Міхаіл Мураўёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Рэдагаваньне мабільнай праграмай Рэдагаваньне праграмай Android
Радок 18:
 
1 студзеня 1850 году стаў сябрам Дзяржаўнага савету, у 1850—1857 гадох быў віцэ-прэзыдэнтам [[Расейскае геаграфічнае таварыства|Расейскага геаграфічнага таварыства]], у 1857—1861 гадох — Міністрам дзяржаўных маёмасьцяў.
 
=== Карупцыя ===
У час знаходжаньня на высокіх дзяржаўных пасадах здабыў рэпутацыю буйнога карупцыянэра<ref name="Fiaduta19">Міхал Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту / Уклад. [[Аляксандар Фядута|А. Фядута]]. — {{Менск (Мінск)}}: «Лімарыус», 2016. С. 19.</ref>. У 1858 годзе дзеля адной службовай паездкі ўзяў зь дзяржаўнага скарбу камандзіровачныя («прагоны») ува ўсіх трох ведамствах, дзе займаў пасады, за што атрымаў мянушку «трохпрагоннага»<ref name="Fiaduta19"/>. Дапамог старшыні Дзяржаўнага савету А. Арлову прадаць у дзяржаўны скарб дом, які Арлоў раней купіў за дзяржаўныя грошы<ref name="Fiaduta20">Міхал Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту / Уклад. [[Аляксандар Фядута|А. Фядута]]. — {{Менск (Мінск)}}: «Лімарыус», 2016. С. 20.</ref>. Паспрыяў прызначэньню свайго старэйшага сына на пасаду вяцкага губэрнатара. Выдзяліў ад імя падначаленага яму Ляснога ведамства грашовую ўзнагароду за «захаваньне лясоў» вяцкаму і ніжагародзкаму губэрнатарам. Пасаду ніжагародзкага губэрнатара на той час займаў родны брат Мураўёўва<ref name="Fiaduta20"/>. Таксама прызначыў на кіроўную пасаду свайго пляменьніка А. Лашкарова<ref name="Fiaduta20"/>.
 
=== Падтрымка прыгону ===