Жамойцкая мова: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →Дыялекты: артаграфія, выпраўленьне спасылак |
|||
Радок 18:
Гаворка старажытных жмудзінаў была адной з гаворак тагачаснага ўсходнебалтыйскага клястэру. Спачатку мова жмудзінаў была вельмі блізкай да [[Зэмгальская мова|зэмґальскае мовы]] і да XIII стагодзьдзя разьвівалася самастойна.
Пасьля вайны [[Вітаўт]]а з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] Жамойць канчаткова ўмацавалася як частка [[ВКЛ]] ([[Жамойцкае староства]]). На гэты час прыпадае этап актыўнага кантактаваньня жмудзінаў з аўкштайтамі. У гэтыя ж часы жмудзіны канчаткова асымілявалі [[Куршы|куршаў]], якія жылі ў раёне сучаснае [[Клайпеда|Клайпеды]]. У XV стагодзьдзі жмудзіны асымілявалі паўднёвых зэмґалаў. На гэтыя часы прыпадае актыўны ўплыў аўкштайцкае гаворкі (будучы літаратурны стандарт летувіскае мовы), у выніку чаго жамойцкая губляе некаторыя агульныя рысы з мовай зэмґалаў
Час станаўленьня літаратурнае агульналетувіскае мовы абмінуў жамойтаў бокам. Летувіскімі літаратарамі жамойцкая мова ўжывалася вельмі рэдка (паэма «Бірута» Сыльвэстра Валюнаса, «Шэсьць казак» Сымона Станевіча, «Звычаі старажытнае [[Аўкштота|Верхняе Летувы]] й Жамойці» С. Даўкантаса), працэс утварэньня літаратурнага стандарту таксама абмінуў мову — для літаратурнага стандарту летувісы ўжылі аўкштайцкі дыялект без уліку жамойцкіх гаворак. У выніку аформіўся асобны жамойцкі літаратурны стандарт. З XX стагодзьдзя жамойцкая мова мае ўласны альфабэт на [[Лацінскі альфабэт|лацінскай аснове]].
|