Мікалаеўшчына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
гэтыя зьвесткі не падцьверджаны аўтарытэтнымі крыніцамі, артыкул будзе перапісвацца
Радок 13:
|Магдэбурскае права = XVII стагодзьдзе<ref name="lit"/><ref name = "xvii">{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.588</ref>
|Былая назва =
|Мясцовая назва =
|Мясцовая назва = Мікалаўшчына<ref>{{Кніга|аўтар =Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. |частка = |загаловак =Беларуская дыялекталогія. Хрэстаматыя|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Менск |выдавецтва = |год =1979 |том = |старонкі = 142-143|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>
|Вобласьць = [[Менская вобласьць|Менская]]
|Раён = [[Стаўпецкі раён|Стаўпецкі]]
Радок 21:
|Пасада кіраўніка =
|Кіраўнік =
|Плошча = 1.82
|Крыніца плошчы =
|Вышыня = 149 <ref name = "height"/>
|Унутраны падзел =
|Колькасьць насельніцтва = 562
Радок 37:
|Паштовы індэкс = 222698
|СААТА =
|Выява = КраявідыMikałajeŭščyna. МікалаеўшчыныМікалаеўшчына (19.03.2009).jpg
|Апісаньне выявы = Краявіды[[Школа мястэчкаімя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|Школа імя Якуба Коласа]]
|Шырата градусаў = 53
|Шырата хвілінаў = 24
Радок 52:
 
Мікалаеўшчына — даўняе [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]]<ref name ="lit">{{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)|к}} С. 312.</ref><ref name = "xvii"/> [[мястэчка]] на мяжы гістарычных [[Менскі павет|Меншчыны]] і [[Наваградзкі павет|Наваградчыны]]{{Заўвага|Уваходзіла ў склад Менскага павету, аднак пры гэтым належала да Нясьвіскай ардынацыі, цэнтар якой уваходзіў у склад Наваградзкага павету, таксама касьцёльныя парафія адносілася да Наваградзкага дэканату}}, асноўным заняткам жыхароў якога былі [[плытагонства]] і пабудова віцінаў<ref name = "beldumka">Жолуд С. [https://beldumka.belta.by/isfiles/000167_157829.pdf «Сабачы хлеб» Нёманскіх плытагонаў] // [[Беларуская думка (1960)|Беларуская думка]]. №10, 2017, с.41</ref>. Малая радзіма [[Народны паэт Беларусі|Народнага паэта Беларусі]] [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], старшыні [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]] і шэрагу іншых грамадзкіх і культурных дзеячоў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мікалаеўшчына)|касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля]], помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зьнішчаны расейскімі ўладамі]] дзеля пабудовы [[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|царквы]].
 
== Паходжаньне назвы ==
Паводле аднаго зь мясцовых паданьняў, мястэчка ўзьнікла на месцы цяперашняга ўрочышча Клешчыцы, дзе некалі пасьля доўгага плаваньня на [[Човен|чоўне]] спыніўся князь [[Мікалай Радзівіл «Чорны»]] і вырашыў заснаваць тут паселішча, бо мясьціны надта яму спадабаліся<ref>[https://gp.by/category/news/society/news21846.html/ Сьцежкамі песняра]</ref>. Нягледзячы на паэтычнасьць легенды, яна наўрад ці магла адбыцца — магнат памёр за 31 год да пераходу паселішча ў валоданьне [[Радзівілы|Радзівілаў]].
 
Згодна зь яшчэ адным аповядам, некалі на месцы сёньняшняй вёскі была [[пушча]], а на яе ўскраіне стаяла вартоўня, дзе жыў лясьнік Мікалай. Да яго часта прыязжалі розныя [[шляхта|шляхцічы]] і ладзілі ў лесе паляваньне, зьбіралі ягады і грыбы, рабілі пышныя баляваньні. Зь цягам часу вакол лесьнічоўкі пасяліліся людзі, утварылася вёска, якая стала называцца ў гонар свайго заснавальніка — лясьніка Мікалая<ref name ="rodnykut">[http://rodnikut.ucoz.net/index/dnikolaevshhina/0-7/ Гісторыя Мікалаеўшчыны — сайт Дзьмітрыя Дземідовіча]</ref>.
 
Аднак большасьць дасьледчыкаў лічаць, што мястэчка атрымала сваю назву ад імя [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Крыштафа Радзівіла «Сіроткі»]] ў 1596 годзе, пасьля таго як ён набыў яе ў Сьвірскіх. Такой думкі прытрымліваўся, напрыклад, [[Антон Луцкевіч]], які адзначыў, што вёска славіцца менавіта паходжаньнем сваёй назвы<ref>{{Кніга|аўтар =[[Антон Луцкевіч]] |частка = |загаловак = Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =«Кнігазбор» |год =2006 |том = |старонкі = 460|старонак = 36 |сэрыя = |isbn = |наклад =}}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Упершыню Мікалаеўшчына згадваецца ў сяр. [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] як уладанне [[Осьцікавічы|Осьцікавічаў]]. Сваю назву паселішча атрымала, відаць, ад імя [[Мікалай Осьцікавіч|Мікалая Осьцікавіча]]. У [[1555]] Мікалаеўшчыну набыў Л. Сьвірскі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) мясцовасьць увайшла ў склад [[Менскі павет|Менскага павета]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]].
 
У [[1596]] Мікалаеўшчына перайшла ў валоданне [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|М. К. Радзівіла «Сіроткі»]], які далучыў яе да [[Нясьвіская ардынацыя|Нясьвіскай ардынацыі]]. У гэты час вёска мела 17 двароў, карчму, бровар, прыстань. На мяжы [[XVI стагодзьдзе|XVI]]—[[XVII стагодзьдзе|XVII]] стст. паселішча атрымала статус мястэчка. У [[1617]] сядзібу Яна Радзівіла ў Мікалаеўшчыне наведаў каралевіч і вялікі княжыч [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслаў]]. Станам на [[1628]] у мястэчку было 5 вуліцаў (Сьверынаўская або Уздзенская, Дворная, Мастовая, Мінская, Тыльная), 114 двароў, касьцёл, ратуша, гасьціны двор, рынак, млын, вэрф (сточня), 13 складоў для тавараў. У [[1652]] [[Маршалак вялікі літоўскі|маршалак вялікі]] [[Аляксандар Людвік Радзівіл]] заснаваў тут касьцёл Яна Хрысьціцеля. У часы [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны]] ў [[1664]] Мікалаеўшчыну зьнішчылі [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] захопнікі<ref name="ehb">[[Валерый Шаблюк]]. Мікалаеўшчына // {{Крыніцы/ЭГБ|5к}} С. 137.</ref>. Станам на [[1669]] у мястэчку было толькі 20 двароў, на [[1700]] — 63, на [[1777]] — 62. У гэты час празь Нёман узьвялі драўляны Калінавы мост даўжынёй у адну вярсту з чвэрцю.
=== Старажытныя часы ===
Гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця Мікалаеўшчыны, як і некаторых іншых [[Мястэчка|мястэчак]], шчыльна зьвязана зь [[Нёман]]ам. Адкрыцьцё архалягічнай стаянкі зьдзейсьніў беларускі археоляг [[Міхась Чарняўскі]] ў 1976 годзе. Былі знойдзены расшчэпленыя крамяні і кераміка<ref>[https://orda.of.by/.lib/spik/mi2/241/ Збор помнікаў гісторыі і культуры. Мінская вобласць. Кніга 2]</ref>. У 2012 годзе былі праведзены новыя раскопкі, па выніках якіх вызначана, што мясцовасьць каля вёскі была заселена ўжо ў [[Каменны век|каменным веку]]. На месцы меркаванага першабытнага селішча была знойдзена кераміка раньняга этапу [[Нёманская культура|нёманскай культуры]], датаваная 3-ім тысячагодзьдзем да н. э., кераміка «ляснога» [[нэаліт]]у, а таксама гліняны і керамічны посуд позьняга нэаліту. Гэта дало падставу казаць аб тым, што тэрыторыя сёньняшняй вёскі была заселена ня толькі ў нэалітычны час, але і ў эпоху позьняга [[мэзаліт]]у. Аднак становішча помніка археалёгіі нездавальняльнае — стаянка амаль цалкам зьнішчана, а культурны слой захаваўся выключна ў паўднёвай яе частцы<ref>[http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/113426/1/Zueva1.pdf Матэрыялы археалагічных дасьледаваньняў стаянак Мікалаеўшчына-1 і Русаковічы-4]</ref>.
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Менскім павеце [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. У [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]] статус паселішча панізілі да сяла. Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстаньня]] ў [[1867]] расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл на праваслаўную царкву. У [[1882]] каля Мікалаеўшчыны ў засьценку Акінчыцы нарадзіўся [[Якуб Колас|Канстантын Міцкевіч (Якуб Колас)]]. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у мястэчку быў 141 двор, царква, карчма, крама, у пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]] — 168 двароў. [[9 ліпеня]] [[1906]] г. у Мікалаеўшчыне адбыўся нелегальны зьезд настаўнікаў Менскай губэрні. Зьезд быў разагнаны паліцыяй, за ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх [[Якуб Колас|К. Міцкевіча (Якуба Коласа)]], [[Алесь Сянкевіч|А. Сянкевіча]], [[Янка Маўр|І. Фёдарава (Янку Маўра)]] і інш.
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Дакладных зьвестак пра заснаваньне Мікалаеўшчыны ў пісьмовых крыніцах не захавалася, аднак на падставе ўскосных сьведчаньняў можна меркаваць, што мястэчка ўзьнікла ў канцы XV стагодзьдзя: у сярэдзіне XVI стагодзьдзя яно належала ўжо трэцяму па ліку ўладальніку, сярод якіх былі [[Осьцікавічы]]<ref name ="archivy">ЦДГА РБ, ф. 694, воп.4, спр.6018</ref>. У 1555 годзе Рыгор Сырпуцэвіч прадаў Мікалаеўшчыну князю Лукашу Сьвірскаму. Людзі [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Краштафа Радзівіла «Сіроткі»]] рабілі частыя наезды і чынілі іншыя крыўды падданым магната Сьвірскага ў мястэчку. Спрэчкі князёў з-за межаў зямельных уладаньняў перарасталі ў судовыя працэсы<ref name ="archivy"/>. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад [[Менскі павет|Менскага павету]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]], пры самай мяжы з [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградчынай]].
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], у Стаўпецкім павеце Наваградскага ваяводзтва. Станам на [[1921]] у мястэчку было 164 двары.
=== Рэч Паспалітая ===
Пасьля сьмерці Лукаша Сьвірскага яго сын Крыштаф у 1596 годзе прадаў Мікалаеўшчыну [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалаю Крыштаф Радзівілу «Сіротку»]] за 2000 [[Капа (грошы)|коп]] [[Вялікае Княства Літоўскае|літоўскіх]] [[грош]]аў, які ў наступным годзе далучыў яе да [[Нясьвіская ардынацыя|Нясьвіскай ардынацыі]] (ўваходзіла да 1861 году). З архіўных дакумэнтаў вядома, што [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|князь Радзівіл]] у 1595 годзе набыў зямлю на Мікалаеўскую прыстань і што ў Мікалаеўскай пушчы секлі дрэвы на будоўлю віцінаў<ref name = "rodnyberag">{{Кніга|аўтар =[[Яўген Тумас|Генадзь Тумас]] |частка = |загаловак =Родны бераг песняра |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =«Полымя» |год =1982 |том = |старонкі = 20|старонак = 30 |сэрыя = |isbn = |наклад = 3000 экз. }}</ref>. У гэты час тут было 17 двароў, [[Мікалаеўская карчма|карчма]], бровар, прыстань, [[сьпіхлер]]ы для вядзеньня гандлю і сточня.
[[Файл:Мікалаеўшчына на мапах 1613 і 1665 гадоў.jpg|thumb|250px| Мікалаеўшчына на мапах Рэчы Паспалітай 1613 і 1665 гадоў]]
Прыкладам актыўнай працы сточні зьяўляецца скарга [[Вільня|віленскага]] купца Венцлава Оелю на няспраўнасьць адной зь віцінаў, зафрахтаваных ім у Арнофля Брэскага, якія ён наняў дзеля вывазу свайго попелу ў колькасьці 50 [[лашт]]аў зь Мікалаеўшчыны. Калі ў яе паклалі 15 лаштаў попелу, яна пачала патанаць. Попел замачыўся і папсаваўся. Віціну выратавалі, але 5 лаштаў попелу недагрузілі. Скарга падазена 22 красавіка 1582 году<ref name = "kisyaleu">{{Кніга|аўтар =Уладзімер Мікалаевіч Кісялёў |частка = |загаловак =Наднёманскімі пуцявінамі |арыгінал = |спасылка = http://files.knihi.com/Knihi/other/Kisialou.Nadniomanskimi_puciavinami.pdf|адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =В. П. Ільін |год =1994, 2009 |том = |старонкі = |старонак = 433 |сэрыя = |isbn = 978-985-6365-28-0|наклад = 400 экз. }}, с.86</ref>.
 
