Пакроў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Катэгорыя накіда
Радок 1:
{{Накід}}
'''Пакроў''' (''Пакроў Прасьвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі'', ''Трэцяя Прачыстая'',''Пакровы Багародзіцы'') восеньскае сьвята, якое адзначаецца у [[праваслаўная царква|Праваслаўнай царкве]] [[1 кастрычніка]] - па [[стары стыль|старым стылі]] (па [[Грэгарыянскі каляндар|новым стылі]] - [[14 кастрычніка]]).
 
Радок 27 ⟶ 26:
У народнай традыцыі Пакровы адзначаюцца і як сьвята заканчэньня палявых работ. Гэты дзень лічыцца пераломным момантам у жыцьці прыроды. Да гэтага часу звычайна завяршаліся ўсе работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыльлё і гаспадарчыя пабудовы; пачынаўся новы цыкль работ - нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманьне ("Прыйшлі пакровы, ці да зімы гатовы"). Пасьля Пакроваў пачыналася пара вясельляў ("Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю сьнегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным чэпкам"). Вечарам перад Пакровам дзяўчаты варажылі пра замужжа: стаялі з блінам на скрыжаваньнях і слухалі, у якім баку брэша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); елі на ноч салёную аладку (спадзяваліся, што суджаны паднясе вады) і інш. З Пакроваў пачыналіся попрадкі (вячоркі, супрадкі), якія працягваліся да [[Вялікдзень|Вялікадня]].
 
{{Накід:Рэлігія}}
[[Катэгорыя:Праваслаўныя сьвяты]]