Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Мікалаеўшчына: меркаваньне
Радок 53:
::::: Дарэчы, як я разумею, у вас ёсць польскі тэлефонны даведнік 1930-х гадоў. Можа быць, там нешта будзе пра вуліцы Мікалаеўшчыны? --[[Удзельнік:Krylowicz|Krylowicz]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Krylowicz|гутаркі]]) 20:36, 24 траўня 2019 (MSK)
:::::: Той даведнік можна спампаваць [http://kpbc.umk.pl/dlibra/doccontent?id=168724 адсюль]. На жаль, Мікалаеўшчыны там няма. З раней дададзеных вамі зьвестак назвы Менская, Стаўпецкая і Сьверынская вуліцы асабіста ў мяне недаверу не выклікаюць, бо цалкам адпавядаюць беларускай традыцыі найменьня вуліцаў паводле геаграфічных кірункаў. Сьвіная — даволі пашыраная назва, вуліцы з такімі назвамі існавалі прынамсі ў Вярэнаве, Камянцы, Сеньне і Нясьвіжы. Тыльная вуліца існавала прынамсі ў Валожыне. Маставая (сустракаў толькі такі націск) вяла да моста і гэта, дарэчы, таксама в вельмі пашыраная мадэль найменьня вуліцаў. Дворных вуліцаў было значна больш за Сьвіных, і вялі яны звычайна да сядзіб («двароў»). А вось Рынкі, увогуле, былі практычна ў кожным месьце і мястэчку, калі галоўны пляц меў іншую назву — гэта адназначна вынятак. Такім чынам, сумнеў могуць выклікаць вуліцы Сьценка (хоць у Пружанах, напрыклад, існавала вуліца Хватка) і Казённая (тут цікавы сам факт перайменаваньня), а таксама пляц Грудок. Назва Грудок у першую чаргу асацыюецца з польскай формай назвы Гарадок і менавіта ў такім выглядзе гэтая назва, здаецца, сустракаецца ў тапаніміцы. Калі ж азначная назва мае іншую этымалёгію, то гэта даволі ўнікальная для Беларусі зьява. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 21:16, 24 траўня 2019 (MSK)
::::::: Дзякуй за спасылку. Я дадаваў назвы колішніх вуліцаў мястэчка, кіруючыся старадаўнім плянам мястэчка, што вісіць у музэі пры Мікалаеўшчынскай школе. Складзены ён быў прыблізна ў канцы ХІХ ст. і там прысутнічаюць наступныя назвы: ''Стаўбцоўская вуліца'', ''Дворная вуліца'', ''Казённая вуліца'', ''Казённы завулак'', ''Сьвіная вуліца'', проста ''Вулачка'', а таксама ''Грудок'' — вялікі пляц, дзе стаяла царква і які вы можаце назіраць на фотаздымку з натоўпам. Як я разумею, Рынак і Грудок — гэта адно і тое ж, першая назва, відаць, афіцыйная, другая — мясцовая. На маю думку, гэта не паланізм ад ''Grodek'', а памяншальная форма ад ''груд'' — высокі пагорак, раней, магчыма, найвышэйшая кропка Мікалаеўшчыны. Так што, калі ласка, можаце дадаваць гэтыя назы ў артыкул. --[[Удзельнік:Krylowicz|Krylowicz]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Krylowicz|гутаркі]]) 21:35, 24 траўня 2019 (MSK)