Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
::: Спадар Казімер, усё не так адназначна, як вы лічыце. Зараз у артыкула прымальны аб’ём і дастатковая колькасьць інфармацыі. Тыя разьдзелы, што я выдаліў, сапраўды можна назваць арыгінальным дасьледаваньнем: «Мікалаеўшчына ў творчасьці Якуба Коласа», «Насельніцтва», «Геаграфія», «Транспарт», «Забудова». Там былі зьвесткі, якія вы не знойдзеце ні ў адной крыніцы, бо гэтыя тэксты ствараліся на падставе інфармацыі, якую я занатоўваў падчас наведваньняў музэя пры [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|школе імя Я.Коласа]]. Спаслацца мне няма на што, таму не выконваецца пункт правілаў аб [[Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі|правяраемасьці]]. «Не даводзьце да абсурду» ў гэтым правіле — пра трывіяльныя і агульнавядомыя факты, напрыклад «Зямля круціцца вакол Сонца», «у адным годзе дванаццаць месяцаў» і г.д, а ўсе іншыя факты, асабліва неправяраемыя і ўпершыню апублікаваныя безумоўна павінны выклікаць недавер і таму мусяць быць падмацаваны аўтарытэтнымі крыніцамі, інакш можна напісаць што заўгодна. У разьдзеле «Гісторыя» я засноўваўся на двух кнігах мясцовых краязнаўцаў, якія, з-за таго, што зьяўляюцца проста аматарамі, а не дыплямаванымі адмыслоўцамі ў галіне гісторыі дакладна не могуць лічыцца ''прызнанымі экспэртамі ў адпаведнай галіне'' і рабіць нейкую зьніжку на гэтыя крыніцы ў сувязі з вузкасьцю нашай беларускай інфармацыйнай прасторы не варта: Вікіпэдыя ўсё ж міжнародны праэкт, а не лякальнае мэдыя. У сувязі з гэтым прашу вас не адкатваць мае зьмены, а асабліва спрэчныя разьдзелы, якія я ўзгадаў зьверху. Калі маеце нейкую сапраўды аўтарытэтную і істотную крыніцу пра Мікалаеўшчыну — калі ласка, дадавайце, але без пераходу на ўласныя дасьледаваньні. --[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 20:52, 13 траўня 2019 (MSK)
:::: Праглядзеў яшчэ раз папярэднюю вэрсію артыкула. Сапраўды, частку інфармацыі можна назваць залішняй, неэнцыкляпэдычнай або прынамсі ня надта значнай. Аднак лічу, што абавязкова варта вярнуць прынамсі разьдзел «Вуліцы і пляцы». Сацыяльна-культурная значнасьць гэтай інфармацыя даволі высокая, пры гэтым на яе дастаткова лякальных крыніцаў. Таксам мяркую, што можна вярнуць дададзеныя вамі зьвесткі з спасылкамі на кнігу «Памяць». --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 20:03, 24 траўня 2019 (MSK)
::::: [[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]], [[Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі|праўце смела!]]. --[[Удзельнік:Krylowicz|Krylowicz]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Krylowicz|гутаркі]]) 20:12, 24 траўня 2019 (MSK)