Міхаіл Мураўёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ацэнкі: Fixed typo
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Рэдагаваньне мабільнай праграмай Рэдагаваньне праграмай Android
д Рэдагаваньні 82.102.92.120 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Andrej Buka
Метка: Адкат
Радок 18:
 
1 студзеня 1850 году стаў сябрам Дзяржаўнага савету, у 1850—1857 гадох быў віцэ-прэзыдэнтам [[Расейскае геаграфічнае таварыства|Расейскага геаграфічнага таварыства]], у 1857—1861 гадох — Міністрам дзяржаўных маёмасьцяў.
 
=== Карупцыя ===
У час знаходжаньня на высокіх дзяржаўных пасадах здабыў рэпутацыю буйнога карупцыянэра<ref name="Fiaduta19">Міхал Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту / Уклад. [[Аляксандар Фядута|А. Фядута]]. — {{Менск (Мінск)}}: «Лімарыус», 2016. С. 19.</ref>. У 1858 годзе дзеля адной службовай паездкі ўзяў зь дзяржаўнага скарбу камандзіровачныя («прагоны») ува ўсіх трох ведамствах, дзе займаў пасады, за што атрымаў мянушку «трохпрагоннага»<ref name="Fiaduta19"/>. Дапамог старшыні Дзяржаўнага савету А. Арлову прадаць у дзяржаўны скарб дом, які Арлоў раней купіў за дзяржаўныя грошы<ref name="Fiaduta20">Міхал Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту / Уклад. [[Аляксандар Фядута|А. Фядута]]. — {{Менск (Мінск)}}: «Лімарыус», 2016. С. 20.</ref>. Паспрыяў прызначэньню свайго старэйшага сына на пасаду вяцкага губэрнатара. Выдзяліў ад імя падначаленага яму Ляснога ведамства грашовую ўзнагароду за «захаваньне лясоў» вяцкаму і ніжагародзкаму губэрнатарам. Пасаду ніжагародзкага губэрнатара на той час займаў родны брат Мураўёўва<ref name="Fiaduta20"/>. Таксама прызначыў на кіроўную пасаду свайго пляменьніка А. Лашкарова<ref name="Fiaduta20"/>.
 
=== Падтрымка прыгону ===
Адназначна адмоўна паставіўся да [[Скасаваньне прыгоннага права|сялянскай рэформы 1861 году]], якая мела на мэце вызваліць сялянаў ад прыгоннай залежнасьці. Разам з князем В. Далгарукавым стаў лідэрам групы найвышэйшых ураднікаў, хто рабіў усё магчымае, каб перашкодзіць вызваленьню сялянаў<ref name="Fiaduta20"/>. Аднак ня меў дастатковага ўплыву, каб спыніць рэформу: галоўным яе рухавіком стаў вялікі князь [[Канстанцін Мікалаевіч]]<ref name="Fiaduta21">Міхал Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту / Уклад. [[Аляксандар Фядута|А. Фядута]]. — {{Менск (Мінск)}}: «Лімарыус», 2016. С. 21.</ref>.
 
=== Русіфікацыя Вялікага Княства Літоўскага ===
Радок 50 ⟶ 56:
[[Файл:Маскалізацыя (русіфікацыя). Менск. Петрапаўлаўская царква.jpg|значак|250пкс|[[Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Менск)|Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла]] ў [[Менск]]у да (налева) і па (направа) [[мураўёўкі|маскоўскай перабудове]]]]
 
У гэты ж час ажыцьцяўлялася масавае зьнішчэньне старажытных праваслаўных цэркваў Вялікага Княства Літоўскага<ref name="str_sp">[[Тамара Габрусь|Габрусь Т.]] Зруйнаваныя святыні // {{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}}</ref>, а таксама перабудова ў стылі архітэктуры [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] колішніх рымска-каталіцкіх, уніяцкіх і нават спрадвеку праваслаўных сьвятыняў. Падобным чынам [[Маскоўскі патрыярхат]] імкнуўся абазначыць «кананічную» тэрыторыю<ref>[http://www.nn.by/?c=ar&i=40493 Архітэктар Папруга: Хочуць цыбуліны на царкве — няхай будуюць новы храм] // «[[Наша Ніва]]», 1 ліпеня 2010.</ref>. Фінансавалася гэтая справа з сродкаў, сабраных з удзельнікаў паўстаньня ў выглядзе штрафаў і кантрыбуцыяў<ref name="eklektyka"/><ref>Чарановіч С. [http://media.catholic.by/nv/n21/art4.htm Ляхавіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа] // «[[Наша Вера]]». № 3 (21), 2002.</ref>. У выніку падобных рэканструкцыяў адбывалася зьнявечаньне кампазыцыяў і стылёвага разьвязку помнікаў архітэктуры, зьнішчаліся высокамастацкія фрэскі, алтары, амбоны і інш.<ref>{{Літаратура/Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст.|к}} С. 65.</ref>
 
