Facebook: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 34:
14 траўня 2007 г. на сайце запусьцілі дастасаваньне «рынкавы пляц» у якасьці дошкі абвестак, якое да канца году ў выглядзе сваіх старонак скарысталі звыш 100 тыс. прадпрыемстваў. 24 траўня прадставілі ўласную {{Артыкул у іншым разьдзеле|Фэйсбук-плятформа|плятформу|en|Facebook Platform}} для стварэньня староньнімі распрацоўнікамі дастасаваньняў з выкарыстаньнем зьвестак сацыяльнай сеткі. 22 чэрвеня на сайце дадалі магчымасьць запампоўкі відэаздымкаў. 24 кастрычніка Фэйсбук-плятформу пашырылі на мабільныя прылады. У той самы дзень «[[Майкрасофт]]» ([[Рэдманд (Вашынгтон)|Рэдманд]], штат [[Вашынгтон (штат)|Вашынгтон]]) абвясьціў аб набыцьці 1,6% [[акцыя]]ў «Фэйсбук» за $240 млн. 6 лістапада запусьцілі самаабслуговую плятформу для рэклямы на старонках карыстальнікаў. 1 сьнежня сацыяльная сетка займела звыш 58 млн улічаных карыстальнікаў<ref name="ф"/>. 6 красавіка 2008 г. адбыўся запуск [[Сеціўная гамана|«гаманы»]] ({{мова-en|chat|скарочана}}). У 2008 г. сайт займеў пераклад на 20 моваў<ref name="нч"/>. У студзені 2009 г. «Фэйсбук» стаў найбольшай у сьвеце сацыяльнай сеткай паводле колькасьці штомесячных карыстальнікаў. 9 лютага прадставілі кнопку «упадабаць». 29 траўня «Фэйсбук» пераехаў на новазбудаваную сядзібу ў Пала-Альта. 13 чэрвеня ў сац.сетцы дазволілі выбіраць імя карыстальніка, што адлюстоўвалася ў адрасным радку замест нумара. У верасьні прадпрыемства ўпершыню стала прыбытковым. 1 сьнежня сац.сетка займела звыш 360 млн улічаных карыстальнікаў. Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнае ацэнкі кампаніі склаў $700 млн<ref>[http://sd.net.ua/2010/03/03/facebook_zadeklariroval_pribyl_v_700000000.html Facebook задекларировал прибыль в $700000000]</ref>.
 
21 ліпеня 2010 г. колькасьць улічаных карыстальнікаў сац.сеткі перавысіла 500 млн чалавек, палова якіх штодзень праводзіла на сайце ў сярэднім 34 хвіліны<ref>[http://www.seoded.ru/istoriya/internet-history/facebook.html Гісторыя Facebook]</ref>. З сотавых тэлефонаў на сайт заходзілі 150 млн (30%) карыстальнікаў. 28 ліпеня дадалі магчымасьць ладзіць апытаньні на сваёй старонцы. 10 жніўня адчынілі сядзібу распрацоўкі ў [[Сіетл]]е (штат Вашынгтон). 18 жніўня на сайце зьявілася магчымасьць пазначаць месца падзеі ў допісе. 15 лістапада [[кошт]] акцыяў «Фэйсбук» на пазабіржавым рынку {{Артыкул у іншым разьдзеле|Прыватны рынак НАПДАК|«Другі рынак»|en|NASDAQ Private Market}} (Нью-Ёрк) перавысіў $41 млрд. 1 сьнежня лік карыстальнікаў сац.сеткі перавысіў 600 млн чалавек<ref name="ф"/>. У сакавіку 2011 г.«Фэйсбук» штодня выдаляў каля 20 тыс. старонак карыстальнікаў за [[спам]], карыстаньне ва ўзросьце да 13 гадоў і парушэньні з разьмяшчэньнем выяваў. 15 красавіка «Фэйсбук» адчыніў 1-ы ўласны адмыслова збудаваны [[цэнтар зьвестак]] у {{Артыкул у іншым разьдзеле|Прайнвіл||en|Prineville, Oregon}} (акруга {{Артыкул у іншым разьдзеле|Крук (акруга, Арэгон)|Крук|en|Crook County, Oregon}}, штат [[Арэгон]], ЗША). У чэрвені — лістападзе сайт зьяўляўся найбольш наведваным у [[Сеціва|Сеціве]]. 6 ліпеня на сайце зьявілася магчымаць рабіць відэазванкі. Аўдыторыя Facebook перавысіла 700 мільёнаў карыстальнікаў<ref>[http://www.socialbakers.com/facebook-statistics/?orderBy=growth&interval=last-6-months Статыстыка сацыяльных сетак Socialbakers]</ref>. 6 лістапада лік карыстальнікаў сац.сеткі перавысіў 845 млн чалавек. 19 сьнежня «Фэйсбук» перанёс галаўную сядзібу ў [[Мэнла-Парк (Каліфорнія)|Мэнла-Парк]] (штат Каліфорнія) на месца былой сядзібы [[Sun Microsystems|«Сан Майкрасыстэмз»]]. У 2011 г. прыбытак склаў [[$]]1 млрд (+65%)<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 2 лютага 2012|url=http://blr.belta.by/all_news/world/i_17620.html| загаловак = Сацыяльная сетка Facebook выходзіць на біржу| фармат = | назва праекту = У сьвеце| выдавец = [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]| дата = 2 лютага 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
9 красавіка 2012 г. «Фэйсбук» набыў сац.сетку відэа- і фотаабмену [[Instagram|«Інстаграм»]]. 18 траўня «Фэйсбук» правёў першаснае публічнае разьмяшчэньне 460 млн сваіх акцыяў на [[Фондавая біржа|фондавай біржы]] [[NASDAQ|НАПДАК]] (Нью-Ёрк) з цаной $38 за акцыю. У выніку ўдалося атрымаць $16 млрд. 24 траўня ў сац.сетцы запусьцілі дастасаваньне «камэра» для фотаапрацоўкі (зь фільтрамі для выяваў). Улетку 2012 г. кіраўніцтва сацсеткі абвясьціла аб выдачы ўраду ЗША зьвестак звыш 20 тыс. карыстальнікаў, якіх падазравалі ў тэрарызьме і выкраданьні дзяцей<ref>{{Навіна|аўтар={{Артыкул у іншым разьдзеле|Штодзённая пошта||en|Daily Mail}}|загаловак=11 мільёнаў карыстальнікаў пакінулі Фэйсбук|спасылка=http://www.zviazda.by/2013/09/15472.html|выдавец=[[Газэта]] «[[Зьвязда]]»|дата публікацыі=19 верасьня 2013|дата доступу=31 жніўня 2015}}</ref>. 4 кастрычніка лік карыстальнікаў сайту перавысіў 1 млрд чалавек. У 2012 г. [[выручка]] (пераважна ад разьмяшчэньня рэклямы і гульняў) склала $5,1 млрд. У 2013 г. — $7,9 млрд. Колькасьць штомесячных карыстальнікаў у 2013 г. склала 1,23 млрд чалавек (+16% да 2012 г.)<ref name="нч">{{Навіна|аўтар=[[УНІАН]]|загаловак=Фэйсбуку сёньня — 10 гадоў|спасылка=http://www.novychas.by/zamezza/fejsbuku_sionnia_10_hadou/|выдавец=Газэта [[Новы час (газэта)|«Новы час»]]|дата публікацыі=4 лютага 2014|дата доступу=4 сьнежня 2015}}</ref>. 19 лютага 2014 г.«Фэйсбук» набыў мабільны мэсэнджэр [[WhatsApp]] за $16 млрд.