' ({{мова-fr|le régime de Vichy}}) ці '''Вішысцкая Францыя''' (афіцыйная назва '''Француская дзяржава''' ({{мова-fr|l'État français}})) — [[Калябарацыянізм у Другой сусьветнай вайне|калябаранцкі]] рэжым у Паўднёвай Францыі часоў акупацыі Паўночнай Францыі [[Трэці Райх|нацысцкай Нямеччынай]] пасьля паразы Францыі напачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] і падзеньня [[Парыж]]у ў 1940 годзе. Існаваў з [[10 ліпеня]] [[1940]] па [[22 красавіка]] [[1945]] году ([[дэ-факта]] да [[25 жніўня]] [[1944]] году). Афіцыйна прытрымліваўся палітыкі [[нэўтралітэт]]у, але фактычна праводзіў палітыку ў інтарэсах [[Краіны Восі|краінаў «Восі»]].
 
Назва — ад курортнага гораду [[Вішы]], дзе ў ліпені 1940 году сабраўся Нацыянальны сход, які пастанавіў перадаць [[дыктатар]]скую ўладу [[Маршал Францыі|маршалу]] [[Анры Філіп Пэтэн|Анры Філіпу Пэтэну]]; гэта адзначыла канец [[Трэцяя рэспубліка|Трэцяй рэспублікі]]. Урад Пэтэна й у далейшым знаходзіўся ў Вішы, у той час як паўночная частка Францыі з [[Парыж]]ам была акупавана нямецкімі войскамі. У лістападзе 1942 году Нямеччына [[Апэрацыя «Антон»|акупавала ўсю тэрыторыю Францыі]], з гэтага моманту ўлада ўрада стала чыста намінальнай. Пасьля [[Вызваленьне Парыжа|вызваленьня Парыжа]] ў канцы жніўня 1944 году, урад быў эвакуяваны й існаваў у выгнаньні аж да канца красавіка 1945 году.
 
== Супрацоўніцтва з акупантамі ==
У [[кастрычнік]]укастрычніку [[1940]] году пасьля асабістай сустрэчы з [[Адольф Гітлер|Гітлерам]] Пэтэн заклікаў Францыю «супрацоўнічаць» ({{мова-fr|collaborer}}) з [[Трэці Райх|нацыстамі]]. Рэжым Вішы дзейнічаў у агульным рэчышчы нямецкай палітыкі, праводзячы рэпрэсіі супраць [[габрэі|габрэяў]], [[цыганы|цыганаў]], [[камунізм|камуністаў]], [[масоны|масонаў]]; на тэрыторыі Францыі дзейнічалі як нямецкія вайсковыя часткі [[СС]] і [[гэстапа]], гэтак і ўласная рэпрэсіўная арганізацыя — «Міліцыя» (з [[1943]] году).
 
Праводзіліся акцыі супраць [[Супраціўленьне (Францыя)|Супраціўленьня]], практыкаваліся расстрэлы закладнікаў. У [[1944]] годзе карнікі СС зьнішчылі паўднёвафранцускі пасёлак [[Арадур-сюр-Глян|Арадур]] (у першапачатковай зоне кантролю Вішы). Была створана сумесная франка-нямецкая [[33-я грэнадэрская дывізія СС «Шарлемань», 1-я француская|дывізія СС — «Шарлемань»]] ({{мова-fr|Charlemagne}}, названая ў гонар [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]]).
 
У Нямеччыну вывозіліся францускія працоўныя (у абмен на згоду адпусьціць узятых напачатку войны францускіх ваеннапалонных). Аднак 27 лістапада 1942 году асноўныя сілы францускага ваенна-марскога флёту (3 [[лінкор]]ы, 7 [[крэйсэр]]аў, 15 [[эсьмінец|эсьмінцаў]], 12 падводных лодак і 74 іншых караблёў) з санкцыі ўрада Вішы [[Затапленьне францускага флёту ў Тулёне|былі затоплены]] ў [[Тулён]]е, каб яны не дасталіся ані краінам Восі, ані антыгітлераўскай кааліцыі.
 
У лютым [[2009]] году [[Адміністрацыйны суд Францыі]] прызнаў урад рэжыму Вішы адказным за дэпартацыю тысяч габрэяў у нямецкія канцэнтрацыйныя лягеры падчас Другой сусьветнай вайны. Паводле дадзеныхзьвестак суду, падчас кіраваньня рэжыму Вішы з 1942 па 1944 гады ў лягеры было дэпартавана 76 000 габрэяў. Вынесенае рашэньне стала афіцыйным прызнаньнем дачыненьня францускага ўрада часоў Другой сусьветнай вайны да [[Галакост]]у<ref>[http://lenta.ru/news/2009/02/17/blaim/ Францыя прызнала сваё дачыненьне да Галакосту]</ref>. Рэжым Вішы, які праіснаваў са здачы Парыжа нямецкаму войскаму ў 1940 годзе да вызваленьня краіны хаўрусьнікамі ў 1944 годзе, афіцыйна прытрымліваўся палітыкі нэўтралітэту.
 
