Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Мікалаеўшчына: новы разьдзел
Радок 46:
 
Вітаю, Юрый. На маю думку, большасьць выдаленай з артыкула [[Мікалаеўшчына]] інфармацыі ўсё ж варта будзе вярнуць. Можна паспрабаваць разам разабраць па разьдзелах-абзацах, што магчыма, выклікае пытаньні і патрабуе дадатковых крыніцаў або перапрацоўкі. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 20:49, 11 траўня 2019 (MSK)
: Вітаю, Казімер. Я фактычна адкаціў свае праўкі з артыкула, бо Вікіпэдыя — не краязнаўчы гурток, куды можна запісваць дробную, малаважную інфармацыю, цікавую хіба што ў лякальным маштабе. Раней я гэтага не ўсьведамляў, аднак цяпер, стаўшы больш дасьведчаным удзельнікам бачу, што зьвесткі, якія я дадаў, не адпавядаюць крытэрыям [[Вікіпэдыя:Значнасьць|значнасьці]] — гэта збольшага інфармацыя, якую я некалі занатоўваў падчас наведваньняў музэя пры [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|Мікалаеўшчынскай школе]], то бок плён працы настаўнікаў і вучняў гэтай установы — зразумела, неаўтарытэтная крыніца. Тое ж самае і пра літаратурную базу: кнігі з раённай бібліятэкі, напісаныя мясцовымі краязнаўцамі, выдадзеныя невялікім накладам — таксама не вельмі падыходзяць для Вікіпэдыі. Выбачайце, але абіраць «добрым» [[Дзераўная (Дарагічынскі раён)|артыкул]], дзе цэлыя абзацы без крыніцаў, што выглядае як арыгінальнае краязнаўчае дасьледаваньне — паніжэньне аўтарытэту сайта, прычым артыкул вісіць ужо восем год... Зразумела, я вярнуся дапрацоўваць Мікалаеўшчыну, але зраблю гэта з больш дакладным падыходам — так, аб’ём будзе меньшым, але зьмест будзе больш вывераным. --[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 00:11, 12 траўня 2019 (MSK)