Розьніца паміж вэрсіямі «Шарль Бадлер»

166 байтаў дададзена ,  1 год таму
д
{{Рамантызм}}
д (год, р. скл. -у)
д ({{Рамантызм}})
|Грамадзянства = [[Францыя]]
|Род дзейнасьці = празаік, паэт, крытык, перакладчык
|Гады актыўнасьці = 1844—1866
|Напрамак = [[сымбалізм]], [[мадэрнізм]]
|Жанр =
|Дэбют =
|Значныя творы =
|ВікіКрыніца = :fr:s:Auteur:Charles Baudelaire
|Прэміі =
|Палічка =
|Сайт =
}}
'''Шарль П’ер Бадлер''' ({{мова-fr|Charles Pierre Baudelaire}}; 9 красавіка 1821 — 31 жніўня 1867, [[Парыж]]) — [[француская мова|францускі]] паэт, літаратурны крытык і перакладчык. Імя Бадлера стала сымбалем літаратурнага і артыстычнага [[дэкаданс]]у. Яго творы, у прыватнасьці паэтычны зборнік ''[[Краскі зла]]'' ({{мова-fr|Les fleurs du mal}}), былі прызнаныя клясыкай [[француская літаратура|францускае літаратуры]].
 
== Біяграфія ==
* 1821  — у [[Парыж]]ы нарадзіўся Шарль Бадлер
* 1827  — сьмерць бацькі (якога ён абагаўляў), таленавітага мастака і звышадукаванага чалавека. Хлопчык жыве разам з маці. Пэрыяд «абсалютнага шчасьця», які ён заўсёды будзе згадваць з замілаваньнем. Але маці зноў бярэ шлюб, з трыццацівасьмігадовым афіцэрам Апікам, тады яшчэ маёрам
* 1839  — Бадлер выключаны з каледжа Люі-Вялікага. «Шалапутнае» жыцьцё ў Парыжы, дзе ён знаёміцца з [[Анарэ дэ Бальзак|Бальзакам]] і [[Жэрар дэ Нэрваль|Нэрвалем]]. Захворвае на [[пранцы]].
* 1841  — генэрал Апік адпраўляе пасынка ў падарожжа ў [[Індыя|Індыю]]
* 1842  — вярнуўшыся ў Парыж, Бадлер уступае ў сувязь з Жаннай Дзюваль, мулаткай, якая іграла ў эпізодных ролях у маленькіх тэатрах. Знаёміцца з [[Шарль Агюстэн дэ Сэнт-Бёв|Сэнт-Бёвам]] і [[Тэафіль Гацье|Тэафілем Гацье]]. Піша шмат артыкулаў і вершаў, а таксама «Фанфарлё», навэлу, што была надрукаваная ў 1847 годзе
* 1844  — над Бадлерам устаноўленая юрыдычная апека. Натарыюс сп. Ансэль выплачвае Бадлеру 200 франкаў штомесяц. Сыстэматычна ўжывае наркотыкі.
* 1845  — паэт складае шмат вершаў, але не публікуе нічога. Спроба самагубства. Сярод іншага піша «Парады літаратарам пачаткоўцам» (надрукаваная ў 1846). Кароткі раман з Мары Дабрэн, камэдыйнай акторкай. Знаёміцца з творчасьцю [[Эдгар Алан По|Эдгара Алана По]], перакладаньнем якога займаецца з 1848 да 1865
* 1848  — захоплены рэвалюцыяй і супрацоўнічае ў рэвалюцыйнай газэце «Salut public»
* 1849  — знаёмства з друкарам Пулэ-Маласі, будучым рэдактарам «[[Краскі зла|Красак зла]]»
* 1852  — дасьледваньне пра Эдгара По, апублікаванае дзякуючы Тэафілю Гацье разам з другім томам перакладаў амэрыканскага паэта. Праца над «Фэервэркамі» (прыватным дзёньнікам, які быў выдадзены толькі пасьля сьмерці). Пачынаецца ягоная пасія да Апалёніі Сабацье, гаспадыні «салёна», дзе зьбіраліся маладыя пісьменьнікі
* 1857  — на працягу году публікуе пераклад рамана «Прыгоды Артура Гордана Піма» Эдгара По (у лютым), кнігу апавяданьняў «Незвычайныя гісторыі», якая таксама складалася зь перакладаў По (у сакавіку), і нарэшце  — сваю адзіную кнігу вершаў «Краскі Зла» (чэрвень). Суд над кнігай. Аўтар асуджаны на 300 франкаў грашовага пакараньня; 6 вершаў былі выключаныя з кнігі як амаральныя.
* 1859  — публікацыя «Салёна 1859 году»
* 1860  — першы цэрэбральны крызіс. Уладкаваны ў Нэйі разам з Жаннай Дзюваль (хворай на [[паралюш]])
* 1861  — другое выданьне «Красак зла» (трыццаць пяць новых вершаў). Артыкул пра [[Рыхард Вагнэр|Вагнэра]]. Балятуецца (пісьмова) у Францускую Акадэмію. Артыкул пра [[Эдуард Манэ|Манэ]] (верасень 1862). Пачаў працаваць над дзеньнікам «Маё аголенае сэрца», які быў скончаны ў 1864 і надрукаваны пасьмяротна ў 1887
* 1863  — прадае рэдактару Этсэтлю правы на будучую кнігу «Парыскі сплін», збонік вершаў прозай; бярэ аванс і нічога не дае Этсэлю. Кніга зьявілася толькі праз два гады пасьля сьмерці аўтара, пад іншай назвай  — «Маленькія паэмы прозай», дзякуючы Банвілю і Асэліно. Публікацыя чарговага перакладу По, а таксама эсэ «Мастак сучаснага жыцьця», які стаў ягоным уласным «Art poétique»
* 1864  — едзе ў [[Брусэль]] з цыклям лекцыяў. Працуе над кнігай «Бедная Бэльгія»
* 1865  — публікацыя ў Парыжы новага тома перакладаў Эдгара По «Гратэскавыя і сур'ёзныясур’ёзныя гісторыі»
* 1866  — вострая нэўральгія, лекаваньне наркотыкамі. У нАмюры, куды ён запрошаны сваім будучым ілюстратарам Фэлтсьенам Ропам, яго раптоўна разьбівае паралюш. [[Афазія]]  — да самай сьмерці ён ня можа размаўляць. Яго наведвае маці. Вяртаньне разам зь ёй у Парыж
* 1867  — у канцы жніўня, маючы сорак шэсьць гадоў, Бадлер памірае. Пахаваны на могілках Манпарнас.
* 1868  — публікацыя «Эстэтычных каштоўнасьцяў» і «Рамантычнага мастацтва» (эсэ ці крытычныя артыкулы пра літаратуру, жывапіс і музыку)
* 1869  — публікацыя «Маленькіх паэмаў прозай»
 
