PzKpfw IV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д афармленьне, артаграфія
Радок 98:
 
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.F ===
Экранаваньне дадатковай бранёй, ужывалае на папярэдніх мадыфікацыях, было нерацыянальным і разглядалася толькі як часавае рашэньне, што і стала прычынай зьяўленьня наступнай мадыфікацыі, 7.Serie/B.W. або Ausf.F. Замест ужываньня навясной брані, таўшчыня лабавой верхняй пліты корпуса, лабавой пліты вежы і маскі гарматы была даведзеная да 50 мм, а таўшчыня бартоў корпуса і бартоў і кармы вежы — да 30 мм. Ламаная верхняя лабавая пліта корпуса была ізноў замененая прамой, але гэтым разам з захаваньнем курсавога кулямёта, а бартавыя люкі вежы атрымалі падвойныя створкі. У сувязі з тым, што маса танка пасьля занесеных зьмен вырасла на 21% у параўнаньні з Ausf.A, для паніжэньня ўдзельнага ціску на грунт былі ўведзеныя шырэйшыя гусеніцы. Іншыя, меней прыкметныя зьмены, уключалі ўводзіны вэнтыляцыйных паветразаборнікаў у сярэднім лабавым лісьце для астуджэньня тормазаў, іншае разьмяшчэньне глушыцеляў і зьлёгку зьмененыя ў сувязі з патаўшчэньнем броні назіральныя прыборы і ўсталёўку курсавога кулямёта. На мадыфікацыі Ausf.F да вытворчасьці PzKpfw IV упершыню падлучыліся іншыя фірмы, акрамя «Круп». Апошняя атрымала першую замову на 500 машын сёмай сэрыіі, пазьней замовы на 100 і 25 адзінак атрымалі фірмы «Вомаг» і «Нібэлунгэнвэрке». З гэтай колькасьці, з красавіка 1941 году па сакавік 1942 году, да пераключэньня вытворчасьці на мадыфікацыю Ausf.F2, было выпушчана 462 танка Ausf.F, 25 ззь якіх былі яшчэ на заводзе пераабсталяваныя ў Ausf.F2.
 
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.F2 (Ausf.J) ===
Хоць асноўным прызначэньнем 75-мм гарматы PzKpfw IV зьяўлялася зьнішчэньне небранаваных мэт, наяўнасьць у яе боекамплекце [[Бранябойны снарад|бранябойных снарадаў]] дазваляла танку пасьпяхова дужацца і з [[бронетэхніка]]й, абароненай супрацькульнымі або лёгкім супрацьснарадным браняваньнем<ref name="doyle+yentz">H. L. Doyle, T. Jentz. — Panzerkampfwagen IV Ausf.G, H and J 1942—45</ref>. Але супраць танкаў з магутным супрацьснарадным браняваньнем, такіх як [[Вялікабрытанія|брытанская]] «[[Мацільда (танк)]]» або [[СССР|савецкія]] [[КВ-1]] і [[Т-34]], яна апынулася цалкам неэфектыўная. Яшчэ ў 1940 — пачатку 1941 году, пасьпяховае баявое ўжываньне «Мацільды» актывізавала працы па пераўзбраеньні PzKpfw IV гпрматай з лепшымі процітанкавымі магчымасьцямі. З [[19 лютага]] 1941 году па асабістым загадзе [[Адольф Гітлер|Гітлера]] былі пачатыя працы па ўзбраеньні танка 50-мм гарматай [[5 cm KwK 38|Kw.K.38 L/42]], усталёваўшайся таксама на [[PzKpfw III]], і ў наступным працы па ўзмацненьні ўзбраеньня PzKpfw IV прасоваліся таксама пад яго кантролем<ref name="doyle+yentz"/>. У красавіку, адзін PzKpfw IV Ausf.D быў пераўзброены найноўшай, больш магутнай, 50-мм гарматай [[5 cm KwK 39|Kw.K.39 L/60]] для дэманстрацыі Гітлеру да яго дня нараджэньня, [[20 красавіка]]. Быў нават вызначаны выпуск сэрыі з 80 танкаў з такім узбраеньнем з жніўня 1941 году, але да таго часу цікавасьць Кіраваньня ўзбраеньняў (''Heereswaffenamt'') зрушылася да 75-мм даўгаствольнай гарматы, і ад гэтых плянаў адмовіліся.
 
[[Файл:Pak40 cfb borden 2006 1.jpg|thumb|300px|Процітанкавая прылада ''7,5 cm PaK.40 L/46'']]
Радок 119:
Наступная мадыфікацыя, Ausf.H, стала самой масавай. Першыя танкі пад гэтым пазначэньнем, якія сышлі з канвэера ў красавіку 1943 году, адрозьніваліся ад апошніх Ausf.G толькі патаўшчэньнем пярэдняга ліста даху вежы да 16 мм і задняга — да 25 мм, а таксама ўзмоцненымі бартавымі перадачамі з адліванымі кіроўнымі коламі, але першыя 30 танкаў Ausf.H з-за затрымак з пастаўкамі новых камплектавалых атрымалі толькі патоўшчаны дах. З лета таго жа году замест дадатковага 30-мм браняваньня корпуса для спрашчэньня вытворчасьці былі ўведзеныя цэльнакатныя 80-мм пліты. Акрамя таго, былі ўведзеныя навясныя [[супрацькумулятыўныя экраны]] з 5-мм лістоў, усталёўваўшыхся на большасьці Ausf.H. У сувязі з гэтым, за непатрэбнасьцю былі ліквідаваныя назіральныя прыборы ў бартах корпуса і вежы. З верасьня танкі атрымалі пакрыцьцё вертыкальнага браняваньня [[цымэрытам]] для абароны ад [[магнітная міна|магнітных мін]].
 