У [[1939]] Мікалаеўшчына ўвайшла ў [[БССР]], дзе [[12 кастрычніка]] [[1940]] зрабілася цэнтрам сельсавета Стаўпецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 [[1970]] тут працуе турыстычная база «Высокі Бераг», з [[1972]] — Коласаўскі дзяржаўны заказнік. Станам на [[1997]] у вёсцы было 360 двароў, на [[1 студзеня]] [[2004]] — 309 двароў.
На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў паселішча атрымала статус [[мястэчка]]. Акрамя таго, што Мікалаеўшчына зьяўлялася буйным гандлёвым паселішчам, акрамя рамесьнікаў і земляробаў у ім жыла значная колькасьць купцоў і гандляроў. Пачало зараджацца [[плытагонства]] і суднабудаваньне: на беразе [[Нёман]]а пабудаваны рум (сточня, вэрф), дзе вырабляліся віціны — невалікія гандлёвыя судны. У [[Новы Сьвержань|Сьвержані]] іх загружалі лёнам, пянькою, канапляным і льняным семем, воскам, мёдам і іншымі таварамі. Далейшы іх шлях пралягаў да портаў [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Напрыклад, у чэрвені 1613 году з [[Калінінград|Караляўца]] ў Мікалаеўшчыну Трахім Барысовіч прывёз на двух віцінах соль і селядцы, на віціне Яна Якубовіча знаходзіліся соль, селядцы і скрыня шкла. Нагадваюцца ў дакумэнтах гэтага часу і іншыя купцы зь Мікалаеўшчыны — Багдан Мікалаевіч, Сымон Маляўка, Ваўрынец Руткоўскі<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.590</ref>.
 
У 1617 годзе сядзібу [[Ян Юры Радзівіл|Яна Юрыя Радзівіла]] ў Мікалаеўшчыне наведаў каралевіч і вялікі княжыч [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслаў]]. На 1628 год у мястэчку быў Рынак і 5 вуліцаў ([[Сьверынава|Сьверынаўская]] або [[Узда|Ўзьдзенская]], Дворная, Мастовая, [[Менск]]ая, Тыльная), 114 двароў, [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мікалаеўшчына)|касьцёл]], ратуша, гасьціны двор, млын, сточня, прыстань, 13 сьпіхлераў. У 1652 годзе [[Маршалак вялікі літоўскі|маршалак вялікі]] [[Аляксандар Людвік Радзівіл]] замест старой драўлянай сьвятыні фундаваў тут [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мікалаеўшчына)|касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля]], які стаў цэнтрам заснаванай [[Парафія|парафіі]] [[Наваградзкі дэканат|Наваградзкага дэканату]] [[Менская дыяцэзія (гістарычная)|Менскай дыяцэзіі]]<ref name = "opisy">Opisy parafii dziecezji wilenskiej z 1784 roku. T.2. Dekanat Minsk, с.110</ref>. За часамі [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1664 годзе Мікалаеўшчыну зьнішчылі [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] захопнікі<ref name="ehb">[[Валеры Шаблюк|Шаблюк В.]] Мікалаеўшчына // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 137.</ref>. На месцы буйнога паселішча засталіся пяпялішчы. Аднавіў мястэчка за свой кошт [[гетман польны літоўскі]] [[Міхал Казімер Радзівіл]]. У дадатак, ён пабудаваў мост празь Нёман дзеля павышэньня прыбыткаў гандляроў<ref name = "rodnyberag"/>.
 
Паступова аднаўлялася насельніцтва Мікалаеўшчыны: калі ў 1669 годзе было толькі 20 двароў, то станам на 1700 год — 63 падворка. У другой палове XVIII стагодзьдзя празь Нёман узьвялі новы драўляны мост даўжынёй у адну [[Літоўскія меры адлегласьці|вярсту]] з чвэрцю (1,9 кілямэтраў). Колькасьць падворкаў у 1777 годзе складала 62 адзінкі. У 1740-х гадах мястэчка наведаў расейскі гісторык [[Васіль Тацішчаў]] у рамках свайго падарожжа. Па зьвестках зь яго нататніка, вандроўнік спыняўся ў [[Мікалаеўская карчма|карчме]] і замалёўваў краявіды [[Нёман]]а<ref>«Прамень» ад 29 верасьня 1990 г.</ref>.
 
Вядома, што ў XVI—XVIII стагодзьдзях мястэчка было адным з улюбленых месцаў паляваньня [[Радзівілы|Радзівілаў]]: тагачасную пушчу каля паселішча, якая называлася Мікалаеўскай, наведваў [[Аляксандар Людвік Радзівіл]]<ref name ="rodnykut"/>. У дзёньніку [[гетман вялікі літоўскі|гетмана вялікага літоўскага]] [[Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»|Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі»]] захаваўся наступны запіс: ''«З поўначы а 3—й гадзіне выехаў зь [[Ігнаці Завіша|Ям. п. Завішам]], [[Мечнік вялікі літоўскі|мечнікам В. К. літ.]] да Мікалаеўшчыны, дзе аблава была і чатырох у адным маленькім прытулку мядзьведзяў — матку з трыма пястунамі, зь якіх кожны па тры гады меў, — пабілі; па абедзе на вячэру вярнуліся мы да жонкі маёй»'', датаваны 2 сьнежнем 1729 году<ref>[http://pawet.net/library/history/bel_history/_memoirs/005_m/Дыярыюш_князя_Міхала_Казімера_Радзівіла.html Дыярыюш князя Міхала Казімера Радзівіла]</ref>.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] у 1793 годзе Мікалаеўшчына апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Менскім павеце<ref name = "slounik">{{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|6к}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VI/400 400].</ref> [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. Спачатку гэта не прынесла нейкіх значных зьменаў у грамадзкім жыцьці мікалаеўцаў: працягваў дзейнічаць касьцёл, разьвівалася суднабудаўніцтва. Так, у 1827 годзе на сточні ў Мікалаеўшчыне і [[Магільна|Магільным]] пабудавана 6 віцінаў зь лесу [[Антоні Генрых Радзівіл|Антонія Генрыха Радзівіла]] і Антонія Ёдкі, якія былі прададзены купцам трэцяй стаўпецкай гільдыі<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.194</ref>.
 
Наступствам [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньня 1830—1831 гадоў]] стала пазбаўленьне статусу [[мястэчка]] і аднясеньне яго ў катэгорыю [[Сяло|сяла]]<ref>{{Кніга|аўтар =|частка = |загаловак =[[Вялікі гістарычны атляс Беларусі]]. У 4 тамах. |арыгінал = |спасылка = |адказны = пад рэд. Ляхавай Г.П., Несцяроўскай Ю.М., Пракаповіч Т.М.|выданьне = |месца = Менск|выдавецтва = Белкартаграфя|год = 2013|том = 2|старонкі = 100|старонак = 347|сэрыя = |isbn = ISBN 978-985-508-245-4 |наклад =}}</ref>. У 1861 годзе, пасьля [[Сялянская рэформа ў Расейскай імпэрыі|адмены прыгоннага права]], Мікалаеўшчына была выключана са складу [[Нясьвіская ардынацыя|Нясьвіскай ардынацыі]], пры гэтым навакольныя лясы засталіся ва ўласнасьці [[Радзівілы|магнатаў]].
[[Файл:Будынак былой Мікалаеўшчынскай школы.JPG|left|300px|thumb|Колішняя народная вучэльня, малюнак Юзафа Пучынскага]]
[[Паўстаньне 1863—1864 гадоў]] падбухторыла местачкоўцаў зьдзейсьніць набег на лес князя [[Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл|Фрэдэрыка Вільгельма Радзівіла]]<ref name = "bely"/>, што скончылася судовым разглядам цягам у 15 гадоў. 9 кастрычніка 1864 году жыхары Мікалаеўшчыны высеклі частку княжага лесу, якая знаходзілася на мяжы зь вясковымі палеткамі Канцывалокі, Кліны і Сумеснае на плошчы ў 74 [[Дзесяціна (мера плошчы)|дзесяціны]] 919 сажаняў (каля 85 [[гектар]]аў). Неўзабаве адбылося сьледзтва, па выніках якога быў складзены пратакол з наступным зьместам:
{|
|-
|{{пачатак цытаты}}
У прысутнасьці судовага сьледчага трэцяга ўчастку [[Менскі павет (Менская губэрня)|Менскага павету]] па справе аб парубцы лесу князёў Радзівілаў сялянамі сяла Мікалаеўшчына былі апытаны 57 падазраваных, якія паказалі, што ва ўрочышчах Кліны, Сумеснае і Канцывалокі былі сялянскія палеткі, на некаторых нарэзах рос лес, за якім не было дагляду [[абшарнік]]а. Зямля была ў іхнім валоданьні з даўніх часоў. Пасьля, калі надыйшло [[Сялянская рэформа ў Расейскай імпэрыі|вызваленьне сялян ад прыгоннай залежнасьці]], за гэтым лесам пачала даглядаць аканомія. І калі аканомія князёў Радзівілаў адмовіла ім у выдачы ацяпленьня, яны па агульнай згодзе ўсёй вёскі распарадзіліся нарэзы ачысьціць ад дрэваў па мяжы і высечы лес, аб якім зараз вядзецца справа. Гэты лес падазраваныя і цяпер прызнаюць за ўласны. Дадаюць, што міравы пасроднік граф Ржэўскі падчас іхняга апытаньня наконт высечкі аб’явіў, што калі аканомія не дазваляе ацяпленьня, то яны маюць права расчышчаць свае нарэзы, на падставе чаго яны і вырашылі секчы лес на сваіх палянах.
{{канец цытаты|крыніца= Пратакол судовай справы аб незаконнай высечцы лесу жыхарамі сяла Мікалаеўшчына ва ўладаньнях князёў Радзівілаў, 1864 г.<ref name = "bely">{{Кніга|аўтар =[[Сымон Белы]] |частка = |загаловак =Родныя карані |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =«Тэхнапрынт» |год =2001 |том = |старонкі = 34-35|старонак = 130 |сэрыя = |isbn = 985-464-106-6|наклад = 300 экз.}}</ref>}}
|}
Судовыя справы [[Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл|Фрэдэрыка Радзівіла]] супраць мікалаеўцаў доўжыліся 15 гадоў. Князь патрабаваў ад вяскоўцаў выплаты 3840 рублёў срэбрам у падвоенай суме (7680 рублёў) і вяртаньня занятых зямельных надзелаў. Аднак падазраваныя выконваць умовы адмовіліся і на судэбныя працэсы не прыходзілі. У 1875 годзе выйшла пастанова Менскай палаты крымінальнага і цывільнага суду аб спагнаньні зь сялянаў грошай. Таксама з пасадаў былі звольненыя [[стараста]] мястэчка Рыгор Міцкевіч і [[Лес|лясьнік]] Станіслаў Радкевіч, у надзеле якога адбылося здарэньне. У сакавіку 1879 году [[Сэнат Расейскай імпэрыі|сэнат]] скасаваў судовую пастанову ад 1875 году — такім чынам, вяскоўцы выйгралі суд<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.263</ref>.
 
