Мары Дрэсьлер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д афармленьне
 
Радок 18:
'''Мары Дрэсьлер''' ({{мова-en|Marie Dressler}}; 9 лістапада 1868, [[Кобарг]], [[Антарыё]], [[Канада]] — 28 ліпеня 1934, [[Санта-Барбара (Каліфорнія)|Санта-Барбара]], [[Каліфорнія]], [[Злучанныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]) — канадзка-амэрыканская [[акторка]], уладальніца прэміі «[[Оскар]]».
 
== ЖыцьцяпісБіяграфія ==
Дрэсьлер, народжаная Лэйла Мары Корбэр, нарадзілася ў канадзкім горадзе [[Кобарг]]у 9 лістапада 1868 году ў сям’і аўстрыйца Аляксандра Рудольфа Корбэра й ягонай жонкі Ганны Гэндэрсан. Ейны акторскі талент выявіўся яшчэ ў дзіцячым узросьце, а ейная кар’ера на сцэне пачалася яшчэ ў 14 гадоў. У 1892 годзе яна дэбютавала на [[Брадўэйскі тэатар|Брадўэі]]. Мары першапачаткова хацела стаць опэрнай сьпявачкай, але ўсё ж схілілася да [[вадэвіль|вадэвілю]]. У пачатку [[Брадўэйскі тэатар|1900-х]] гадоў яна была ўжо адной з самых яскравых зорак вадэвілю. У 1909 і 1910 гадох запісала 2 пластыінкі на «Edison Records».
 
У 1902 годзе Мары пазнаёмілася з маладым канадзкім акторам [[Мак Санэт|Макам Санэтам]] і дапамагла яму атрымаць працу ў тэатры. Пасьля таго як Санэт стаў уладальнікам уласнай кінастудыі ён запрасіў Мары на ролю Тылі Бэнкс у свой фільм «Перапынены раман Тылі» (1914). У наступныя чатыры гады яна зьявілася яшчэ ў некалькіх фільмах, перш чым зноўку не вярнулася ў вадэвілі.