== Асаблівасьці паэтыкі Бадлера ==
 
* першым кампанэнтам зьяўляецца аб’ект ці сукупнасьць аб’ектаў, якія [[лірычны герой]] выдзяляе з навакольнага сьвету (вытанчаны водар валасоў, гідкая мёртвая конь на дарозе)
* другі кампанэнт  — зьява, ці шэраг зьяваў суб’ектыўнага сьвету паэта: успаміны, уяўленьні, мроі, страхі і  г. д. (рамантычныя карціны карабля пад ветразямі, развагі пра немінучую сьмерць каханае жанчыны)
* апошні трэці кампанэнт, які ня мае ў творы вэрбальнае прэзэнтацыі, зьяўляецца сугестыўнай інфармацяй, прачытаць якую здольныя толькі падрыхтаваныя чуйныя да паэзіі чытачы. Гэткія сугестыўныя вобразы збольшага неперакладальныя на рацыяналізаваную мову паняткаў.
 
Тыповым прыкладам можа паслужыць верш «Асеньняя песьня» ({{мова-fr|Chant d’automne}}). Ад звычайных гукаў падзеньня дроваў, якія рыхтуюць на зіму і кідаюць на брук панадворкаў лірычнаму герою здаецца, што дзесьці будуюць шыбеніцу, што недзе забіваюць цьвікамі труну:
 
{{Верш|...Кароткае…Кароткае цяпло, бывай! Няспынны грук
Мне чуецца глухі: у панадворках дровы
З жалобным водгульлем зноў падаюць на брук...брук…
 
... З…З дрыготкай слухаю гул кожнага палена.
Мо шыбеніцу дзесь будуюць? Але дзе?
 
Здаецца, у труну цьвікі ўбіваюць сьпехам,
І пахавальны гук мне чуецца ўвушшу...ўвушшу…}}
 
Свой дух ён уяўляе сабе вежай, якая неўзабаве ўпадзе пад ударамі тарана:
 
{{Верш|Як вежа, па якой тараны б'юцьб’юць сумленна,
Хістаецца мой дух і зараз упадзе}}
 
{{слупок-пачатак-малы}}
{{слупок-2}}
* Бадлер Ш. Выбраныя вершы. / Перакл. з франц. А.Хадановіча. Мн.: Зьміцер Колас, 2016. 112  с. (Сэрыя "«Паэты плянэты"»).
* Бадлер Ш. З кнігі “Краскі«Краскі Зла”Зла»: Вершы / Перакл. А.Хадановіча; З кнігі “Маленькія«Маленькія паэмы прозай”прозай» / Перакл. А.Хадановіча, М.Раманоўскага // Крыніца. 1998. № 8 (45)
* Хадановіч А. Нагода як генетычны код твору (на матэрыяле вершаў Шарля Бадлера) // Першацвет, № 7-8, 1999. С. 25-26.
* [http://www.philol.msu.ru/~forlit/Pages/Biblioteka_Kosikov_Baudelaire.htm Косиков Г. К.  Шарль Бодлер между "«восторгом жизни"» и "«ужасом жизни"» // Бодлер Ш. Цветы зла. Стихотворения в прозе. Дневники. Жан-Поль Сартр. Бодлер / Составление, вступит. статья и коммент. Г.  К.  Косикова.  — М.: Высшая школа, 1993.  — С. 5-40.]
{{слупок-канец}}
 
* [http://baudelaire.litteratura.com/les_fleurs_du_mal.php Les Fleurs du Mal: full online downloadable text]
* [http://parisbypod.com/2007/12/01/poetry-charles-baudelaire-lalbatros/ Podcast: Паэзія «L’Albatros» па-француску]
 
{{Рамантызм}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Бадлер, Шарль}}
119 401

зьмена