Валеры Лягасаў: розьніца паміж вэрсіямі

савецкі хімік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Легасов,_Валерий_Алексеевич?oldid=100135106
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:30, 31 траўня 2019

Вале́ры Аляксе́евіч Ляга́саў (па-расейску: Валерий Алексеевич Легасов; 1 верасьня 1936, Тула — 27 красавіка 1988, Масква) — савецкі хімік-неарганік. Дзейны чалец Акадэміі навук СССР (1981), Герой Расейскай Фэдэрацыі (пасьмяротна) (1996).

Валеры Лягасаў
Валерий Легасов
Файл:Могила математика Валерия Легасова.JPG
Магіла Лягасава на Новадзявочых могілках Масквы
Дата нараджэньня 1 верасьня 1936(1936-09-01)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 красавіка 1988(1988-04-26)[1] (51 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці павешаньне[d][2]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі хіміка-тэхналягічны інстытут
Занятак хімік, прафэсар унівэрсытэту, фізык, ліквідатары
Навуковая сфэра неарганічная хімія
Месца працы Інстытут атамнай энэргіі імя Курчатава, Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут, хімічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Навуковая ступень doctorate in chemistry[d] і доктар хімічных навук[d] (1972)
Навуковы кіраўнік Isaak Kikoin[d]
Узнагароды
Герой Расейскай Фэдэрацыі
Герой Расейскай Фэдэрацыі
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ленінская прэмія
Ленінская прэмія
Дзяржаўная прэмія СССР Ганаровы грамадзянін Тульскай вобласьці

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Туле ў сям’е службоўцаў. Навучаўся ў маскоўскай школе №56 (1949—1954), якую скончыў з залатыі мэдалём. Цяпер школа мае ягонае імя.

У 1961 року скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналягічны інстытут імя Мендзялеева. Працаваў у гэтым інстытуце сакратаром камітэту ВЛКСМ.

З 1962 року — у асьпірантуры ў аддзяленьні малекулярнай фізыкі Інстытуту атамнай энэргетыкі імя Курчатава, пасьля малодшы і старэйшы навуковы супрацоўнік, начальнік лябараторыі.

У 1967 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па сынтэзе злучэньняў інэртных газаў і вывучэньні іхніх уласьцівасьцей.

У 1972 року абараніў доктарскую дысэртацыю (доктар хімічных навук), прызначаны намесьнікам дырэктара па навуковай працы Інстытуту атамнай энэргіі імя І. В. Курчатава. З 1984 року — першы намесьнік дырэктара Інстытуту.

У 1978—1983 — прафэсар Маскоўскага фізыка-тэхнічнага інстытуту, з 1983 року працаваў на хімічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, загадваў катэдрай радыяхіміі і хімічнай тэхналёгіі.

У 1976 року быў абраны чальцом-карэспандэнтам АН СССР, а ў 1981 року — дзейным чальцом АН СССР па аддзяленьні фізыкахіміі і тэхналёгіі неарганічных матэрыялаў.

З 1983 року — першы намесьнік дырэктара Інстытуту атамнай энэргіі імя Курчатава.

Дзейнасьць

Узнагароды і званьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі