Пціч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
афармленьне, катэгорыі
Радок 33:
Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхняя (ад вытоку да вёскі Дараганава Асіпавіцкага раёну, 203 км) і ніжняя (ад вёскі [[Дараганава]] да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. [[Абалона]] двухбаковая, яе шырыня да вёскі [[Гарадзішча (Шчомысьліцкі сельсавет)|Гарадзішча]] Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля вёскі [[Пясчанка (Асіпавіцкі раён)|Пясчанкі]] Асіпавіцкага раёну да 5 км. Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў верхняй плыні да вусьця ракі [[Асачанка|Асачанкі]] (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у ніжняй плыні 45—70 м.
 
Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у верхняй плыні каля 40 дзён, у ніжняй 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найбольшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]] празь [[Цітаўка (рака)|Цітаўку]] і [[Трэмля (рака)|Трэмлю]]. Каля вёскі [[Лучыца|Лучыцы]] Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найбольшы выдатак вады 800 м³/с (1931 год), найменшы 5,76 м³/с (1915 год)<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}} С. 301</ref>.
 
Расьліннасьць прадстаўляюць [[мяшаныя лясы]]. Лясістасьць — 35%. Балоты ў асноўным нізінныя, пашыраныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (менш за 1%). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=333 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>.
Радок 41:
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі}} С. 301
* {{Літаратура/Памяць/Койданаўскі раён}}
* Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
Радок 50:
 
[[Катэгорыя:Прытокі Прыпяці]]
[[Катэгорыя:Рэкі БеларусіКойданаўскага раёну]]
[[Катэгорыя:Рэкі Менскага раёну]]
[[Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёну]]
[[Катэгорыя:Рэкі Старадароскага раёну]]
[[Катэгорыя:Рэкі Асіпавіцкага раёну]]
[[Катэгорыя:Рэкі Глускага раёну]]
[[Катэгорыя:Рэкі Рудабельскага раёну]]
[[Катэгорыя:Рэкі Петрыкаўскага раёну]]