Тоўстая кішка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Фунцыі: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Large_intestine?oldid=897245060
Радок 5:
 
== Фунцыі ==
Працэс праходжаньня ежы праз тоўстую кішку займае каля 16 гадзін. У ёй з астаткаў ежы выдаляюцца [[вада]] і некаторыя пажыўныя рэчывы, перад тым, як прадукты страваваньня будцьбудуць выдаленыя з арганізму. Тоўстая кішка паглынае [[вітаміны]], якія ўтвараюцца абадковымі [[Бактэрыі|бактэрыямі]], як то вітамін К (што асабліва важна, бо штодзённае спажываньне гэтага вітаміну не дастаткова звычайна для падтрыманьня адэкватнага згортваньня крыві), вітамін В12, [[тыямін]] і [[рыбафлавін]]. У тоўстай кішцы таксама ўшчыльняюцца фэкалі да тога стану пакуль яны ня змогуць быць вызваленыя праз анус у працэсе дэфэкацыі. Акрамя таго, у тоўстай кішкі сакрэтуюцца K+ і Cl-, а таксама адбываецца фэрмэнтацыя вугляводаў. [30]
 
[[Апэндыкс]] зьмяшчае невялікую колькасьць сьлізьневай абалонкі лімфоіднай тканінкі, якая надае яму нявызначаную ролю ў [[імунітэт|імунітэце]]. Тым ня менш, апэндыкс, як вядома, грае важную ролю ў жыцьці плоду, паколькі ён утрымлівае эндакрынныя вузы, якія вылучаюць біягенныя аміны і пэптыдная гармоны, важныя для [[гамэастаз]]у падчас раньняга росту і разьвіцьця<ref>Martin, Loren G. (1999-10-21). [http://www.scientificamerican.com/article/what-is-the-function-of-t/ ''«What is the function of the human appendix? Did it once have a purpose that has since been lost?»'']. Scientific American. </ref>. Апэндыкс можа быць выдалены безь якіх-небудзь бачных пашкоджаньняў або наступстваў для пацыента.
 
Да таго часу, калі [[хімус]] дасягняе тоўстай кішкі, большасьць пажыўных рэчываў і 90% вады засвойваецца арганізмам. У гэты момант некаторыя электраліты, як то [[натр]], [[магн]] і [[хларыд]] пакідаюцца ў хімусе, гэтаксама як і неператраўляныя часткі зьедзенай ежы, як то большая частка праглынутай [[амілёза|амілёзы]], [[крухмал]]у і харчовыя валокны, якія ў значнай ступені зьяўляюцца неператраўлянымі вугляводамі. Пакуль хімус рухаецца праз тоўстую кішку, большая частка пакінутай вады выдаляецца, у той час як хімус зьмешваецца са сьлізьзю і бактэрыямі кішачнай флёры, і становіцца калам. [[Абводніца ўзьнімная]] прымае фэкальны матэрыял у выглядзе вадкасьці. Цягліцы тоўстай кішкі затым перамяшчаюць гэты матэрыял наперад і павольна паглынаюць увесь лішак вады, у выніку чаго кал паступова становіцца цьвёрдым. У выніку кал перамяшчаецца ў [[абводніца зьвіслая|абводніцу зьвіслую]].
 
== Хваробы ==