Ліга Эўропы УЭФА: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
абнаўленьне зьвестак
Радок 4:
Фармат турніру (пачынаючы з сэзону 2009—2010 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацьверты раўнд кваліфікацыі афіцыйна завецца раўндам плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэньнем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.
 
У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краінаў і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасьці ад месца іх краіны ў [[табліца каэфіцыентаў УЭФА|табліцы каэфіцыентаў УЭФА]] каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнду кваліфікацыі. Таксама ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клюбы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Пераможцы чацьвертага раўнду Лігі Эўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, гуляюць у групавым турніры (12 групаў па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два колы). Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клюбаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, выходзяць у плэй-оф Лігі Эўропы. З сэзону 2015—2016 гадоў пераможца папярэдняга розыгрышу Лігі Эўропы атрымлівае права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў наступнага сэзону.
 
Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе. Найбольшую колькасьць разоў (пяць) яго выйграваў гішпанскі клюб «[[Сэвільля (футбольны клюб)|Сэвільля]]».
 
== Пераможцы ==
* [[Ліга Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў|2018/2019]] — [[Чэлсі Лёндан|Чэлсі]] (Лёндан, Ангельшчына)
* [[Ліга Эўропы УЭФА 2017—2018 гадоў|2017/2018]] — [[Атлетыка Мадрыд|Атлетыка]] (Мадрыд, Гішпанія)
* [[Ліга Эўропы УЭФА 2016—2017 гадоў|2016/2017]] — [[Манчэстэр Юнайтэд]] (Ангельшчына)
Радок 20 ⟶ 21:
* [[Кубак УЭФА 2008—2009 гадоў|2008/2009]] — [[Шахтар Данецк|Шахтар]] (Данецк, Украіна)
* [[Кубак УЭФА 2007—2008 гадоў|2007/2008]] — [[Зэніт Санкт-Пецярбург|Зэніт]] (Санкт-Пецярбург, Расея)
* [[Кубак УЭФА 2006—2007 гадоў|2006/2007]] — [[Сэвільля (футбольны клюб)|Сэвільля]] (Гішпанія)
* 2005/2006 — [[Сэвільля (футбольны клюб)|Сэвільля]] (Гішпанія)
* 2004/2005 — [[ЦСКА Масква (футбольны клюб)|ЦСКА]] (Масква, Расея)