Зьвяртаючыся да шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага казаў<ref name="dvbh">{{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)|к}}</ref>:
Радок 69 ⟶ 75:
Памёр 29 жніўня (10 верасьня) 1866 году ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбурзе]]. Спачыў у Аляксандра-Неўскай Лаўры.
 
== Ацэнкі ==
{{Цытата|Ць
16 красавіка 1866 году на абедзе ў Ангельскім клюбе [[Мікалай Някрасаў]] зачытаў оду, прысьвечаную Мураўёву. У далейшым за гэта паэта моцна раскрытыкавалі калегі. Сытуацыю, якая склалася вакол Някрасава па прачытаньні оды, апісаў [[Карней Чукоўскі]] ў творы «Паэт і кат»<ref>
27 лістапада 2016 году ў Менску ў царкве Покрыва Багародзіцы з бласлаўленьня кіраўніка [[Беларуская праваслаўная царква|Беларускага экзархату
Чуковский К. Поэт и палач (Некрасов и Муравьев). — Петербург, 1922.</ref>:
{{Цытата|Цьвердзяць, што двудушнасьць Някрасава ні ў чым ня выявілася з такой відавочнасьцю, як менавіта ў гэтай жахлівай одзе. Насамрэч, як мог рэвалюцыйны паэт славіць крывавага душыцеля Польшчы і заахвочваць яго да новых зладзействаў? Чаму чалавек, адно імя якога натхняла змагароў за свабоду, які, здаецца, толькі і рабіў, што паўтараў моладзі: «ідзі ў агонь…», «ідзі і гінь…», «памрэш не дарма: справа трывае, калі пад ёй струменіцца кроў», «кідайся проста ў полымя і гінь», — чаму пасьля таго, як моладзь сапраўды кінулася ў полымя, ён аддаў яе Мураўёву? А ён менавіта здрадзіў ёй, бо (як у той час паведамлялі газэты) ён сам пры народзе прасіў Мураўёва ўзмацніць тэрор, заклікаў яго да новых пакараньняў сьмерцю. Моладзі казаў «ідзі і гінь», а Мураўёву «ідзі і губі».
{{арыгінал|ru|Утверждают, что двуличие Некрасова ни в чем не сказалось с такой очевидностью, как именно в этой чудовищной оде. В самом деле, как мог революционный поэт восхвалять кровавого усмирителя Польши и побуждать его к новым злодействам? Почему человек, одно имя которого вдохновляло борцов за свободу, который, кажется, только и делал, что твердил молодежи: «иди в огонь...», «иди и гибни...», «умри не даром: дело прочно, когда под ним струится кровь...», «бросайся прямо в пламя и погибай», почему после того, как молодежь действительно бросилась в пламя, он предал ее Муравьеву? А он именно предал ее, ибо (как тогда же сообщали газеты) он сам во всеуслышанье просил Муравьева усилить террор, призывал его к новым казням. Молодежи говорил «иди и гибни», а Муравьеву «иди и губи».}}
}}
 
[[Файл:Muravyov-hangman.png|значак|Карыкатура на помнік Мураўёву-вешальніку ў Вільні, 1898 г.]]
 
Расейскі пісьменьнік [[Аляксандар Герцэн]] даў наступную ацэнку поглядам, справам і вонкаваму выгляду Мураўёва<ref>Герцен А. И. Собрание сочинений в 30 томах. Т. 18. С. 34.</ref>:
{{Цытата|Такой мастацкай адпаведнасьці паміж зьверам і яго вонкавым выглядам мы ня бачылі ні ў статуях [[Мікелянджэлё|Банароці]], ні ў бронзе [[Бэнвэнута Чэліні]], ні ў клетках заалягічнага саду.
{{арыгінал|ru|Такого художественного соответствия между зверем и его наружностью мы не видали ни в статуях Бонароти, ни в бронзах Бенвенуто Челлини, ни в клетках зоологического сада.}}
}}
 
