Надзея Дземідовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Czalex (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 3:
 
== Жыцьцяпіс ==
Была другім дзіцем у сям’і з шасьці. Бацька Раман Дземідовіч у 1914—1921 гг. езьдзіў на заробкі ў [[ЗША]], пасьля вярнуўся, ажаніўся і набыў зямлю на хутары ля вёскі [[Дзявяткавічы]]. Бацькі выхоўвалі дзяцей па-беларуску насуперак польскай прапагандзе<ref name="nv">{{Артыкул|аўтар = Людміла Майсеня.|загаловак = Надзея Дземідовіч: «Я сябе вінаватай перад Радзімай не лічу»|арыгінал = |спасылка = http://represii-by.info/index.php?newsid=19|аўтар выданьня = |выданьне = [[Народная воля]]|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 8 траўня 1998|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = }}</ref>.
 
Надзея да 1939 рокугоду скончыла 4 клясы польскамоўнай школы. За два дні да пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|вайны зь немцамі]] бальшавікі арыштавалі ейнага бацьку, аднак ахоўнікі ўцяклі з пачаткам бамбаваньня мясцовага аэрадрому, і гэта ўратавала вязьняў слонімскай турмы, якія былі вызваленыя мясцовымі жыхарамі<ref name="nv" />.
 
Увосень 1941 рокугоду Надзея пайшла вучыцца ў [[Слонімская беларуская прагімназія|Слонімскую беларускую прагімназію]], што страхавала ад высылкі на [[прымусовыя працы]] ў Нямеччыну. У 1943 годзе далучылася да [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу Беларускай Моладзі]]. Пасьля прыходу Саветаў працягнула навучаньне ў беларускамоўнай сярэдняй школе<ref name="nv" />.
 
Неўзабаве, у сьнежні 1944, пачаліся арышты паплечнікаў Надзеі па СБМ. 13 сьнежня яна была вымушаная перайсьці на нелегальнае становішча, хавалася ў сваякоў па ўсёй Беларусі. Так працягвалася да 1948 року, пасьля чаго бацькі накіравалі Надзею па дакумэнтах малодшае сястры Ліды да сваякоў у [[Казаская ССР|Казахстан]]<ref name="nv" />.
Радок 13:
У [[Петрапаўлаўск]]у Надзея Дземідовіч скончыла курсы бугальтараў, працавала пад чужым імем на хлебакамбінаце. Неўзабаве была вымушаная зьехаць ад дзядзькі, які турбаваўся за свой лёс.
 
25 верасьня 1949 г. была арыштаваная на працы ў Петрапаўлаўску, допыты і катаваньні цягнуліся чатыры месяцы. Пасьля перавезеная ў [[Баранавічы]], дзе трыбуналам асуджаная да 25 гадоў папраўча-працоўных лягераў і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пакараньне адбывала ў [[Чалябінск]]у, пасьля пераведзеная ў [[Стэпляг|Карагандзінскі лягер]] (цяпер у межах [[Джэзказган]]у). Брала ўдзел у [[Кенгірскае паўстаньне|Кенгірскім паўстаньні]], пасьля чаго пераведзеная ў [[Азёрляг]].
 
Вызваленая як цяжкахворая 19 красавіка 1956 г., вярнулася ў [[Слонімскі раён]], дзе працавала на гаспадарцы. Пасьля перабралася ў [[Менск]], да пэнсіі працавала на заводзе «[[Гарызонт (завод)|Гарызонт]]»<ref name="nv" />.
 
З 1977 рокугоду інвалід 2-й групы, з 1980 — 1-й. Цяпер жыве ў [[Калодзішчы|Калодзішчах]] пад Менскам. [[Рэабілітацыя|Рэабілітаваная]] не была.
 
У 2019 годзе [[Рада БНР]] уручыла Надзеі Дземідовіч [[Мэдаль да стагодзьдзя БНР]].<ref>[http://www.radabnr.org/bnr100-dziemidovic/ Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Надзеі Дземідовіч] - Афіцыйны сайт Рады БНР, 20 траўня 2019 г.</ref>
 
== Творчасьць ==
Радок 77 ⟶ 79:
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў СССР]]
[[Катэгорыя:Сасланыя]]
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР]]