Адказам на гэта стала забарона князя [[Антоні Вільгельм Радзівіл|Антонія Вільгельма Радзівіла]] на паляваньне на зьвяроў і птушак, збор грыбоў, ягадаў і арэхаў, лоўлю рыбы жыхарам Мікалаеўшчыны ў княжых лясах. За пашкоджаньне дрэваў, спусташэньне птушыных гнёздаў, распальваньне агню, незаконнае паляваньне і высечку дрэваў без адпаведнай квітанцыі сяляне караліся штрафамі<ref>[[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь]], ф. 694, воп. 2, спр. 5859, л.1—13</ref>.
Пасьля здушэньня [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньня 1863—1864 гадоў]], у 1866 годзе ўлады зачынілі двухсотгадовы [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мікалаеўшчына)|касьцёл]] і перавялі жыхароў у праваслаўе. Храм палічылі крэпкім і годным да перабудовы ў [[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|царкву]], аднак дзяржава вылучыла грошы на знос старога будынка і ўзьвядзеньне новай драўлянай [[Базыліка|базылікі]]. Завяршэньне яе будаўніцтва было скончана да 1876 году, і ў выніку новы будынак займеў рысы расейскага традыцыйнага дойлідзтва, пры гэтым у ім прысутнічаюць і рысы беларускай народнай архітэктуры<ref>{{Кніга|аўтар = [[Аляксандар Лакотка]]|частка = |загаловак = Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідзтва Беларусі |арыгінал = |спасылка = http://knihi.com/Alaksandar_Lakotka/Draulanaje_sakralna-manumientalnaje_dojlidstva_Bielarusi.html#1 |адказны = |выданьне = |месца = [[Менск]] |выдавецтва = Беларусь| год = 2003 |том = |старонкі =15 |старонак = 224 |сэрыя = |isbn = |наклад =2500}}</ref>. Колішняе мястэчка зноў стала цэнтрам [[парафія|парафіі]], цяпер ужо праваслаўнай, куды ўваходзілі таксама вёскі [[Прусінава]], [[Русаковічы (Стаўпецкі раён)|Русаковічы]] і [[Сьверынава]]. Пры царкве была заснавана народная вучэльня, якая разьмяшчалася ў простай сялянскай хаце. У артыкуле «Васямнаццатая гадавіна» колішні вучань гэтай установы [[Якуб Колас]] узгадваў: ''«Я жыва ўяўляю сабе нашу старэнькую мікалаеўскую школу з прыгожым ганачкам і двума пабеленымі слупамі. Яна рабіла на мяне моцнае ўражаньне адметным сваім ад сялянскіх хат выглядам, з двухгаловым арлом і роўнымі радочкамі літараў на вывесцы…»''<ref name = "rodnyberag"/>. За адзін навучальны год адукацыю атрымлівалі ў сярэднім 90—100 дзяцей, што адбывалася за кошт Віленскай навучальнай акругі і ахвяраваньняў прыхаджан<ref name = "school">{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.44</ref>. Вядомыя зьвесткі пра вучэльню за 1886/87 навучальны год: навучалася 86 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак, выкладаў выпускнік [[Нясьвіскі каледж|Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі]] Фама Гладкі з дараваньнем 150 рублёў і жыльлём. [[Біблія|Рэлігійным навукам]] асобна навучаў выхаванец Менскай духоўнай сэмінарыі Яўстафі Красоўскі<ref name = "school"/>. [[Файл:Удзельнікі настаўніцкага зьезду ў Мікалаеўшчыне.jpg|right|thumb|300px| Удзельнікі [[Зьезд настаўнікаў Менскай губэрні (1906)|настаўніцкага зьезду]], 1906 г.]]
 
9 ліпеня 1906 году ў ваколіцах вёскі адбыўся [[Зьезд настаўнікаў Менскай губэрні (1906)|зьезд настаўнікаў Менскай губэрні]], удзельнікамі якога былі 17 выкладчыкаў, у тым ліку [[Якуб Колас]], [[Янка Маўр]] і [[Алесь Сянкевіч]]. На сходзе былі выказаны думкі пра неабходнасьць навучаньня дзяцей на роднай мове, увядзеньне бясплатнага навучаньня ў пачатковых школах, бяспраўнае становішча народнага настаўніка ва ўмовах царскага рэжыму, стварэньне ўласнай рэвалюцыйнай супольнасьці настаўнікаў. Па вяратньні ў мястэчка дэлегаты зьезду былі арыштаваны паліцыяй і прысуджаныя да забароны выкладаньня, некаторыя ([[Якуб Колас|Канстантын Міцкевіч]] нават адсядзелі ў [[Пішчалаўскі замак|турме]]<ref>{{Кніга|аўтар =[[Мікола Маляўка|Маляўка Мікола]]. |частка = |загаловак =Коласаў абярэг |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =«Мастацкая літаратура» |год =2011 |том = |старонкі =33—36 |старонак = 214 |сэрыя = |isbn = 978-985-02-1256-6 |наклад = 1200 экз.}}</ref>.
 
У 1910 годзе ў мястэчку адбыўся вялікі пажар, які зьнішчыў шмат пабудоваў, у тым ліку мост і [[Мікалаеўская карчма|карчму]], згарэла каля сотні двароў<ref>[http://www.hoiniki.by/?p=27396 Беларусь турыстычная: мастацка-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа», Мінская вобласць]</ref>.
 
У аглядзе газэты «[[Минское слово|Менскае слова]]» за 12 верасьня 1912 году распавядаецца, што ў Мікалаеўшчыне адчуваецца недахоп зямлі, у выніку чаго маладое і працаздольнае насельніцтва займаецца «адыходніцкімі» промысламі, а земляробчыя працы і сельскую гаспадарку выконваюць жанчыны і старыя. Такім промыслам журналіст называе [[плытагонства]], якое лічыцца традыцыйным заняткам мікалаеўцаў і ўяўляе сабой частку мясцовага [[фальклёр]]у — гэта датычыцца як тэхналёгіі вырабу плытоў, так і спэцыфічнай лексікі плытнікаў<ref>Жолуд С. [https://beldumka.belta.by/isfiles/000167_157829.pdf «Сабачы хлеб» Нёманскіх плытагонаў] // [[Беларуская думка (1960)|Беларуская думка]]. №10, 2017, с.44</ref>.
 
Падчас [[Першая сусьветная вайна на Беларусі|Першай сусьветнай вайны]] паселішча значна не пацярпела, таму што знаходзілася далёка ад фронту.
 
=== Пры Беларускай Народнай Рэспубліцы ===
Пасьля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Лютаўскай рэвалюцыі]] і да [[Кастрычніцкі пераварот|Кастрычніцкага перавароту]] тэрыторыю мястэчка кантраляваў [[Часовы ўрад Расеі|часовы ўрад]], пры гэтым у краіне дзейнічалі і прабеларускія арганізацыі, напрыклад [[Беларускі нацыянальны камітэт (Менск)|Беларускі нацыянальны камітэт]]. Газэта «[[Вольная Беларусь (газэта)|Вольная Беларусь]]», якая выдавалася гэтым камітэтам, 11 чэрвеня 1917 году ўзгадала і пра Мікалаеўшчыну: ''«У нашым сяле арганізаваны свой мясцовы сялянскі каміэт, каторы будзе абглядаць сялянскі справы і старацца наладжваць жыцьцё сялян так, каб яно сыходзілася з патрэбамі цяжкага ваеннага часу»''<ref>[http://kamunikat.org/volnaja_bielarus.html?pub_start=60 Выпускі газэты «[[Вольная Беларусь (газэта)|Вольная Беларусь]]» за 1917—1918 гады]</ref>. Варта адзначыць, што галоўным рэдактарам газэты быў ураджэнец вёскі [[Язэп Лёсік]].
 
Некаторы час мясцовасьць узначальваў [[аблвыканкамзах]], аднак ужо 25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Мікалаеўшчына абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|Камуністычнай партыі Беларусі]] яна ўвайшла ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]. [[Польска-савецкая вайна]], якая доўжылася з 1919 па 1921 гады, зноў зьмяніла дзяржаўную прыналежнасьць Мікалаеўшчыны. У выніку [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы 1921 году]] Мікалаеўшчына апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]].
 
=== У складзе Польскай Рэспублікі ===
[[Файл:Batalion Stołpce.JPG|Batalion Stołpce|left|275px|thumb|Плян разьмяшчэньня стражніцаў роты КАП «Мікалаеўшчына»]]
Пасьля ўваходжаньня ў склад «[[Крэсы|крэсаў]]» мястэчка апынулася пры самай мяжы з [[БССР]]. Паводле тэксту [[Рыская мірная дамова 1921 году|дамовы]], мяжа праходзіла па [[Нёман]]е, на тым яго адрэзку, які атачае вёску з усходу. Каля засьценку [[Русаковічы (Стаўпецкі раён)|Русаковічы]] яна паварочвала на паўднёвы ўсход, пакідаючы вёску [[Язьвіны (Узьдзенскі раён)|Язьвіны]] з савецкага боку, а [[Паласьня|Паласьню]] — з польскага<ref>[https://inosmi.by/2015/05/26/rizhskij-traktat-polnyj-tekst/ Рыская мірная дамова. Поўны тэкст]</ref>. У выніку [[Напад на Стоўпцы 1924 году|нападу на Стоўпцы]] быў створаны [[Корпус аховы памежжа]], задачай якога была ахова дзяржаўнай мяжы Польшчы. У верасьні 1924 году быў сфармаваны [[Батальён КАП «Стоўпцы»]], у складзе якога зьявілася 1 памежная рота «Мікалаеўшчына». Яна складалася з чатырох памежных стражніцаў (заставаў): «Лугаватая», «Ёлава», «Лес Паласьнянскі» і «[[Паласьня]]» і ахоўвала тэрыторыю даўжынёй у 20 кілямэтраў 330 мэтраў. Штаб роты разьмяшчаўся на некаторай адлегласьці ад мястэчка, у адмыслова пабудаваных будынках.
 
У міжваенны пэрыяд адбываўся эканамічны ўздым паселішча: так, у 1929 годзе была адчынена цагельня, ад якой да [[Стоўпцы|Стоўпцаў]] была пракладзена чыгунка. Цагельня была найбуйнейшым прадпрыемствам вёскі і забясьпечыла працай большую частку яе насельніцтва, якое пасьля заняпаду [[плытагонства]] займалася пераважна сельскай гаспадаркай<ref>[https://www.radzima.net/be/miejsce/mikolajewszczyzna_2.html/ Фальварак Мікалаеўшчына]</ref>. Вялікай падзеяй у 1928 годзе стала адкрыцьцё новага моста церазь Нёман. У выніку доўгіх гадоў войнаў, пажараў і крыгаходаў папярэднія масты зьнішчаліся і местачкоўцы былі вымушаны перасоўвацца з аднаго берага на другі на чоўне альбо праз гаць, што адлюстравана ў трылёгіі [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] «[[На ростанях]]»<ref name = "XI"/>. Мост прастаяў да 1960-х гадоў, калі быў заменены на жалезабэтонны.
{|
|-
|{{пачатак цытаты}}
Учора ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету адбылася цырымонія адкрыцьця грамадзкасьці нядаўна пабудаванага моста цераз Нёман, які быў узьведзены ў рэкордна кароткі тэрмін за 27 дзён. Ён пабудаваны 5 ротай інжынэраў 5 палка сапёраў, прычым з матэрыялаў, якія перадалі купцы лесу і дапамогай мясцовага насельніцтва, якое выконвала некаторыя працы. Варта адзначыць, што з пакінутых будаўнічых матэрыялаў будзе пабудаваны Народны дом. У гэтай цырымоніі прынялі ўдзел, у прыватнасьці, палкоўнік Баброўскі, палкоўнік Юшэўскі, ад імя Наваградзкага [[Ваявода|ваяводы]] прыбыў пан Зубялевіч, стаўпецкі [[стараста]] Курачыцкі і іншыя. Сярод мясцовых жыхароў была дэлегацыя праваслаўнага насельніцтва з шэсьцем, дзеля якой сапёры адрамантавалі заняпалы будынак царквы. За гэта яны атрымалі ўзнагароду ў 700 злотых ад генэрала Мінкевіча і 300 злотых ад ваяводы Бячковіча. Новы мост стаў пятым на тэрыторыі [[Стаўпецкі павет|Стаўпецкага павету]].
{{арыгінал|pl|Ukończenie budowy nowego mostu na Niemnie. Wczoraj we wsi Mikołajewszczyzna powiatu Stołpeckiego odbyła się uroczystość oddania do użytku publiczności nowo wybudowanego mostu na Niemnie, który został wzniesiony w rekordowym czasie, bo w ciągu 27 dni. Budowała go 5 kompania 5 pułku saperów, przy czym kupcy leśni dostarczyli materiał budowlany, a okoliczna ludność szarwarku przy robotach pomocniczych. Należy nadmienić, że z pozostałego materiału budowlanego zostanie wybudowany Dom Ludowy. We wspomnianej uroczystości wzięli między innymi udział pułkownik Bobrowski, pułkownik Juszewski, z ramienia wojewody nowogródzkiego pan Zubielewicz, starosta stołpecki Kuroczycki i inni. Spośród okolicznej ludności przybywa na uroczystość delegacja ludności prawosławnej z procesją, której dzielni saperzy samorzutnie doprowadzili podupadłą cerkiew do porządku. Dzielni saperzy otrzymali za
to nagrodę 700 zł od pana generała Minkiewicza i 300 zł od pana wojewody Beczkowicza. Nowootwarty most na Niemnie jest 5-ym na terenie pow. stołpeckiego}}
{{канец цытаты|крыніца= газэта "Кур'ер Віленскі", № 190 ад 22 жніўня 1928 г.<ref>[https://polona.pl/item/kurjer-wilenski-r-5-nr-190-22-sierpnia-1928,MTI1NjU3OTI/2/#info:metadata/ "Kurier Wileński", nr. 190 od 22.08.1928]</ref>}}
|}
У міжваенны час у вёсцы запрацавала сямігадовая пачатковая школа, навучаньне ў якой вялося на [[Польская мова|польскай мове]]. Дзейнічала [[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|праваслаўная царква]], адраджалася парафія колішняга [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мікалаеўшчына)|касьцёлу]]<ref>[http://old.catholic.by/2/home/spetials/100374.html/ Мікалаеўшчына — парафія Св. Яна Хрысціцеля і св. Андрэя, апостала]</ref>. На працягу 18 гадоў Мікалаеўшчына была вёскай у [[Новы Сьвержань|Сьвержанскай]] [[гміна|гміне]] [[Стаўпецкі павет|Стаўпецкага павету]] [[Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)|Наваградзкага ваяводзтва]]. Паводле перапісу 1939 году, у мястэчку было 164 двары, пражывала тысяча жыхароў.
 