Польскія гісторыкі называлі Мураўёва-вешальніка «новым расейскім [[Чынгісхан]]ам»<ref name="matviejcyk39">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 39.</ref><ref name="matviejcyk44">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 44.</ref>. Сучасьнік Мураўёва В. Пшыбароўскі апісваў яго наступным чынам<ref name="matviejcyk4243">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 42—43.</ref>:
{{Цытата|Ён меў найгоршую рэпутацыю злодзея, рэакцыянэра <...> Партыя Заходнікаў шчыра яго ненавідзіла за гультайства і мангольскія капрызы, Славянафілы пагарджалі ім, зрэшты, не маглі лічыць сваім, бо ён ня меў на гэты конт ніякай дакладнай рэпутацыі, апрача адной, каб напоўніць уласную кішэню і задаволіць свае арыентальныя амбіцыі. Ня меў сяброў, усе яго не цярпелі, а яго маленькая тоўстая фігура, нездарова налітая, пасаджаная на кароткія ножкі, з апухлым, хваравіта-шэрым тварам, з выразам бульдога і мангольска-маскоўскім тыпам, з тыгрынымі вочкамі, круглымі і бліскучымі, як у зьмяі, сваім выглядам выклікала агіду.}}
 
[[Файл:Vilnia, Muravyov-viešalnik. Вільня, Мураўёў-вешальнік (1900).jpg|значак|Карыкатура на помнік Мураўёву-вешальніку ў Вільні, каля 1900 г.]]
 
У канцы XIX ст. улады Расейскай імпэрыі і структуры [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Найсьвяцейшага ўрадавага сыноду]] ([[Расейская праваслаўная царква|Маскоўскага патрыярхату]]) спрабавалі стварыць культ асобы Мураўёўва. У 1895 годзе ў віленскім прадмесьці [[Сьніпішкі|Сьніпішках]] на Кальварыйскай вуліцы ўрачыста адкрылі царкву-школу ў імя Мураўёўва, а ў 1900 годзе ў ягоны гонар асьвяцілі будынак царкоўна-прыходзкай школы ў Горадні<ref name="matviejcyk37">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 37.</ref>. Апроч таго, шырокая прапагандысцкая кампанія разгарнулася ў афіцыйным друку. Некаторыя матэрыялы таго часу зьяўляюцца яскравым прыкладам расейскай [[шавінізм|шавіністычнай]] публіцыстыкі: ''«Сям’я не бяз вырадка» — гаворыць прыслоўе. У нашай славянскай сям’і такім вырадкам зьяўляюцца, бяз сумневаў, палякі''<ref name="matviejcyk37"/> <…> ''расейскі чалавек — усечалавек'' <…> ''нездарма мы — Сьвятая Русь'' <…> ''Адзін толькі М. Мураўёў, не баючыся ні Эўропы, ні дамарослых нашых лібэралаў сьмела і адкрыта сказаў, што тут'' [у колішнім Вялікім Княстве Літоўскі] ''Расея і даў дарогу расейцам''<ref name="matviejcyk38">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 38.</ref>. Кульмінацыяй гэтай кампаніі стала ўсталяваньне ў 1898 годзе помніка Мураўёўву ў [[Вільня|Вільні]]. Напярэдадні, у час і па адкрыцьці помніка сярод віленчукоў пашыраліся праклямацыі і адозвы антымураўёўскага зьместу<ref name="matviejcyk42">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 42.</ref>. Вобраз помніка Мураўёву-вешальніку стаў цэнтральным адразу ў некалькіх карыкатурах. Неўзабаве да помніка мусілі прыставіць [[гарадавы|гарадавога]], які фактычна ахоўваў яго ад месьцічаў. Нагодай да гэтага стала акцыя пратэсту, апісаньне якой пакінула беларуская грамадзкая дзяячка [[Паўліна Мядзёлка]]<ref name="matviejcyk42"/>:
{{Цытата|Каля помніка шпацыруе ўзад і ўперад гарадавы. <...> Ён паявіўся пасьля адной штукі, якую выкінула віленская моладзь. Набралі хлопцы ў бойні трыбухаў і кішок, ноччу абляпілі імі помнік з галавы да ног, а на пастамэнт вылілі некалькі бутэлек валерыянкі. Зляцеліся з ўсяго места сабакі да трыбухаў, а каты на пах валерыянкі. І што там тварылася ў падножжа помніка, можна сабе ўявіць! З таго часу гарадавы днём і ноччу сьцеражэ гэты помнік.}}
 
У 1915 годзе пры падрыхтоўцы да эвакуацыі зь Вільні расейскія ўлады дэмантавалі помнік<ref name="matviejcyk44"/>. Пазьней на яго месцы збудавалі грамадзкія прыбіральні. Мінімум адна зь іх існавала яшчэ ў 1990-х гадох<ref>Аскидов Ф. «За вашу и нашу свободу!» Хроника борьбы за независимость [Польши] // [[Родина (исторический журнал)]]. № 12, 1994. С. 75.</ref>.
 
