Змесціва выдалена Змесціва дададзена
меркаваньне
Радок 48:
: Вітаю, Казімер. Я фактычна адкаціў свае праўкі з артыкула, бо Вікіпэдыя — не краязнаўчы гурток, куды можна запісваць дробную, малаважную інфармацыю, цікавую хіба што ў лякальным маштабе. Раней я гэтага не ўсьведамляў, аднак цяпер, стаўшы больш дасьведчаным удзельнікам бачу, што зьвесткі, якія я дадаў, не адпавядаюць крытэрыям [[Вікіпэдыя:Значнасьць|значнасьці]] — гэта збольшага інфармацыя, якую я некалі занатоўваў падчас наведваньняў музэя пры [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|Мікалаеўшчынскай школе]], то бок плён працы настаўнікаў і вучняў гэтай установы — зразумела, неаўтарытэтная крыніца. Тое ж самае і пра літаратурную базу: кнігі з раённай бібліятэкі, напісаныя мясцовымі краязнаўцамі, выдадзеныя невялікім накладам — таксама не вельмі падыходзяць для Вікіпэдыі. Выбачайце, але абіраць «добрым» [[Дзераўная (Дарагічынскі раён)|артыкул]], дзе цэлыя абзацы без крыніцаў, што выглядае як арыгінальнае краязнаўчае дасьледаваньне — паніжэньне аўтарытэту сайта, прычым артыкул вісіць ужо восем год... Зразумела, я вярнуся дапрацоўваць Мікалаеўшчыну, але зраблю гэта з больш дакладным падыходам — так, аб’ём будзе меньшым, але зьмест будзе больш вывераным. --[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 00:11, 12 траўня 2019 (MSK)
:: Я б не ідэалізаваў Вікіпэдыю і, адпаведна, не пераймаўся б гэтак тым, што напраўду беспасярэдне не забараняецца ў правілах. [[Вікіпэдыя:Значнасьць]] вызначае толькі значнасьць прадмету/тэмы артыкула: ''Правілы і рэкамэндацыі пра значнасьць дазваляюць пастанавіць, ці зьяўляецца тэма дастаткова значнай, каб прысьвяціць ёй ''асобны артыкул''. Яны ў пераважнай большасьці выпадкаў беспасярэдне не датычацца зьместу артыкулаў. Магчымасьць улучэньня асобных частак і фактаў у артыкул рэгулюецца іншымі правіламі і рэкамэндацыямі, а менавіта: [[ВП:ПРАВЕРКА|магчымасьць праверкі]], [[ВП:КВД|выкарыстаньне надзейных крыніцаў]], [[ВП:ЧНЗВ|чым не зьяўляецца Вікіпэдыя]] і іншыя.'' Пры гэтым згодна з [[Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя]], ''Фактычна, колькасьць тэмаў і шырыня іх асьвятленьня абмяжоўваецца толькі пунктамі гэтай старонкі і некаторымі іншымі дзейнымі правіламі. <...> Некаторыя тэмы ў папяровых энцыкляпэдыях асьвятляюцца вельмі дробна, фармальна. У той жа час у Вікіпэдыі можна раскрыць тэму цалкам, дадаўшы шмат карыснай інфармацыі, ілюстрацыяў, спасылак на вонкавыя старонкі і, галоўнае, дынамічна абнаўляць зьвесткі.'' Увогуле, у [[Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя]] няма пункту «Вікіпэдыя — не краязнаўчы гурток», а найбольш блізкае [[Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — ня месца публікацыі арыгінальных дасьледаваньняў]] забараняе прыводзіць у артыкулах г. зв. «арыгінальныя дасьледаваньні», пад якімі найперш разумеюць не агульнапрынятыя, т.ё. супярэчлівыя тэорыі і меркаваньні. Вашым сумневам найбольш пасуе [[Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі]], але там ёсьць [[Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі#Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду]], што дазваляе не прыводзіць крыніцы на трывіяльныя зьвесткі, т.ё. калі такія зьвесткі не выклікаюць абгрунтаванага сумневу ці не супярэчыць [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу|аўтарытэтным крыніцам]]. Пагатоў згодна з [[Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў]] зноскі абавязкова патрабуюцца не для кожнага абзацу, а толькі для тых сьцьверджаньняў, ''якія могуць выклікаць недавер'', а таксама для ''ацэначных меркаваньняў па тэме артыкула''. Вядома, існуе [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу#Уласныя крыніцы (надрукаваныя або зьмешчаныя ў сеціве)]], а менавіта ''ўласна створаныя і апублікаваныя крыніцы: кнігі, інфармацыйныя бюлетэні, уласныя ўэб-сайты, блогі, уласныя старонкі ў сацыяльных сетках, запісы на інтэрнэт-форумах або твіты — скрайне непрымальныя'', але там жа ''У пэўных выпадках самастойна апублікаваныя матэрыялы могуць быць прымальнымі, калі іх аўтар зьяўляецца прызнаным экспэртам у адпаведнай галіне і яго працы раней публікаваліся ў вартых даверу староньніх крыніцах''. Адпаведна, тыя краязнаўцы, якія публікавалі хоць бы што хоць бы ў мясцовых мэдыях, могуць лічыцца экспэртамі датычна лякальнай гісторыі пэўных вёскі/мястэчка і цытавацца, напрыклад, для пацьверджаньня пэўных гістарычных фактаў мясцовага ўзроўню. Зазначу таксама, што [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу]] — гэта не правіла, а рэкамэндацыя, таму з улікам нашай беларускай спэцыфікі саматужныя крыніцы на краязнаўчую тэматыку ўсё ж могуць выкарыстоўвацца з пэўнымі засьцярогамі нават у добрых артыкулах: калі няма дасяжных аўтарытэтных крыніцаў з высокай ступеньню дэталізацыі тэмы + калі крыніца не зьмяшчае ніякіх зьвестак (ня толькі цытаваных), якія супярэчаць аўтарытэтным крыніцам + калі ў аўтарытэтных крыніцах няма крытыкі аўтараў цытаванай крыніцы. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 23:50, 12 траўня 2019 (MSK)
::: Спадар Казімер, усё не так адназначна, як вы лічыце. Зараз у артыкула прымальны аб’ём і дастатковая колькасьць інфармацыі. Тыя разьдзелы, што я выдаліў, сапраўды можна назваць арыгінальным дасьледаваньнем: «Мікалаеўшчына ў творчасьці Якуба Коласа», «Насельніцтва», «Геаграфія», «Транспарт», «Забудова». Там былі зьвесткі, якія вы не знойдзеце ні ў адной крыніцы, бо гэтыя тэксты ствараліся на падставе інфармацыі, якую я занатоўваў падчас наведваньняў музэя пры [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|школе імя Я.Коласа]]. Спаслацца мне няма на што, таму не выконваецца пункт правілаў аб [[Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі|правяраемасьці]]. «Не даводзьце да абсурду» ў гэтым правіле — пра трывіяльныя і агульнавядомыя факты, напрыклад «Зямля круціцца вакол Сонца», «у адным годзе дванаццаць месяцаў» і г.д, а ўсе іншыя факты, асабліва неправяраемыя і ўпершыню апублікаваныя безумоўна павінны выклікаць недавер і таму мусяць быць падмацаваны аўтарытэтнымі крыніцамі, інакш можна напісаць што заўгодна. У разьдзеле «Гісторыя» я засноўваўся на двух кнігах мясцовых краязнаўцаў, якія, з-за таго, што зьяўляюцца проста аматарамі, а не дыплямаванымі адмыслоўцамі ў галіне гісторыі дакладна не могуць лічыцца ''прызнанымі экспэртамі ў адпаведнай галіне'' і рабіць нейкую зьніжку на гэтыя крыніцы ў сувязі з вузкасьцю нашай беларускай інфармацыйнай прасторы не варта: Вікіпэдыя ўсё ж міжнародны праэкт, а не лякальнае мэдыя. У сувязі з гэтым прашу вас не адкатваць мае зьмены, а асабліва спрэчныя разьдзелы, якія я ўзгадаў зьверху. Калі маеце нейкую сапраўды аўтарытэтную і істотную крыніцу пра Мікалаеўшчыну — калі ласка, дадавайце, але без пераходу на ўласныя дасьледаваньні. --[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 20:52, 13 траўня 2019 (MSK)