=== Падчас Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ===
1 верасьня 1939 году [[Трэці райх|нацысцкая Нямеччына]] напала на [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчу]], а праз 17 дзён адбылося [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году|далучэньне Заходняй Беларусі да БССР]]. Служачыя роты [[Корпус аховы памежжа|корпусу аховы памежжа]] «Мікалаеўшчына» аднымі зь першых прынялі націск савецкіх аддзяленьняў, аднак падрабязных апісаньняў сутыкненьняў не захавалася<ref>Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. {{ISBN|83-88973-58-4}}, s.195</ref>. Некаторыя памежнікі яшчэ ў пачатку верасьня былі мабілізаваны ў рады 38-й пяхотнай дывізіі, разам зь якой яны прынялі ўдзел у [[Польская кампанія 1939 году|верасьнёўскай кампаніі]]<ref>Ryszard Rybka, Kamil Stepan: Najlepsza broń. Plan mobilizacyjny «W» i jego ewolucja. Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Adiutor», 2010. {{ISBN|978-83-86100-83-5}}, s.919</ref>. У мястэчку на галоўнай плошчы сабраўся натоўп, які вітаў савецкіх жаўнераў<ref name = "kisyaleu"/>. Спадзяваньні сялянаў не апраўдаліся — пачалася прымусовая [[калектывізацыя]] і палітычныя рэпрэсіі, у выніку якіх прынамсі 30 мікалаеўцаў былі прысуджаны да адбываньня пакараньня ў [[ГУЛаг|лягерах]]<ref>[http://base.memo.ru/person/list?params=H4sIAAAAAAAAA6tWSsosKskoyElMTlWyUoopNTAxTAGRxhZgMhFMpoLJJDBpACZNwaQRiDSxRFIP0WugVAsAYAFsoFkAAAA%2C/ Сьпіс ахвяраў палітычнага тэрору ў вёсцы Мікалаеўшчына]</ref>, была захавана ранейшая дзяржаўная мяжа з Польшчай, якую працягвалі ахоўваць заставы (фактычна была ліквідавана з пачаткам [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі]])<ref>[http://budzma.by/news/ci-abyadnouvae-nas-17-verasnya.html/ Ці аб’ядноўвае нас 17 верасня?]</ref>.
 
Пачатак новага дзяржаўнага ладу ў вёсцы супаў зь вялікай бядой — пажарам, які адбыўся 4 траўня 1940 году і зьнішчыў больш за 200 пабудоваў, некалькі жыхароў загінулі. Намаганьнямі [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] вёска была наноў сплянавана і адбудавана, 143 сям’і вызвалены ад падаткаў<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.177</ref>. Пры аднаўленьні забудовы была запраектавана школа, якую пачалі ўзводзіць у 1940 годзе. У 1939—1941 гадах заняткі праходзілі ў старой польскай школе, дзе дырэктарам зьяўляўся [[Міхась Міцкевіч]]. 12 кастрычніка 1940 году створаны [[Мікалаеўшчынскі сельсавет|сельсавет]], які ўключаў 12 вёсак. Мясцовасьць аднесена да [[Стаўпецкі раён|Стаўпецкага раёну]] [[Баранавіцкая вобласьць|Баранавіцкай вобласьці]].
 
У канцы чэрвеня 1941 году Мікалаеўшчыну акупавалі [[Вэрмахт|нямецкія войскі]]. 25 ліпеня 1941 году, з утварэньнем [[Райхскамісарыят Остлянд|Райхскамісарыяту «Остлянд»]] вёска апынулася ў [[Наваградак|Наваградзкім абласным камісарыяце]] [[Генэральная акруга Беларусь|Генэральнай акругі «Беларусь»]]. На працягу вайны значных баявых дзеяньняў у навакольлі не вялося. 2 ліпеня 1944 году мястэчка вызвалена [[Чырвоная Армія|чырвонаармейцамі]].
 
Адразу пасьля вайны, у 1946 годзе, аднавіўся адзіны ў раёне цагельны завод, пераабсталяваны да канца 1940-х гадоў, які вырабляў у гофманаўскай печы да 2 мільёнаў цаглін, працаваў у дзьве зьмены, меў уласную вузкакалейную чыгунку да Стоўпцаў працягласьцю 13 км, пазьней разабраную. У навакольлі былі распрацаваны кар’еры, у якіх здабывалася гліна<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.445</ref>. Быў пабудаваны інтэрнат пад патрэбы працоўных.
[[Файл:Школа ў Мікалаеўшчыне ў паваенны час.JPG|thumb|320px|Школа ў Мікалаеўшчыне неўзабаве пасьля адкрыцьця]]
1 кастрычніка 1948 году адчыніла свае дзьверы [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|школа]], якая атрымала двухпавярховы цагляны будынак у стылі [[нэаклясыцызм]]у. Школа была пабудавана пры падтрымцы [[Якуб Колас|Народнага паэту Беларусі]]: ён ахвяроўваў свае грошы і ганарары, прывозіў інжынэраў, пляноўшчыкаў і будаўнікоў — палонных [[Немцы|немцаў]]<ref name = "130gadavina"/>. Першым дырэктарам адбудаванай установы стаў Ігнат Міцкевіч, сваяк Якуба Коласа. У пачатку 1949 году створаны калгас імя Якуба Коласа, пазьней да яго далучыліся яшчэ 7 навакольных калгасаў. Старшынём сельскагаспадарчага прадпрыемства быў абраны Язэп Міцкевіч (брат [[Якуб Колас|Канстантыну Міцкевіча]]). Працягвалася разьвіцьцё грамадзкіх і сацыяльных аб’ектаў: у 1944 годзе адчынена бальніца, у 1950-я гады — дзьве крамы, пякарня і пошта. Электрыфікацыя вёскі скончылася ў 1962 годзе. Зь ліку культурных аб’ектаў існавалі клюб, дзе граў мясцовы аркестар «Нічыпаркі» (да 1959 году) і перасоўны кінатэатар (да 1955 году)<ref name = "moyrodnykut">[http://news.21.by/2009/02/17/168429.html Мой родны кут]</ref>. Мясцовая школа адной зь першых у Беларусі ў 1967—1968 навучальным годзе ўзяла курс на паглыбленае вывучэньне [[Беларуская мова|беларускай мовы]] і [[Беларуская літаратура|літаратуры]]<ref name ="kalaski">[https://www.sb.by/articles/speyuts-maladyya-kalaski-na-mikalae-shchyne.html Спеюць «Маладыя каласкі» на Мікалаеўшчыне]</ref>.
 
У 1960 годзе кіраўніцтва сельсавету зьнішчыла драўляную [[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|царкву]], помнік [[Мураўёўкі|расейскага царкоўнага дойлідзтва]] зь мясцовымі кампазыцыйнымі прыёмамі і элемэнтамі [[мадэрн]]у XIX стагодзьдзя дзеля ўзьвядзеньня будынку сельвыканкаму. Прыкладна ў гэтыя часы вялося пракладаньне новага мосту церазь Нёман, які прыйшоў на зьмену польскаму, узьведзенаму ў 1928 годзе. У ходзе гэтага была ўзмоцнена дамба і перанакіравана рэчышча, пасьля чаго ўтварылася старыца. Мост пастаўлены на трох апірышчах, яго асноўныя канструкцыі — жалезабэтонныя.
 
Наступнае дзесяцігодзьдзе адзначылася адкрыцьцём турыстычнай базы «Высокі Бераг» за 5 км ад мястэчка. Ва ўрочышчы «[[Бервянец]]» каля турбазы была зроблена зона адпачынку<ref>[https://spravka-jurist.com/base/part-qd/tx_qswmiy.htm/ Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 15 января 1980 г. № 11 о проекте планировки зоны отдыха республиканского значения Столбцы]</ref>, дзе ладзіліся сьвяты і імпрэзы. Напрыканцы 1970-х гадоў адчынены пансіянат для вэтэранаў вайны і працы, разьмешчаны на ўскраіне населенага пункту ў кірунку [[Русаковічы (Стаўпецкі раён)|Русаковічаў]], на адкрыцьці якога прысутнічаў [[Пётар Машэраў]]<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.318</ref>.
 
Адразу пасьля сьмерці ў 1956 годзе [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], які лічыў Мікалаеўшчыну малой радзімай<ref name = "facts"/>, пачалося ўвекавечаньне памяці паэта. У 1967 годзе ў школе быў адчынены музэй Якуба Коласа, які разьмяшчаўся ў трох пакоях. Сама школа была пераназвана, цяпер у яе найменьні зьявілася прысьвячэньне літаратару. Да гадавінаў зь дня нараджэньня Коласа былі рэканструяваны і адбудаваны яго колішнія сядзібы: да 85-годзьдзя ўзьведзены літаратурны музэй і выканана дакладная копія сялібы ў [[Смольня|Смольні]], дзе ў 1912 годзе адбылася сустрэча клясыка зь [[Янка Купала|Янкам Купалам]], да 90-годзьдзя адрэстаўравана цалкам захаваная ў арыгінальнам выглядзе лесьнічоўка ў [[Ласток|Ластку]], у якой пяць гадоў жыў будучы [[Народны паэт Беларусі]]. Да стогадовай гадавіны ад народзінаў дзеяча было завершана ўзнаўленьне лясной каморы ў [[Акінчыцы|Акінчыцах]], дзе ён нарадзіўся. У 1990 годзе адроджана неаднаразова ўзгаданая ў творчасьці песьняра лесьнічоўка [[Альбуць]], дзе адбывалася станаўленьне Коласа як творчай асобы. У цэнтры Мікалаеўшчыны каля будынку сельсавета пастаўлены адзіны ў Стаўпецкім раёне<ref name = "pomnik">[https://nn.by/?c=ar&i=179990 Алена Анісім прапануе паставіць у Стоўбцах помнік Коласу і адкрыць беларускую гімназію]</ref> [[Помнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)|помнік вядомаму паэту]].
 