27 лістапада 2016 году ў Менску ў царкве Покрыва Багародзіцы з бласлаўленьня кіраўніка [[Беларуская праваслаўная царква|Беларускага экзархату]] [[Расейская праваслаўная царква|Маскоўскага патрыярхату]] [[Павал (Панамароў)|Паўла (Панамарова)]] прайшла канфэрэнцыя «Готов собою жертвовать…»<ref>[https://drive.google.com/file/d/0ByxGMMzqY_H2eE5jN0ZpdFRwb2c/view Праграма канфэрэнцыі]{{ref-ru}}</ref> (пазыцыянавалася арганізатарамі як навуковая), прысьвечаная памяці Мураўёва, якога назвалі «яскравай і выдатнай асобай». Загаднік катэдры царкоўнай гісторыі [[Менская духоўная сэмінарыя|Менскай духоўнай сэмінарыі]] [[протаярэй]] Аляксандар Раманчук выступіў з дакладам, у якім разглядаў маральна-этычны аспэкт учыненага на загад Мураўёва публічнага забойства 8 каталіцкіх сьвятароў за «вуснае злачынства» — чытаньне ў касьцёлах Маніфэста [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]]. У сваім дакладзе ён прыйшоў да наступнай высновы<ref name="svaboda">[http://www.svaboda.org/a/28143772.html На навуковай канфэрэнцыі ў Менску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзьвіг»] // [[Радыё Свабода]], 28 лістапада 2016 г.</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=181196 На праваслаўнай навуковай канфэрэнцыі ў Мінску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзвіг»] // [[Наша Ніва]], 29 лістапада 2016 г.</ref>:
{{Цытата|Фактычна ён паставіў пытаньне, ці мае ў вачах Бога расейскі праваслаўны сьвет такую каштоўнасьць, каб дзеля яго караць сьмерцю каталіцкіх сьвятароў. Быўшы праваслаўным вернікам, ён адказаў на гэтае пытаньне станоўча і выканаў прысуды. Такім чынам ён пагадзіўся ў поўнай ступені несьці адказ за свае дзеяньні перад Богам у пытаньні выратаваньня душы. Такім чынам, мы ня можам адмаўляць, што граф Мураўёў, расстраляўшы 8 каталіцкіх ксяндзоў, выступіў у ролі расейскага рэлігійнага і нацыянальнага лідэра і тым зьдзейсьніў асабісты духоўны подзьвіг самаахвярнасьці.}}
 
Беларускі гісторык [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Уладзімер Арлоў]] вызначае Мураўёва як «''разумнага і жорсткага царскага сатрапа <…>, які ня грэбаваў ніякімі сродкамі: дзейнічаў подкупамі і ашуканствам, падпісваў сьмяротныя прысуды і загадваў заліваць магілы экскрэмэнтамі, каб не дапусціць там патрыятычных маніфэстацыяў''»<ref name="dvbh"/>. На думку беларускага гісторыка Сяргея Абламейкі, галоўным антыгероем беларускай гісторыі зьяўляецца не Мураўёў-вешальнік, а [[Ёсіф (Сямашка)|Ёсіф Сямашка]], які «''зрабіў найболей для перамогі „русского дела в Западном крае“…''»<ref name="ablamiejka2">Абламейка С. [https://www.svaboda.org/a/24583811.html Кананізацыя Сямашкі. Скон народу-2] // [[Радыё Свабода]], 17 траўня 2012 г.</ref>
 
Беларускі літаратуразнавец і палітоляг [[Аляксандар Фядута]] ацэньвае Мураўёва наступным чынам: «''Ні вялікім патрыётам, ні пачварай дэспатызму Міхаіл Мікалаевіч ня быў. <…> Жорсткі і валявы кіраўнік ў ім спалучаўся з карупцыянэрам, а патрыёт — з сапраўдным кар’ерыстам''»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=168160 Дзейсны імперыяліст: выходзяць з друку мемуары Мураўёва-вешальніка пра паўстанне Каліноўскага] // [[Наша Ніва]], 8 красавіка 2016 г.</ref>.
 
== Заўвагі ==