Брно: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён, афармленьне
д афармленьне
Радок 7:
|Краіна = Чэхія
|Герб = Brno (znak).svg
|Сьцяг = Flag of Brno.svg{{!}}border
|Гімн =
|Дата заснаваньня =
Радок 72:
Брно ёсьць месцам судовай улады Чэхіі, то бок месца базаваньня канстытуцыйнага і вярхоўнага суду Чэхіі, а таксама найвышэйшага адміністрацыйнага суду і ўпраўленьня вярхоўнай пракуратуры. Горад таксама зьяўляецца важным адміністрацыйным цэнтрам. Брно таксама зьяўляецца важным цэнтрам вышэйшай адукацыі, у горадзе знаходзяцца 33 факультэты 13 вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца каля 89 тысячаў студэнтаў<ref>[http://www.brno.cz/fileadmin/user_upload/sprava_mesta/magistrat_mesta_brna/OVV/cisla2010.pdf Brno v číslech]. The Statutory City of Brno. 2010. p. 85.</ref>.
 
[[Выставачны цэнтар Брно]] зьяўляецца адным з найбуйнейшых выставачных цэнтраў у [[Эўропа|Эўропе]], і займае 23 радок у сьвеце<ref>[http://www.bvv.cz/veletrhy-brno/spolecnost/ O společnosti Veletrhy Brno]. Veletrhy Brno</ref>. Комплекс адкрыўся ў [[1928]] годзе, з гэтага часу ў ім праводзяцца буйныя выставы і кірмашы.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Brno, Město Brno, Nádražní (2).jpg|міні|250пкс|зьлева|Вуліцы Брна]]
[[Файл:Petrov (back view).JPG|міні|250пкс|Выгляд на храм Сьвятога Пятра]]
У канцы [[12 стагодзьдзе|XII стагодзьдзя]] горад стаўся цэнтрам удзельнага княства [[Пржэмыславічы|Пржэмыславічаў]]. Гэты час горад меўназву Бржаціслаўскі град. У [[1243]] годзе места атрымала права вольнага імпэрскага гораду, а ў канцы [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] Брно ператварылася ў рэзыдэнцыю маркграфаў мараўскіх. З [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] пытаньні мясцовага самакіраваньня сталі вырашацца мараўскімі земскімі соймамі, якія праводзіліся ў Брне раз на два гады.
 
Падчас [[гусіцкія войны|паўстаньня гусітаў]] горад застаўся верным каралю. У [[1454]] годзе, каралём [[Ладзіслаў Постум|Ладзіславам Постумам]], з гораду былі выгнаныя ўсе [[габрэі]]. З [[1526]] па [[1918]] гады Брно належыўналежаў да дынастыі [[Габсбургі|Габсбургаў]], у гэтыя часы Брно стаў эканамічным і культурным цэнтрам Маравіі. Горад, як сталіца Маравіі, падтрымала саслоўнае паўстаньне [[1619]] году. Падчас [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] Брно двойчы, у [[1643]] і [[1645]] гадох, быў абложаны швэдзкім войскам. У [[1742]] годзе, як і швэды, прусы таксама ня мелі посьпеху ў аблозе гораду. У [[1777]] годзе Брно стаў цэнтрам [[біскупства]]. Горад меў важнае абарончае значэньне аж да сярэдзіны [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]]. У Брне існавала адна з самых вядомых турмаў [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]], якая праіснавала да [[1858]] году.
 
У [[1805]] годзе Брно падвергнулася аблозе напалеонаўскіх войскаў. Пасьля перамогі ў [[бітва пад Аўстэрліцам|бітве пад Аўстэрліцам]], [[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] загадаў зьнішчыць фартыфікацыйныя ўмацаваньні гораду. У выніку гэтага да сёньняшніх дзён засталася толькі адна гарадзкая брама зь сямі, якія былі калісьці.
 
== Эканоміка ==