=== Найноўшы час ===
Ад 1991 году вёска знаходзіцца ў [[Стаўпецкі раён|Стаўпецкім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Былы калгас «Радзіма Якуба Коласа» быў перарэгістраваны ў [[адкрытае акцыянэрнае таварыства]] з цэнтрам у [[Любкаўшчына|Любкаўшчыне]]<ref>[http://1info.by/card.php?firm_id=80145 ОАО «Родина Якуба Коласа»]</ref>. Да канца XX стагодзьдзя цагельня спыніла сваю працу, а яе плошчы былі перададзены жывёлагадоўчаму комплексу. Ва ўрочышчы Прыстанька, дзе адбыўся [[зьезд настаўнікаў Менскай губэрні (1906)|настаўніцкі зьезд]], у 1993 годзе быў усталяваны памятны знак. У 1999 годзе былая крама была дабудавана да царквы Сьвятога Мікалая Цудатворца, якая дзейнічае і адносіцца да [[Маладэчна|Маладэчненскай эпархіі]]<ref>[http://www.molod-eparchy.by/ru/eparkhiya/blagochiniya/stolbtsovskoe/item/149-prikhod-khrama-svyatitelya-nikolaya-chudotvortsa-d-nikolaevshchina/ Приход храма Святителя Николая Чудотворца д. Николаевщина]</ref>. У 2006 годзе ў [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|школе імя Якуба Коласа]] заснаваны этнаграфічна-літаратурны музэй «Спадчынны куток», які прысьвечаны як гісторыі і [[фальклёр]]у мясьціны, так і вядомым ураджэнцам паселішча. Самыя каштоўны экспанат музэю — альбом зь вёскі [[Пінкавічы]], у якой выкладаў Канстантын Міцкевіч, дзе захаваліся ўспаміны тагачасных вучняў паэту<ref name ="kalaski"/>.
 
<gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 class="center">
Mikałajeŭščyna. Мікалаеўшчына (1919-39).jpg|Сьвята ў ГрудкуМікалаеўшчына, 1930-я г.
Mikałajeŭščyna. Мікалаеўшчына (1900).jpg|[[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|Мікалаеўская царква]], 1914 г.
Mikałajeŭščyna. Мікалаеўшчына (1935).jpg|[[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|Мікалаеўская царква]], 1935 г.
Mikałajeŭščyna, Nioman. Мікалаеўшчына, Нёман (1928).jpg|Адкрыцьцё моста празь Нёман, 1928 г.
Mikałajeŭščyna, Nioman. Мікалаеўшчына, Нёман (M. Milcenzon, 1928).jpg|Адкрыцьцё моста празь Нёман, 1928 г.
Mikałajeŭščyna, Nioman. Мікалаеўшчына, Нёман (M. Milcenzon, 1928) (2).jpg|Адкрыцьцё моста празь Нёман, 1928 г.
</gallery>
 
== Мікалаеўшчына ў творчасьці Якуба Коласа ==
Вядомы беларускі паэт [[Якуб Колас]], хаця і нарадзіўся ў [[Акінчыцы|Акінчыцкай лясной каморы]], лічыў Мікалаеўшчыну сваёй малой радзімай<ref name = "facts">[https://www.svaboda.org/a/jakub-kolas/27118031.html/ 20 незвычайных фактаў пра Якуба Коласа]</ref>. Продкі па [[Міхась Міцкевіч (бацька Якуба Коласа)|бацьку]] і па [[Ганна Міцкевіч|маці]] вядомыя ў мястэчку з XVIII стагодзьдзя, аб чым сьведчыць мэтрыка колішняга [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мікалаеўшчына)|касьцёлу]]<ref name = "rodnyberag"/><ref>[https://lib.vsu.by/web_resurs/yakub_kolas/rodovod.php/ Радавод Якуба Коласа]</ref>. Валодаючы аўтарытэтам, ён хадайнічаў, каб вёска была адноўлена пасьля пажару ў 1940 годзе, шмат матэрыяльна дапамагаў землякам<ref name = "facts"/>.
 
Маленства Якуба Коласа прайшло ў лесьнічоўках і сялібах, якія знаходзіліся ў лясах [[Нясьвіская ардынацыя|Нясьвіскай ардынацыі]], дзе служыў бацька-лясьнік. Натхняючыся краявідамі прыроды, беларускім побытам і мясцовым фальклёрам, паэт стварыў свае самыя вядомыя творы: паэмы «[[Новая зямля]]» і «[[Сымон-музыка]]», трылёгію «[[На ростанях]]». Мікалаеўшчына і яе ваколіцы часта ўзгадваюцца ў творчасьці літаратара.
 
=== «Новая Зямля» ===
Асноўнае дзеяньне «[[Новая Зямля|Новай зямлі]]» адбываецца ў [[Альбуць|Парэччы]], дзе жыве лясьнік Міхал, яго жонка Ганна, дзядзька Антось. Прататыпы галоўных герояў — сваякі Коласа, ураджэнцы Мікалаеўшчыны. У частцы «За сталом» распавядаецца пра мару лесьніка набыць зямлю ў Заблоньні, ''«каб з панскіх выпутацца пут»''. Гэтая гісторыя мае рэальную аснову — лясы, у якіх служыў Міхал, а таксама яго родная вёска зьяўляліся валоданьнем [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Цяжкае становішча сялянаў прывяло да таго, што ў 1864 годзе яны зьдзейсьнілі набег на лес князя, аб чым на працягу 15 гадоў вялася судовая справа. Аўтар распавядае, што галоўны герой не адразу стаў панскім служачым: ''«Міхал, як толькі ажаніўся, тады ж ад бацькі аддзяліўся, бо стала цесна. З той прычыны хадзіў на сплаў ён, на віціны, разоў са два схадзіў у Прусы — куды не трапяць беларусы? Але абрыдла гэта справа і адвярнуўся ён ад сплава»''. Тут знаходзіць адлюстраваньне даўні занятак мікалаеўцаў — [[плытагонства]], які лічыўся цяжкім і небясьпечным<ref>[http://knihi.com/Jakub_Kolas/Novaja_ziamla.html#chapter3 Якуб Колас. Новая зямля. Частка ІІІ. За сталом]</ref>.
[[Файл:Кастусь Міцкевіч запісвае фальклор.JPG|left|250px|thumb|Якуб Колас запісвае фальклёр. Малюнак [[Яўген Ціхановіч|Яўгена Ціхановіча]]]]
З [[Нёман]]ам таксама зьвязана частка «Дзедаў човен», дзе адпаведнікам дзеда зьяўляецца Юры Лёсік — бацька Ганны. Юры — дасьведчаны рыбак, які выкарыстоўваў для гэтага невад, волак, венцер, нераткі, меў свой човен. ''«Ды толькі трэба мець знароўку, каб не страляць у саракоўку, бо трэба ведаць, дзе паставіць, ды ўмець і венцер добры справіць. Мастак быў дзед на ўсё на гэта: лавіў нямала ён за лета»'' — адзначае майстэрства Юрыя апавядальнік. Дзед — яшчэ адзін правобраз жыхара Мікалаеўшчыны, якія былі добрымі рыбакамі, чым і зараблялі на жыцьцё: ''«Было за што кручок загнуць, было і ў краму з чым зірнуць»''<ref>[http://knihi.com/Jakub_Kolas/Novaja_ziamla.html#chapter11 Якуб Колас. Новая зямля. Частка XІ. Дзедаў човен]</ref>.
 
На [[Вялікдзень]] сям’я лясьніка едзе ў [[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|Мікалаеўскую царкву]], пры гэтым апісваецца і само мястэчка, і царква: ''«У сяле на цэркві чуць абачна блішчыць ліхтарык і мігае, дарожных погляд прыцягае. Яны лагчынку праязджаюць, гару сярэднюю мінаюць, клады з паніклымі крыжамі, дзе дрэвы голькамі-брыжамі навіслі ціха над зямлёю… А цэрква, макаўка святая, народу поўна, блескам ззяе. Сярод царкоўкі плашчаніца стаіць між елачак зялёных. Кабеты, дзеўкі, маладзіцы ідуць-плывуць да плашчаніцы ў хустках белых і чырвоных, набожна хрысцяцца, ўздыхаюць і лбом данізу прыпадаюць»''<ref>[http://knihi.com/Jakub_Kolas/Novaja_ziamla.html#chapter24 Якуб Колас. Новая зямля. Частка XXІV. Вялікдзень]</ref>.
 
Напрыканцы паэмы, калі Міхал ляжаў у хаце сьмяротна хворы, да яго зайшоў дзядзька Антось. Адбылася кароткая размова: ''«— Як пачуваешся, Міхале? Мацуйся, браце, з мала-маля!…А дзень які! Эх, дзень харошы! Пайсці б цяпер, брат, па парошы! — Так, брат, пайду ды ці вярнуся? Якраз патраплю да Пятруся, ў Церабяжы, пад крыж хваёвы, — сказаў Міхал у тон размовы, бы то звычайнае здарэньне, сказаў з усмешкай засмучэння. — Ну, ўжо і пойдзеш!»''<ref>[http://knihi.com/Jakub_Kolas/Novaja_ziamla.html#chapter30 Якуб Колас. Новая зямля. Частка XXX. Смерць Міхала]</ref>. І сапраўды, Міхась Міцкевіч быў пахаваны на Церабяжах — Мікалаеўшчынскіх могілках.
 
=== «На ростанях» ===
У восьмым разьдзеле першай частцы кнігі «У глыбіні Палесься» трылёгіі «[[На ростанях]]» дзеяньне адбываецца ў сяле Мікуцічы — так у творы завецца Мікалаеўшчына. Галоўныя героі — настаўнік Андрэй Лабановіч (правобраз Якуба Коласа) і яго сябар Алесь Садовіч (правобраз [[Алесь Сянкевіч|Алеся Сянкевіча]]), якія прыехалі ў роднае мястэчка. Знаходзячыся ў сваякоў на [[Смольня|сялібе]], Андрэй шмат разважае пра жыцьцё і лёс мікалаеўцаў, якіх ён называе ''«бедным народам»'': ''«Мікуцічы — сяло вялікае, вядомае ва ўсёй акрузе. Стаіць на лясках каля Нёмана. Народ тут бедны, малазямельны. Жыць з гаспадаркі трудна, і мікуцічане перабіваюцца заработкамі. Але гэтых заработкаў мала. Зімою возяць калоды, вясною і летам ходзяць на сплаў — на згоны і на плыты. Жанкі і дзяўчаты збіраюць летам ягады і грыбы і гэтым трохі падзарабляюць на дамашні абыходак, а моладзь расходзіцца па свеце, каб выбіцца ў людзі, знайсці сабе кусок хлеба і бацькоў падтрымаць. Выб’ецца адзін, за ім цягнецца другі, памагаюць адзін другому. Чыгунка, тэлеграф, пошта, школы розных гатункаў, пачынаючы настаўніцкімі семінарыямі і канчаючы вышэйшаю школаю, маюць сваіх прадстаўнікоў з Мікуціч. Такім парадкам, Мікуцічы маюць сваю інтэлігенцыю, пераважная большасць якой прыходзіцца на настаўніцтва, і гэтая група найболей цесна звязвалася з родным сялом»''<ref name = "x">[http://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_rostaniach_20t.html#chapter49 Якуб Колас. На ростанях. Кніга другая — У глыбі Палесся. Частка першая — На бацькаўшчыне. Разьдзел X]</ref>.
 