== Унутраная палітыка ==
Радок 64 ⟶ 65:
== Міжнароднае становішча ==
[[Файл:Bundesarchiv Bild 183-H25217, Henry Philippe Petain und Adolf Hitler.jpg|міні|зьлева|Філіп Пэтэн на сустрэчы з Адольфам Гітлерам, 24 кастрычніка 1940 году]]
Міжнароднае становішча рэжыму Вішы было неадназначным. Краіны Восі прызнавалі яго законным урадам. Амбасадарам Нямеччыны быў прызначаны [[Ота Абэц]]. Дзяржавы, якія знаходзіліся ў стане вайны зь Нямеччынай (перш за ўсё [[Вялікабрытанія]]) лічылі, пачынаючы зь ліпеня 1940 году, законным прадстаўніцтвам Францыі ў сьвеце толькі [[Змагарная Францыя|рух]] [[Шарль дэ Голь|дэ Голю]], а рэжым Вішы — нелегітымным урадам на чале са [[дзяржаўная здрада|здраднікамі]]. Тым ня менш [[Злучаныя Штаты Аэмрыкі|ЗША]] і [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] першапачаткова прызналі рэжым Вішы й акрэдытавалі пры ім сваіх амбасадараў, гэтак, амбасадарам у ЗША стаў [[Эрык дэ Бішап]]. У [[1941]] годзе, стаўшы аб’ектам агрэсіі з боку Краінаў восі (СССР у чэрвені, а ЗША ў сьнежні), абедзьве гэтыя дзяржавы перавялі сваіх амбасадараў зь Вішы ў [[Лёндан]], прызнаўшы, такім чынам, урад дэ Голя. Рэжым быў прызнаны [[Канада]]й (да акупацыі паўднёвай Францыі) і [[Аўстралія]]й (да сканчэньня вайны). Некаторыя нэўтральныя дзяржавы мелі дыпляматычныя адносіны зь Вішы, іншыя — не.
 
== Адносіны зь Вялікабрытаніяй ==
Радок 71 ⟶ 72:
3 ліпеня 1940 году брытанскія ваенна-марскія сілы й авіяцыя [[Апэрацыя «Катапульта»|нанесьлі ўдар па францускіх караблёх]] у [[Мэрс-эль-Кебірэ]]<ref>[http://ship.bsu.by/main.asp?id=4028 Энциклопедия кораблей/Сражения/Вторая мировая война/Мерс-Эль-Кебире]</ref>. У адказ ВПС Францыі пачалі бамбаваньне базы Вялікабрытаніі ў [[Гібральтар]]ы, па словах [[Ўінстан Чэрчыль|Ўінстана Чэрчыля]] — «без асаблівага запалу».
 
Рэжыму Вішы ўдалося захаваць кантроль амаль над усімі францускімі калёніямі, большасьць заморскіх тэрыторыяў не прызнавалі адкрыта прабрытанскую «[[Змагарная Францыя|Свабодную Францыю]]» [[Шарль дэ Голь|генэрала дэ Голя]]. У верасьні [[1940]] году галісцкія сілы пры прамой падтрымцы Вялікабрытаніі [[Сэнэгальская апэрацыя|распачалі спробу]] захопу [[Дакар]]ау ў [[Сэнэгал]]е, якая скончылася поўным правалам. У [[1941]] годзе Вялікабрытанія [[Сырыйска-Лібанская апэрацыя|пад фармальнай падставай акупавала]] [[Сырыя|Сырыю]] і [[Лібан]], якімі Францыя валодала паводле мандату [[Ліга Народаў|Лігі Нацыяў]]. У 1942 годзе Вялікабрытанія пад падставай магчымага выкарыстаньня немцамі [[Мадагаскар]]у ў якасьці базы для падводных лодак зьдзейсьніла [[Мадагаскарская апэрацыя|ўзброенае ўварваньне на востраў]]. Баі працягваліся паўгода й скончыліся капітуляцыяй сілаў вішыстаў у лістападзе 1942 году. Патаемныя перамовы з брытанцамі вялі, паралельна з дэ Голем, некаторыя вядучыя дзеячы рэжыму — [[Франсуа Дарлян]], [[Анры Жыро]] й іншыя.
 