Танкі Ausf.H позьніх выпускаў атрымалі турэльнае мацаваньне для кулямёта [[MG-42]] у люка камандзірскай вежкі, а таксама вертыкальную кармавую пліту замест нахільнай, былой на ўсіх папярэдніх мадыфікацыях танка. Падчас вытворчасьцяў былі таксама ўведзеныя розныя зьмены, накіраваныя на патаньненьне і спрашчэньне вытворчасьці, такія як уводзіны неабразіненых падтрымліваючых коўзанак і ліквідацыя пэрыскопнага назіральнага прыбора кіроўцы. З сьнежня 1943 году лабавыя пліты корпуса пачалі злучацца з бартавымі злучэньнем «у шып», для ўзмацненьня ўстойлівасьці пры снарадных трапленьнях. Вытворчасьць Ausf.H працягвалася да ліпеня 1944 году. Дадзеныя аб ліку выпушчаных танкаў гэтай мадыфікацыі, прыводныя ў розных крыніцах, некалькі адрозьніваюцца, ад 3935 шасі, ззь якіх як танкі былі завершаныя 3774, да 3960 шасі і 3839 танкаў.
 
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.J ===
[[Файл:Banska-Bystrica-nemecky-stredny-tank-PzKpfw.IV.AusfJ-1.jpg|значак|300пкс|Музэйны PzKpfw IV Ausf.J.]]
Зьяўленьне з чэрвеня 1944 году на зборачных лініях мадыфікацыі '''Ausf.J''' было зьвязана са імкненьнем як мага больш патаньніць і спрасьціць вытворчасьць танка ва ўмовах пагаршаючагася стратэгічнага становішча Нямеччыны. Адзінай, але істотнай зьменай, адрозьніваючай першыя ''Ausf.J'' ад апошніх ''Ausf.H'', стала ліквідацыя [[электрапрывад]]а павароту вежы і зьвязаных з ім дапаможнага [[Карбюратарны рухавік|карбюратарнага рухавіка]] з [[электрагэнератар|генератарам]]<ref name="doyle+yentz"/>. Неўзабаве пасьля пачатку выпуску новай мадыфікацыі былі ліквідаваныя пісталетныя парты ў карме і бартах вежы, бескарысныя з-за экранаў, а таксама спрошчаная канструкцыя іншых лючкоў. З ліпеня на месцы ліквідаванага дапаможнага рухавіка пачалі ўсталёўваць дадатковы [[паліўны бак]] ёмістасьцю ў 200 літраў, але дужаньне ззь яго падцяканьнем зацягнулася да верасьня 1944 году. Акрамя гэтага, 12-мм дах корпуса пачалі ўзмацняць прываркай дадатковых 16-мм лістоў. Усе наступныя зьмены былі накіраваныя на наступнае спрашчэньне канструкцыі, найболей прыкметнымі сярод іх былі адмова ад [[цымэрытам|цымэрытавага]] пакрыцьця ў верасьні і скарачэньне ліку падтрымліваючых коўзанак да трох на борт у сьнежні 1944 году. Вытворчасьць танкаў мадыфікацыі ''Ausf.J'' працягвалася амаль да самога канца вайны, да сакавіка 1945 году, але паніжэньне тэмпаў вытворчасьці, зьвязанае з паслабленьнем прамысловасьці Нямеччыны і цяжкасьці з пастаўкамі сыравіны, прывялі да таго, што было выпушчана толькі 1758 танкаў гэтай мадыфікацыі.
 
== Апісаньне канструкцыі ==
Радок 142:
== Машыны на базе Panzerkampfwagen IV ==
[[Файл:Maibach T-4.JPG|значак|300пкс|Jagdpanzer IV/70(V)]]
* [[Sturmgeschutz IV]] (StuG IV) — сярэдняя паводле масы [[самаходна-артылерыйская ўстаноўка]].
* [[Nashorn]] (Hornisse) — сярэдняя паводле масы [[процітанкавая самаходна-артылерыйская ўстаноўка]].
* [[Mobelwagen]] 3,7cm FlaK auf Fgst PzKpfw IV (sf); Flakpanzer IV «Mobelwagen»&nbsp;— [[зэнітная самаходная ўстаноўка]].
* [[JagdPz IV]] — сярэдняя паводле масы самаходна-артылерыйская ўстаноўка клясы [[зьнішчальнік танкаў]].
* [[Munitionsschlepper]] — транспартэр боепрыпасаў для самаходных мартыр тыпу [[Karl (самаходная марціра)|Geract 040/041 («Karl»)]].
[[Файл:Wirbelwind CFB Borden 2.jpg|thumbміні|300px300пкс|Wirbelwind — [[зэнітная самаходная ўстаноўка]]]]
* [[Sturmpanzer IV]] (Brummbar) — сярэдняя паводле масы самаходна-артылерыйская ўстаноўка класа самаходная гаўбіца.
* [[Hummel]] — [[самаходная гаўбіца]].
* Flakpanzer IV (2cm Vierling) [[Wirbelwind]] — зэнітная самаходная ўстаноўка.