Малады настаўнік, апісваючы родную вёску, узгадвае і пра мінуўшчыну паселішча: ''«Колісь тут, як расказваюць старыя людзі, праўда, самі яны не помняць, быў мост. І цяпер яшчэ сям-там па баках грэблі засталіся рэшткі паляў, і тырчаць яны з гразі, як згніўшыя зубы ў сківіцы. Мост гэты быў знішчаны ў часе Шведскага Палення. Жыве яшчэ ў памяці людзей [[Вялікая Паўночная вайна|вайна са шведамі]]. Нават імя сваё мае ў вуснах народа — Шведскае Паленне. Вось і спалілі тады шведы мост. Вялікія бойкі адбываліся тут. А над самым Нёманам, вышэй трохі сяла, ёсць курган-магіла. Размывае рака грудзі гэтай невядомай магілы, вымывае чалавечыя чарапы і старасвецкую зброю. І перадаюць мацяркі сваім дзецям аб гэтай страшнай часіне Шведскага Палення. Многа тады народу пабіта было, а будынкі папалілі. Людзі па лясах туляліся. І кідаліся шведы на хітрыкі. Гукалі ў лесе: — Тацяна, Мар’яна! Выходзьце з лесу: шведы дадому паехалі. І калі хто выходзіў на голас, таго забіралі і забівалі. Тады і жывёла амаль уся перавялася. У Мікуцічах застаўся адзін толькі бык, а ў [[Сьверынава|Сверынаве]] — карова. Сабралі гэтую пару людзі потым і аралі на ёй. Але нарэшце пакараў Бог шведаў за здзекі над людзьмі — асляпіў іх, і, збіраючыся ехаць верхам, яны садзіліся тварам да конскага зада. Тады іх пабілі.»''<ref name = "XI">[http://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_rostaniach_20t.html#chapter50 Якуб Колас. На ростанях. Кніга другая — У глыбі Палесся. Частка першая — На бацькаўшчыне. Разьдзел XI]</ref>.
 
У творы таксама ўзгадваецца і [[Мікалаеўская карчма]], дзе зьбіраліся сяляне і абмяркоўвалі сваё становішча і палітыку: ''«Калісь гэта быў вір сялянскага жыцця, і не адна мікуціцкая душа захлынулася ў ім. З таго часу, як увялі манапольку, карчма заняпала, а потым згарэла. Але па старой прывычцы збіраўся тут народ, як на старадаўняе веча, дзе вырашаліся сялянскія справы і разважалі аб розных пытаннях мікуціцкага побыту»''<ref name = "XI"/>.
 
Адна з галоўных праблемаў у мястэчку, на думку Лабановіча, — гаць, якая ўтварылася ў тым месцы, дзе калісьці стаяў мост. Настаўніка зьдзівіла, што такая вялікая вёска ня можа наладзіць пераправу, хаця і матэрыялаў, і працоўных рук хапала. Улетку ён сабраўся ў гуртку вясковых настаўнікаў і падняў пытаньне пра грэблю. На заўвагу Лабановіча хлопцы адказалі, што ''«мы ўжо да гэтага прывыклі, спрадвеку так у нас вядзецца»'', а таксама патрэбныя ўмяшаньне начальства і строгі наказ. Урэшце Андрэй вырашыў, што справа не рухаецца з-за абыякавасьці і ляноты вяскоўцаў і з-за няўменьня працаваць у грамадзе<ref name = "XI"/>.
 
=== Іншыя творы ===
Апавяданьне «Малады дубок» таксама зьвязана зь Мікалаеўшчынай: на гэта ўказвае як характар адносінаў у лясной гаспадарцы і мясцовая тапаніміка, так і апісаньне месца карчмы, куды прыйшоў засмучаны Андрэй Плех: «''У сяле, у тым месцы, дзе вуліца выходзіць да Нёмана, стаяла даўней старая карчма. Гэта карчма, бывала, бітком была набіта людзьмі. Сюды сходзіліся і ў радасці, і ў горы; тут была гарэлка, якая, як кажуць знайкі па часці выпіўкі, была і крапчэйшая, і таннейшая, і шмат прыямнейшая ад цяперашняй манаполькі. Па старой памяці сюды ўсё яшчэ цягнула сялян гэтае месца, дзе калісьці стаяла карчма, ад якой застаўся адзін толькі падмурак; тут стаялі яны, усунуўшы ў зубы цыбукі і схаваўшы рукі ў рукавы кажухоў, пад адкрытым небам»''. Як вядома, карчма згарэла падчас пражару ў 1910 годзе, а аповяд напісаны ў 1913-ым<ref>[http://knihi.com/Jakub_Kolas/Malady_dubok.html Якуб Колас. Малады дубок]</ref>.
 
У аповядзе «У старых дубах» дзеяньне разгортваецца ва ўрочышчы [[Бервянец]], што можна пазнаць па ўскосных прыкметах, а таксама даце напісаньня твору — 1912 году, калі пісьменьнік жыў у [[Смольня|Смольні]], што недалёка ад Бервянца<ref>[http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/якуб-колас/якуб-колас-у-старых-дубах.html Якуб Колаc — У старых дубах]</ref>.
 
== Геаграфія ==
 
=== Геалягічныя зьвесткі ===
[[Файл:Паводка Нёмана ў Мікалаеўшчыне.jpg|thumb|300px|Вясновая паводка [[Нёман]]а]]
Мікалаеўшчына ляжыць на ўсходняй частцы [[Стаўпецкая раўніна|Стаўпецкай раўніны]], сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 149 мэтраў<ref name = "height">[http://foto-planeta.com/np/56986/mikolaevshchina.html Мікалаеўшчына — фізычныя харакарыстыкі]</ref>. Мясцовасьць у ваколіцах вёскі ўзгорыстая, вышыня мястэчка павялічваецца па напрамку аддаленьня ад Нёмана на поўнач, дасягаючы максымума на адзнацы ў 171 мэтар у раёне перасячэньня вуліцы Беларускай з дарогай на [[Русаковічы (Стаўпецкі раён)|Русаковічы]].
 
Асноўная водная крыніца — буйная рака [[Нёман]], якая агінае вёску з захаду і поўдзеню. З процілеглага да Мікалаеўшчыны боку ў Нёман упадае невялікая рэчка Гавязнянка, якая зараз выпрастана ў выніку мэліярацыйных працаў<ref name = "svaboda">[https://www.svaboda.org/a/28968893.html Дажыць да «трэцяй мэліярацыі». Хроніка зьнішчэньня адной ракі]</ref>. У межах поймы гэтых рэк сустракаюцца невялікія старыцы і балотцы. Значных азёраў і вадасховішчаў у навакольлі няма, акрамя затопленых кар’ераў, пакінутых цагельняй пасьля распрацоўкі гліны.
 
Глебы — супяшчаныя, на сенажацях і палетках — чарназёмы. [[Якуб Колас]] зьвяртаў увагу на тое, што земляробства ў вёсцы невыгоднае: ''«Зямлі мала, зямля неўраджайная, голы пясок. Усе ж лепшыя землі належаць да скарбу. Адчуваецца вострая патрэба ў зямлі, а народ множыцца. Чым жа можна палепшыць яго дабрабыт? Каб людзі грамадою пасталі на работу, яны б асушылі балоты, пазносілі б пяскі з палёў, а балотны гной і яго ўраджайны грунт перанеслі б на пясчанае поле — хапіла б і хлеба, і сенажаці»''<ref name = "x"/>.
 
Клімат [[Кантынэнтальны клімат|умерана-кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені — −6,5&nbsp;°C, у ліпені — 17,7&nbsp;°C. Хуткасьць ветру — 2,8 м/с<ref>[https://www.eneca.by/ru_place_for_vau0 «Откуда дует ветер?» или «Как выбрать площадку для ВЭУ в Беларуси?»]</ref>.
 
=== Біялагічная характарыстыка ===
З прычыны таго, што галоўныя глебы ў навакольлі — супескі, у раёне высокі адсотак лясістасьці — 44%<ref>[https://ekskursii.by/?raion=95_Stolbcovskij_rajon Столбцовский район]</ref>. З поўдзеню, поўначы і ўсходу да Мікалаеўшчыны прылягаюць вялікія лясныя масівы. Пераважную большасьць у іх складаюць [[Хвоя звычайная|хвоі]] і [[Бяроза (дрэва)|бярозы]], радзей — [[Яловыя лясы|елі]], [[дуб]]ы, [[Асіна|асіны]], [[Таполя|таполі]], [[Ліпа|ліпы]] і г. д. Гэтыя лясы да 1939 году належалі [[Нясьвіская ардынацыя|Нясьвіскай ардынацыі]], дзе праходзіла паляваньне князёў, нарыхтоўвалася на сплаў драўніна. Існавалі лесьнічоўкі, дзе лясныя княжыя стражнікі сачылі за станам насаджэньняў, кантралявалі высечку дрэваў. Такім лясьнічым зьяўляўся, напрыклад, [[Міхась Міцкевіч (бацька Якуба Коласа)|бацька Якуба Коласа]], якога часта ўзгадваў у творчасьці паэт. Сёньня лясы ахоўваюцца [[Акінчыцы|Акінчыцкім]] лясьніцтвам.
 
У пойме Нёмана знаходзяцца заліўныя сенажаці, якія выкарыстоўваюцца мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемствам дзеля выпасу буйной рагатай скаціны і нарыхтоўкі сена. [[Ворная зямля]] прадстаўлена палеткамі абапал дарогі на [[Стоўпцы]] і вялікім палеткам на ўсходняй ускраіне мястэчка.
 
У ваколіцах вёскі знаходзяцца два помнікі прыроды. Ва ўрочышчы [[Бервянец]] захавалася дубрава, пра якую Канстантын Міцкевіч пісаў у апавяданьні «У старых дубах», паэме «[[Новая зямля]]». Цяпер яна ўключана ў склад Коласаўскага заказьніку, [[Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Стаўпецкага раёну|гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі]]. Помнікам прыроды мясцовага значэньня сталі дзьве ліпы дробналісьцевыя, пасаджаныя ў 1911 годзе Якубам Коласам на сялібе [[Смольня]]<ref>[https://fgb.by/viewtopic.php?t=6890&sid=a4e1cf4f542667d60c43b8f2cc290d7d ООПТ: Столбцовский район]</ref>.
 
Жывёльны сьвет прадсаўлены [[Лось|ласямі]], [[Воўк|ваўкамі]], [[ліс]]амі, [[Эўрапейская казуля|казулямі]], [[дзік]]амі, [[Бабёр|бабрамі]], [[выдра]]мі і іншымі ляснымі і рачнымі зьвярамі. Маюцца некалькі біялягічных відаў, занесеных у [[Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь|Чырвоную кнігу Беларусі]], напрыклад, белакапытнік гібрыдны<ref name = "svaboda"/><ref>[http://nikolaevsthina.edu.minskregion.by/index.php?op=ViewArticle&articleId=12094&blogId=115 У вясновыя канікулы вучні нашай школы не марнавалі дарэмна час]</ref>.
 
== Насельніцтва ==
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1860]] — 500 чал.; [[1886]] — 640 чал.; [[1897]] — 935 чал.
 
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1901]] — 1204 чал.; [[1921]] — 929 чал.; [[1939]] — 1000 чал.; [[1997]] — 743 чал.<ref name="ehb"/>
=== Колькасьць жыхароў ===
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[1 студзеня]] [[2004]] — 679 чал.<ref>{{Крыніцы/Памяць/Стаўпецкі раён|к}}</ref>
<div style="float:right;margin:0 0 .5em 1em;" class="toccolours">
<timeline>
ImageSize = width:auto height:200 barincrement:35
PlotArea = left:50 bottom:20 top:30 right:20
TimeAxis = orientation:vertical
AlignBars = late
Colors =
id:linegrey2 value:gray(0.9)
id:linegrey value:gray(0.7)
id:cobar value:rgb(0.0,0.7,0.8)
id:cobar2 value:rgb(0.6,0.9,0.6)
DateFormat = yyyy
Period = from:0 till:1205
ScaleMajor = unit:year increment:100 start:0 gridcolor:linegrey
ScaleMinor = unit:year increment:500 start:0 gridcolor:linegrey2
PlotData =
color:cobar width:15
bar:1860 from:0 till:500
bar:1886 from:0 till:640
bar:1897 from:0 till:935
bar:1901 from:0 till:1204
bar:1929 from:0 till:929
bar:1939 from:0 till:1000
bar:1997 from:0 till:743
bar:1999 from:0 till:737
bar:2004 from:0 till:679
bar:2009 from:0 till:652
bar:2015 from:0 till:562
TextData=
fontsize:10px pos:(55,195)
text:Дынаміка зьмяненьня насельніцтва Мікалаеўшчыны
</timeline>
</div>
* '''XIX стагодзьдзе''': 1860 год — 500 чал.; 1886 год — 640 чал.<ref name = "slounik"/>; 1897 год — 935 чал.
* '''XX стагодзьдзе''': 1901 год — 1204 чал.; 1921 год — 929 чал.; 1939 год — 1000 чал.; 1997 год — 743 чал.<ref name="ehb"/>; 1999 год — 737 чал.<ref>{{Літаратура/БелЭн|10к}} С. 350.</ref>
* '''XXI стагодзьдзе''': 2004 год — 679 чал.<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.309</ref>; 2009 год — 652 чал.; 2015 год — 562 чал.<ref name="off"/>
 