== Урад рэжыму Вішы ==
Радок 77 ⟶ 78:
 
;Пэрыяд рэакцыйных [[рэваншызм|рэваншыстаў]] (1940—1941)
* Урад Ляваля — з [[16 ліпеня]] па [[13 сьнежня]] [[1940]] году.
* Урад Фляндэна — з [[14 сьнежня]] 1940 году па [[9 лютага]] [[1941]] году.
 
;Пэрыяд [[Тэхнакратыя|тэхнакратаў]] (1941—1942)
* Урад Дарляна — з [[10 лютага]] 1941 па [[18 красавіка]] [[1942]] году.
 
;Пэрыяд [[прагматызм]]у Ляваля (1942—1943) і пэрыяд [[Калябарацыянізм|ультра-калябарацыяністаў]] (1944)
* Другі ўрад Ляваля — з 18 красавіка 1942 году па [[19 жніўня]] [[1944]] году.
 
== Зьвяржэньне ==
[[25 жніўня]] [[1944]] году Парыж быў [[Паўднёва-француская апэрацыя|вызвалены]]. Пэтэн з кабінэтам міністраў былі вывезены нямецкімі войскамі ў Нямеччыну, дзе [[Фэрнан дэ Брынон]] заснаваў [[урад у выгнаньні]] ў горадзе [[Зыгмарынген]], які праіснаваў да [[22 красавіка]] [[1945]] году. Пэтэн адмаўляўся ўдзельнічаць у [[Француская Ўрадавая Камісія|новым урадзе]]. У Зыгмарынгене было ўласнае радыё (''Radio-patrie''), СМІ (''La France'', ''Le Petit Parisien''), а таксама пасольствы Нямеччыны, Італіі й Японіі. Насельніцтва анкляву налічвала 6 тысячаў чалавек, уключаючы вядомых калябарацыянісцкіх журналістаў, пісьменьнікаў і актораў, як то [[Люі-Фэрдынанд Сэлін]], [[Люсьен Рэбатэ]] й [[Рабэр Ле Віган]].
 
Асноўныя кіраўнікі былі асуджаны за дзяржаваўную здраду ў [[1945]]—[[1946]]1945—1946 гадох. Шматлікія дзеячы культуры, якія заплямілі сябе падтрымкай рэжыму, былі прысуджаны да «грамадзкім зганьбаваньнем».
 
== Асобы ==
=== Вышэйшы ўрадавы савет ===
* [[Анры Філіп Пэтэн]] — галава Францускай дзяржавы.
* [[П’ер Ляваль]] — прэм’ер-міністар Францускай дзяржавы ў [[1940]] годзе й [[1942]]-[[1944]]1942—1944 гадох.
* [[Франсуа Дарлян]] — прэм’ер-міністар Францускай дзяржавы ў [[1941]]-[[1942]]1941—1942 гадох.
* [[П’ер-Эт’ен Фляндэн]] — прэм’ер-міністар Францускай дзяржавы ў [[1940]]-[[1941]]1940—1941 гадох.
 
=== Вайсковыя дзеячы ===
Радок 104 ⟶ 105:
 
=== Іншыя ===
* [[Марсэль Дэа]] — лідэр [[Француская народная партыя|Францускай народнай партыі]].
* [[Люі-Фэрдынанд Сэлін]] — пісьменьнік.
* [[Марыс Папон]] — галавакіраўнік Службы па габрэйскіх пытаньнях у [[Прэфэктура, (Францыя)|прэфэктуры]] [[Бардо]].
* [[Жан Баратра]] — генэральны камісар па справах спорту ў [[1940]]—[[1942]]1940—1942 гадох.
* [[Шарль Леска]] — пісьменьнік, журналіст.
 
== Гл.Глядзіце таксама ==
* [[Урад маршала Пэтэна]]
* [[Тэрытарыяльна-палітычная экспансія Трэцяга рэйха]]
Радок 123 ⟶ 124:
* [http://www.mitin.com/books/klimova/chate01.shtml Л.-Ф. Селин «Из замка в замок» (перевод с французского, СПб, «Евразия» СПб, 1998)]
* Черчилль У. С. ''Вторая мировая война: в 6 т.'' /Пер. с англ. под ред. А.Орлова — М.:ТЕРРА — Книжный клуб, 1998.
* Hannsjörg Kowark, ''Das Ende der französischen Flotte im Zweiten Weltkrieg. Toulon 1940—1944''. Hamburg 1998. {{ISBN |3-8132-0548-7}} {{ref-de}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
[[Катэгорыя:Рэжым Вішы|*]]
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Францыя ў Другой сусьветнай вайне]]
[[Катэгорыя:Нацызм]]