=== Сацыльна-культурныя аб’екты ===
Мікалаеўшчына — адна з найвялікшых вёсак [[Стаўпецкі раён|Стаўпецкага раёну]]<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.589</ref>, што абумовіла добрую забясьпечанасьць насельніцтва аб’ектамі сацыяльна-культурнай сфэры. Побытавыя запатрабаваньні жыхароў забясьпечваюць дзьве крамы («[[Стоўпцы|Стаўпецкага]] раённага спажывецкага грамадзтва» (а таксама яе філіі ў доме-інтэрнаце) і «Скрыначка»). Адукацыйныя ўстановы прадстаўлены [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|сярэдняй школай імя Якуба Коласа]] (навучаецца 82 школьнікі) і дзіцячым садком (з 2013 году — у будынку школы)<ref name="off"/>. У асобным будынку функцыянуе дзяржаўнае прадпрыемства паштовай сувязі «[[Белпошта]]». Маецца аддзяленьне [[Беларусбанк]]у. На паўднёвай ускраіне знаходзіцца пансіянат для вэтэранаў вайны і працы, дзе налічваецца 227 насельнікаў. Сельская гаспадарка падпарадкоўваецца адкрытаму акцыянэрнаму прадпрыемству «Радзіма Якуба Коласа», да якога на тэрыторыі вёскі належаць сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі і жывёлагадоўчы комплекс. Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляе фэльчарска-акушэрскі пункт. З боку культурнай сфэры выступаюць [[бібліятэка]] і этнаграфічна-літаратурны музэй, разьмешчаны ў школе. Акрамя таго, у ваколіцах Мікалаеўшчыны адноўлены месцы, зьвязаныя з жыцьцём і дзейнасьцю [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. Да рэлігійных установаў адносяцца [[Праваслаўе|праваслаўная царква]] сьвятога Мікалая і пратэстанцкая царква [[Баптызм|эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў]]. Дзейнічаюць могілкі. Працуе [[Мікалаеўшчынскі сельсавет|сельскі выканаўчы камітэт]], перад будынкам якога ўсталяваны помнік [[Якуб Колас|Канстантыну Міцкевічу]].
<div style="float:right;margin:0 0 .5em 1em;" class="toccolours">
<timeline>
ImageSize = width:auto height:170 barincrement:35
PlotArea = left:50 bottom:20 top:30 right:20
TimeAxis = orientation:vertical
AlignBars = late
Colors =
id:linegrey2 value:gray(0.9)
id:linegrey value:gray(0.7)
id:cobar value:rgb(0.0,0.7,0.8)
id:cobar2 value:rgb(0.6,0.9,0.6)
DateFormat = yyyy
Period = from:0 till:360
ScaleMajor = unit:year increment:50 start:0 gridcolor:linegrey
ScaleMinor = unit:year increment:350 start:0 gridcolor:linegrey2
PlotData =
color:cobar width:15
bar:1596 from:0 till:17
bar:1628 from:0 till:114
bar:1669 from:0 till:20
bar:1700 from:0 till:63
bar:1777 from:0 till:62
bar:1865 from:0 till:92
bar:1885 from:0 till:100
bar:1897 from:0 till:141
bar:1901 from:0 till:168
bar:1908 from:0 till:189
bar:1921 from:0 till:164
bar:1935 from:0 till:225
bar:1997 from:0 till:360
bar:2004 from:0 till:309
bar:2015 from:0 till:265
TextData=
fontsize:10px pos:(100,160)
text:Дынаміка зьмяненьня колькасьці двароў у Мікалаеўшчыне
</timeline>
</div>
 
=== Колькасьць двароў ===
* '''XVI стагодзьдзе''': 1596 год — 17 двароў
* '''XVII стагодзьдзе''': 1628 год — 114 двароў; 1669 год — 20 двароў
* '''XVIII стагодзьдзе''': 1700 год — 63 двары; 1777 год — 62 двары
* '''XIX стагодзьдзе''': 1865 год — 92 двары<ref>Мапа Віцебскай і Менскай губэрняў, ліст 6</ref>; 1885 год — 100 двароў<ref name = "slounik"/>; 1897 год — 141 двор
* '''XX стагодзьдзе''': 1901 год — 168 двароў; 1908 год — 189 двароў<ref>[http://www.etomesto.ru/map-belarus_verstovka_centr 1-верставая мапа Беларусі]</ref>; 1921 год — 164 двары; 1935 год — 225 двароў<ref>1-км польская мапа WIG</ref>; 1997 год — 360 двароў
* '''XXI стагодзьдзе''': 2004 год — 309 двароў<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.594</ref>; 2015 год — 265 двароў<ref name="off"/>
 
== Забудова ==
=== Пляноўка ===
Мікалаеўшчына — паселішча поплаўнага тыпу, якое сфармавалася на прасторы высокай тэрасы [[Нёман]]а<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.602</ref>. Найстарэйшыя вуліцы — сёньняшнія Наднёманская і [[Алесь Сянкевіч|Алеся Сянкевіча]], былі закладзены яшчэ ў XVI стагодзьдзі. Да пажару 1940 году мястэчка разьвівалася ва ўсходнім кірунку і было на ўзроўні цяперашняй вуліцы Якуба Коласа. Падчас адраджэньня былі запраектаваны шырокія, роўныя вуліцы, якія ўтвараюць прамавугольныя кварталы. Далейшае разьвіцьцё вёскі ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку, у бок [[Русаковічы (Стаўпецкі раён)|Русаковічаў]].
 
Для Мікалаеўшчыны была і застаецца характэрнай [[Мястэчка|местачковая]] пляноўка. На працягу стагодзьдзяў цэнтрам вёскі зьяўлялася плошча, празваная сярод жыхароў '''Грудком''' ''(памяншальнае ад «груд» — высокая горка)''. Да Грудка, разьмешчанага недалёка ад моста, сыходзіліся амаль ўсе вуліцы мястэчка. Цэнтральнае месца на плошчы займаў [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мікалаеўшчына)|касьцёл]], пазьней — [[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|царква]], а некалі, магчыма, і [[ратуша]]. Па вялікіх сьвятах на Грудку зьбіраліся людзі, вырашалі надзённыя пытаньні. У звычайны час прастора выкарыстоўвалася як гандлёвая пляцоўка. На месца ажыўленага грамадзкага жыцьця ўказвалі таксама разьмешчаныя побач крамы і [[Мікалаеўская карчма|карчма]]. З аднаго боку, такая пляноўка была абумоўлена рэльефам мястэчка, дзе Грудок выступаў у ролі тагачаснай дамінанты, зь іншага — разьвіваў гандлёвыя стасункі, прывабліваючы падарожнікаў, якія праязжалі Мікалаеўшчыну транзытам<ref name ="rodnykut"/>.
 
Сёньняшняя пляноўка ня толькі ўзбуйніла і пашырыла вёску на ўсход, але і захавала традыцыйнае разьмяшчэньне грамадзка-культурнага цэнтру — на месцы колішняга Грудка цяпер невялікая пляцоўка, дзе разьмешчаны будынак [[Мікалаеўшчынскі сельсавет|сельскага савету]] і [[помнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)|помнік Якубу Коласу]]. Цяперашняя плошча Мікалаеўшчыны — на паўкілямэтры паўночна-ўсходней за ранейшую. Яе дакладна вылучае царква, як адзін з найвышэйшых будынкаў у вёсцы. Па баках ад яе дзейнічаюць дзьве крамы, колішняя пякарня, пошта, аўтобусны прыпынак. Паміж старой і новай плошчамі знаходзіцца вялікі будынак [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|школы]], які разам з царквой і іншымі сацыяльна-культурнымі аб’ектамі сфармаваў аблічча сучаснага цэнтру мястэчка<ref>{{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}, с.566</ref>.
 
Асноўная забудова прадстаўлена аднапавярховымі драўлянымі, радзей — цаглянымі хатамі ў стылі традыцыйнага сялянскага дойлідзтва. Пераважная большасьць зь іх пабудавана ў 1940-я гады. Некаторыя вуліцы актыўна забудоўваюцца цаглянымі катэджамі рознай стылістыцы і вышыні. Маецца адзін трохпавярховы шматкватэрны будынак, узьведзены для працаўнікоў дома-інтэрнату. На фоне агульнай забудовы выдзяляюцца сацыяльна-побытавы цэнтар мястэчка, а таксама месцы вытворчасьці — колішняя цагельня і жывёлагадоўчы комплэкс.
[[Файл:Цэнтр Мікалаеўшчыны.jpg|300px|thumb| Сучасны цэнтар вёскі]]
 
=== Вуліцы і пляцы ===
{| cellspacing="1" cellpadding="3" style="width: 700px; margin: 0 0 1em 0; border: solid darkgray; border-width: 1px 1px 1px 1px; font-size: 90%; background-color: #fff;"
|- bgcolor={{Колер|Беларусь}} align="center"
! Афіцыйная назва !! Гістарычная назва !! Былыя назвы
|-style="background:#FAFAFA;" align="center"
| Алеся Сянкевіча вуліца || '''Менская''' вуліца ''(XVII ст.)'' <br /> '''Сьвіная''' вуліца ''(як самастойная вуліца)''|| Стаўпецкая вуліца ''(XIX ст.)''
|-style="background:#EEEEEE;" align="center"
| Якуба Коласа вуліца || '''Сьверынаўская''' вуліца ''(XVII ст.)'' <br /> '''Тыльная''' вуліца ''(XVII ст.)''|| Сьценка (''XIX ст.'')
|-style="background:#EEEEEE;" align="center"
| Школьная вуліца || '''Мастовая''' вуліца ''(XVII ст.)''|| Казённая вуліца (''XIX ст.'')
|-style="background:#FAFAFA;" align="center"
| Наднёманская вуліца || '''Дворная''' вуліца ''(XVII ст.)'' ||
|-style="background:#EEEEEE;" align="center"
| ''Безназоўная плошча'' || '''Грудок''' ('''Рынак''') ||
|}
Таксама ёсьць вуліцы, якія ўзьніклі ў паваенны час: Беларуская, [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]], Піянэрская, Новая.
 
== Транспарт ==
Да пачатку ХХ стагодзьдзя транспартаваньне грузаў і гандаль ажыцьцяўляўся па [[Нёман]]е з дапамогай [[Плытагонства|плытоў]] і віцінаў<ref name = "beldumka"/>, аднак пасажырскія водныя перавозкі не былі распаўсюджанымі, што пацьвярджаецца цытатай з трылёгіі «[[На ростанях]]»: ''«На ўсе Мікуцічы было не болей трох лодак, хоць у сяле налічвалася каля двухсот двароў. Былі, праўда, чаўны, але каб плысці на чаўне, трэба мець спрыт, бо пры такой вадзе перапраўляцца на ім небяспечна»''<ref name = "x"/>.
 
Іншы тып транспарту ў Мікалаеўшчыне, чыгуначны, дзейнічаў два дзесяцігодзьдзі, з 1930-х па 1950-я гады. Ад заснаванай у 1929 годзе цагельні праз [[Акінчыцы]] да [[Стоўпцы|Стоўпцаў]] была пракладзена вузкакалейная чыгунка даўжынёй 13 км. Перавозілася цэгла, якая выраблялася са здабытай у навакольных кар’ерах гліны. З разьвіцьцём аўтамабіляў чыгунка заняпала і была разабрана ў канцы 1950-х гадоў<ref>[https://narrow.parovoz.com/BYMI.php?NG_COLUMNS=4/ Узкоколейные железные дороги Минской области]</ref>.
 
Прынамсі адзін раз прызямляўся [[самалёт]]: у 1949 годзе па хадатайніцтве [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] ён забраў цяжка хворага дырэтара [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|школы]] Ігната Міцкевіча<ref name = "130gadavina">[https://pruzhany.net/1994-da-130-goddzya-yakuba-kolasa.html Да 130-годдзя Якуба Коласа]</ref>.
 
У мінулым да мястэчка вялі тры дарогі: ад [[Новы Сьвержань|Сьвержаня]] (праз мост), ад [[Стоўпцы|Стоўпцаў]] праз Арцюхі і ад [[Сьверынава]]<ref name = "opisy"/>. У выніку аднаўленьня вёскі пасьля пажару 1940 году зьявіліся тры новыя дарогі, адыходзячыя ад Мікалаеўшчыны: у бок Стоўпцаў, у бок Сьвержаня (празь Нёман) і да вёскі [[Русаковічы (Стаўпецкі раён)|Русаковічы]]. Такім чынам, вёска апынулася на скрыжаваньні аўтамабільнай дарогі {{Таблічка-by|Н|9780}} з дарогай {{Таблічка-by|Н|9814}}, якія зьяўляюцца часткамі вясковых вуліцаў Беларускай і Школьнай.
 
Транспартную сувязь ажыцьцяўляе аўтапарк №17<ref name="off"/>. Дзейнічае аўтобусны маршрут №2009 «Аўтавакзал „Стоўпцы“—[[Жыгалкі]]», які праходзіць праз Мікалаеўшчыну з завароткам да пансіянату вэтэранаў вайны і працы. У вёсцы ўладкаваны 6 прыпыначных пунктаў. Аўтобус ходзіць штодня тры разы на дзень, акрамя выходных<ref>[https://rasp.yandex.by/station/9754612/ Расписание автобусов по автовокзалу Столбцы. Отправление]</ref>. Далейшы шлях пасажыраў можа пралягаць праз чыгуначную станцыю «Стоўпцы».
 
== Славутасьці ==
* [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|Школа імя Якуба Коласа]] (1948) 
Мікалаеўшчына — малая радзіма беларускага паэта [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], цэнтар Коласаўскага заказьніку.
* [[Помнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)|Помнік Якубу Коласу]] (1972)
* Сядзібы паэта — [[Альбуць]], [[Ласток]], [[Смольня]] і ўрочышча [[Бервянец]], унесеныя ў [[Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Стаўпецкага раёну|сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі]]<ref>Шыфр: 613Б000607</ref>
* [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|Сярэдняя агульнаадукацыйная школа]] (1948) — помнік архітэктуры [[нэаклясыцызм]]у, у будаўніцтве якой прымаў удзел паэт, падрыхтавала 14 дзеячоў беларускай культуры і навукі, утрымлівае этнаграфічна-літаратурны музэй<ref>[http://nikolaevsthina.edu.minskregion.by/index.php?op=ViewArticle&articleId=1878&blogId=115 О школе — Миколаевщинская ДС-СШ имени Якуба Коласа]</ref>
* [[Помнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)|Помнік клясыку беларускай літаратуры]] (1972) — адзіны ў [[Стаўпецкі раён|Стаўпецкім раёне]]<ref name = "pomnik"/> помнік Народнаму паэту Беларусі, пастаўлены ў гонар яго 90-годзьдзя
* Помнік настаўніцкаму зьезду (1993) — пастаўлены ва ўрочышчы Прыстанька, на месцы, дзе ў 1906 годзе адбыўся [[Зьезд настаўнікаў Менскай губэрні (1906)|зьезд]] з удзелам шэрагу грамадзкіх і культурных дзеячоў
* Могілкі «Церабяжы», на якіх знаходзяцца магілы бацькоў літаратара [[Міхась Міцкевіч (бацька Якуба Коласа)|Міхала]] і [[Ганна Міцкевіч|Ганны]]
* Нэалітычная стаянка трэцяга тысячагодзьдзя да нашай эры — помнік археалёгіі каменнага веку, [[Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Стаўпецкага раёну|гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусі]]<ref>Шыфр: 613В000617</ref>
* Царква Сьвятога Мікалая (1999) — новы праваслаўны храм, пабудаваны ў сучасным цэнтры мястэчка з цэглы
 
=== Страчаная спадчына ===
* [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мікалаеўшчына)|Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля]] (1652) — помнік традыцыйнай беларускай архітэктуры з рысамі [[барока]], пабудаваны па фундацыі пятага [[Маршалак вялікі літоўскі|маршалака вялікага літоўскага]] [[Аляксандар Людвік Радзівіл|Аляксандра Людвіка Радзівіла]], разабраны дзеля пабудовы царквы ў 1866 годзе
* [[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|Царква Сьвятога Мікалая]] (1876) — помнік [[Мураўёўкі|расейскага царкоўнага дойлідзтва]] зь мясцовымі кампазыцыйнымі прыёмамі і элемэнтамі [[мадэрн]]у, зьнішчана савецкімі ўладамі ў 1960 годзе
* [[Мікалаеўская карчма]] (1881) — карчма, вядомая з XVI стагодзьдзя, неаднаразова ўзгаданая ў творчасьці [[Якуб Колас|Канстантына Міцкевіча]], згарэла ў 1910 годзе
 
Таксама ў мястэчку існавалі ратуша (падрабязных апісаньняў не захавалася), бровар, сточня, сьпіхлеры, гасьціны двор. У канцы Дворнай (Наднёманскай) вуліцы знаходзілася [[сядзіба]] [[Радзівілы|Радзівілаў]], якую наведваў [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|Вялікі князь літоўскі]] і кароль Польскі [[Уладзіслаў Ваза]].
 
== Асобы ==
 
=== Вядомыя ўраджэнцы ===
* [[Мікола Адам]] (нар. 1978) — беларускі паэт, празаік
* [[Лявон Белы]] (1927—2005) — беларускі публіцыст, які выступаў супраць палітыкі русіфікаці Беларусі
Радок 368 ⟶ 101:
* [[Мікола Прускі]] (1928—2014) — дзяяч беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах Амэрыкі, выдавец, рэдактар, грамадзкі і культурны дзяяч
* [[Алесь Сянкевіч]] (1884—1938) — беларускі дзяржаўны дзеяч, навуковец, публіцыст, наркам аховы здароўя [[БССР]] (1921—1923)
 
=== Людзі, зьвязаныя з мястэчкам ===
* [[Якуб Колас]] (1882—1956) — клясык беларускай літаратуры, узгадваў аб мястэчку ў паэме «[[Новая зямля]]» і трылёгіі «[[На ростанях]]», лічыў вёску сваёй радзімай<ref name = "facts"/>
* [[Уладзімер Мархель]] (1940—2013) — беларускі літаратуразнаўца і паэт, у 1947—1957 гадах навучаўся ў [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|мясцовай школе]]
* [[Сяржук Сокалаў-Воюш]] (нар. 1957) — беларускі бард, пісьменьнік, які ў 1984—1985 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам музэю Якуба Коласа ў Мікалаеўшчыне<ref>{{Літаратура/Беларускія пісьменьнікі (1992—1995)|5}}</ref>
 
== Заўвагі ==
Радок 381 ⟶ 109:
 
== Літаратура ==
* Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. {{ISBN|83-88973-58-4}}
* {{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Opisy parafii dziecezji wilenskiej z 1784 roku |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = [[Беласток]] |выдавецтва = |год =1784 |том =2 |старонкі =110 |старонак = 207 |сэрыя = |isbn = |наклад =}}
* Ryszard Rybka, Kamil Stepan: Najlepsza broń. Plan mobilizacyjny «W» i jego ewolucja. Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Adiutor», 2010. {{ISBN|978-83-86100-83-5}}
* {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|6}}
* {{Літаратура/Беларускія пісьменьнікі (1992—1995)|5}}
* {{Літаратура/БелЭн|10}}
* {{Кніга|аўтар =[[Сымон Белы|Белы С.]]. |частка = |загаловак =Родныя карані |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =«Тэхнапрынт» |год =2001 |том = |старонкі = 34-35|старонак = 130 |сэрыя = |isbn = 985-464-106-6|наклад = 300 экз. }}
* {{Кніга|аўтар =|частка = |загаловак =[[Вялікі гістарычны атляс Беларусі]]. У 4 тамах. |арыгінал = |спасылка = |адказны = пад рэд. Ляхавай Г.П., Несцяроўскай Ю.М., Пракаповіч Т.М.|выданьне = |месца = Менск|выдавецтва = Белкартаграфя|год = 2013|том = 2|старонкі = 100|старонак = 347|сэрыя = |isbn = ISBN 978-985-508-245-4 |наклад =}}
* {{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак =Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць |арыгінал = |спасылка = https://orda.of.by/.lib/spik/mi2/0|адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =БелСЭ |год =1987 |том = |старонкі = 241|старонак = 308 |сэрыя = |isbn = |наклад = 8000 }}
* {{Кніга|аўтар =[[Якуб Колас|Колас Якуб]]. |частка = |загаловак =Малады дубок |арыгінал = |спасылка = http://knihi.com/Jakub_Kolas/Malady_dubok.html|адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = |год =1913 |том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}
* {{Кніга|аўтар =[[Якуб Колас|Колас Якуб]]. |частка = |загаловак =[[На ростанях]] |арыгінал = |спасылка = http://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_rostaniach_T1.html#1|адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва = |год =1955 |том = |старонкі = |старонак = 374|сэрыя = |isbn = |наклад = }}
* {{Кніга|аўтар =[[Якуб Колас|Колас Якуб]]. |частка = |загаловак =[[Новая зямля]] |арыгінал = |спасылка = http://knihi.com/Jakub_Kolas/Novaja_ziamla.html|адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =Савецкая Беларусь |год =1923 |том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}
* {{Кніга|аўтар =[[Якуб Колас|Колас Якуб]]. |частка = |загаловак =У старых дубах |арыгінал = |спасылка = http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/якуб-колас/якуб-колас-у-старых-дубах.html|адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = |год =1912 |том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}
* {{Кніга|аўтар =Кісялёў У.|частка = |загаловак =Наднёманскімі пуцявінамі |арыгінал = |спасылка = http://files.knihi.com/Knihi/other/Kisialou.Nadniomanskimi_puciavinami.pdf|адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =В. П. Ільін |год =1994, 2009 |том = |старонкі = |старонак = 433 |сэрыя = |isbn = 978-985-6365-28-0|наклад = 400 экз. }}
* {{Кніга|аўтар = [[Аляксандар Лакотка|Лакотка А.]]|частка = |загаловак = Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідзтва Беларусі |арыгінал = |спасылка = http://knihi.com/Alaksandar_Lakotka/Draulanaje_sakralna-manumientalnaje_dojlidstva_Bielarusi.html#1 |адказны = |выданьне = |месца = [[Менск]] |выдавецтва = Беларусь| год = 2003 |том = |старонкі =15 |старонак = 224 |сэрыя = |isbn = |наклад =2500}}
* {{Кніга|аўтар =[[Антон Луцкевіч|Луцкевіч А.]] |частка = |загаловак = Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =«Кнігазбор» |год =2006 |том = |старонкі = 460|старонак = 36 |сэрыя = |isbn = |наклад =}}
* {{Кніга|аўтар =[[Мікола Маляўка|Маляўка Мікола]]. |частка = |загаловак =Коласаў абярэг |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =«Мастацкая літаратура» |год =2011 |том = |старонкі =33—36 |старонак = 214 |сэрыя = |isbn = 978-985-02-1256-6 |наклад = 1200 экз.}}
* {{Кніга|аўтар =Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. |частка = |загаловак =Беларуская дыялекталогія. Хрэстаматыя|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Менск |выдавецтва = |год =1979 |том = |старонкі = 142-143|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}
* {{Літаратура/Памяць/Стаўпецкі раён}}
* {{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)}}
* {{Кніга|аўтар =[[Яўген Тумас|Тумас Г.]]. |частка = |загаловак =Родны бераг песняра |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =«Полымя» |год =1982 |том = |старонкі = 20|старонак = 30 |сэрыя = |isbn = |наклад = 3000 экз. }}
* {{Літаратура/ЭГБ|5}}
* {{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Якуб Колас. Альбом |арыгінал = |спасылка = |адказны = М.А. Казбярук|выданьне = |месца =Менск |выдавецтва =«[[Народная асьвета]]» |год =1973 |том = |старонкі = 25, 34, 74, 179|старонак = 192 |сэрыя = |isbn = |наклад =18000}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==