Украіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 51:
Тэрыторыя Ўкраіны ў сучасных межах сфармавалася ў 1954 годзе, а дагэтуль яе часткі часам належалі да дзяржаваў абсалютна розных культураў.
 
=== Даславянскі пэрыяд (да 8VIII ст.) ===
На ўзьбярэжжы [[Крым]]у з [[8VIII стагодзьдзестагодзьдзя да н. э.|8 ст. да н. э.]] узьнікаюць [[грэцкія калёніі]], галоўныя зь якіх — [[Херсанэс Таўрыйскі|Херсанэс]] (каля сучаснага Севастопалю) і [[Пантыкапэй]] — паступова сталі цэнтрамі дзяржаўных фармаваньняў. Гэтыя землі з [[1I стагодзьдзестагодзьдзя да н. э.|1 ст. да н. э.]] трапілі пад уплыў [[Рымская імпэрыя|Рым]]у.
 
На стэпавай частцы Ўкраіны панавалі качавыя плямёны: [[кімэрыйцы]] ([[9IX—VII стагодзьдзестагодзьдзі да н. э.|9 ст. да н. э.]] — [[7 стагодзьдзе да н. э.|7 ст. да н. э.]]), [[скіфы]] (7—[[3VII—III стагодзьдзестагодзьдзі да н. э.|3]] ст.ст. да н. э.), [[сарматы]] (3III ст. да н. э. — [[3III стагодзьдзе|3 ст.]]). Пра насельнікаў паўночнае Ўкраіны гэтага часу вядома зусім мала.
 
=== Пэрыяд Кіеўскай Русі й Бізантыйскай імпэрыі (8—14VIII—XIV стст.) ===
З 4IV стагодзьдзя пачынаецца эпоха [[Вялікае Перасяленьне народаў|Вялікага Перасяленьня народаў]]. Праз украінскія стэпы праходзяць плямёны [[готы|готаў]], потым — [[гуны|гунаў]], яшчэ пазьней — [[аланы|аланаў]].
 
З 8VIII стагодзьдзя Паўночную і цэнтральную Ўкраіну засяляюць [[усходнія славяне|усходнеславянскія]] плямёны, сярод якіх былі [[паляне]], [[драўляне]], [[севяране]] ды іншыя. Паступова на гэтых землях фармуецца г.зв. [[Кіеўская Русь]] — першае ўсходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэньне. З 862 году Кіеўскай Русьсю кіруе [[Вікінгі|вараская]] дынастыя [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]]. Найбольшы росквіт Кіеўскай Русі прыпадае на 10X стагодзьдзе, калі [[Кіеў]] пазбаўляецца ад [[хазары|хазарскай]] залежнасьці, а потым і цалкам зьнішчае Хазарыю як дзяржаву. Зрабіўшы гэта, Кіеў, аднак, адкрыў прычарнаморскія стэпы для пранікненьня качавых плямёнаў: [[печанегі|печанегаў]], [[торкі|торкаў]] ды [[полаўцы|полаўцаў]] (кіпчакоў), якія прынесьлі старажытнарускай дзяржаве багата клапот.
 
З 12XII стагодзьдзя Кіеўская Русь распадаецца на асобныя княствы. На тэрыторыі Ўкраіны галоўнымі княствамі сталі [[Кіеўскае княства|Кіеўскае]], [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскае]], [[Галіцкае княства|Галіцкае]] ды [[Валынскае княства|Валынскае]] княствы.
 
У пачатку [[11 стагодзьдзе|ХІ]] ст.стагодзьдзя Закарпацьцем авалодвае Вугоршчына. У 13XIII стагодзьдзі праз Кіеўскую Русь праходзяць орды [[мангола-татары|мангола-татар]]. Карыстаючыся фэадальнай раздробленасьцю, яны досыць лёгка падаўляюць супраціў мясцовых князёў і абкладаюць рускія гарады даніной.
 
Антычныя гарады чарнаморскага ўзьбярэжжа пасьля распаду Рымскай імпэрыі трапляюць пад палітычны й культурны ўплыў [[Бізантыя|Бізантыі]]. Найбуйнейшым горадам тут застаецца Херсанэс (у Сярэднявеччы вядомы як Херсон). У 12XII стагодзьдзі ў горнай частцы [[Крымскі паўвостраў|Крыму]] ўзьнікла дзяржава [[княства Тэадора|Тэадора]], на базе насельнікаў якой узьнікла [[народнасьць]] [[крымскія грэкі|крымскіх грэкаў]], або тэадарытаў. Яе помнікамі зьяўляюцца [[пячорныя гарады Крыму]] — Чуфут-Кале, Эскі-Кермэн ды іншыя. Стэпавы Крым ад 13XIII стагодзьдзя трапляе пад уладу татараў.
 
=== Польска-літоўскі й турэцкі пэрыяд (14XIV ст. — канец 18XVIII ст.) ===
Ад 14XIV стагодзьдзя мангола-татарская дзяржава, галоўным чынам празь міжусобіцы, аслабляецца. Затое ўплыў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], якое ўзьнікла ў 13XIII стагодзьдзі, істотна ўзмацніўся ад часоў княжаньня [[Гедымін]]а (пачатак 14XIV ст.). Ён устанавіў пратэктарат над Кіеўскім княствам.
 
У 1362 годзе літоўскі князь [[Альгерд]] разьбіў татар у [[бітва на Сініх Водах|бітве на Сініх Водах]] і далучыў Кіеў да Вялікага княства Літоўскага. Гэтая падзея мела вялікае сымбалічнае значэньне, бо Літва, як і [[Масква]], прэтэндавала на званьне пераемніка Кіеўскай Русі, і на пачатку была бясспрэчным лідэрам у «зьбіраньні» рускіх земляў.
 
У канцы 14XIV стагодзьдзя пачынаецца палітычная й культурная экспансія [[Польшча|Польшчы]]. У 1387 годзе Польшча захапіла Галічыну.
 
З канца 15XV стагодзьдзя ўзмацняецца [[Расея|Маскоўская дзяржава]], якая ў канцы 15XV — пачатку 16XVI стагодзьдзяў захапіла ў Літвы частку земляў. З XV ст. пачынаюцца працэсы засяленьня сучасных усходу і, пазьней, поўдня Ўкраіны. Засяленьне ў асноўным адбывалася за кошт украінцаў, але ўдзельнічалі таксама й іншыя этнасы.
 
З 15XV стагодзьдзя на літоўска-крымскім памежжы ўзьнікае [[казакі|казацтва]], якое аказала вырашальны ўплыў на фармаваньне ўкраінскага этнасу. Этнічная тэрыторыя Ўкраіны, выцягнутая з захаду на ўсход, і цяпер прыкладна адпавядае былой мяжы між Літвою (Польшчаю) ды Крымскім ханствам.
 
У 1569 годзе, карыстаючыся цяжкім становішчам Літвы, якая вяла вайну з Масковіяй, Польшча захапіла Валынь, Кіеўшчыну й Падольле, г. зн. усе ўкраінскія землі, якія дагэтуль належалі Літве. 1596 годзе была заключаная [[Берасьцейская унія]], паводле якой [[Кіеўская мітраполія]] перайшла пад уладу Рыму.
Радок 83:
Палітыка палянізацыі ды акаталічваньня прывяла да антыпольскіх паўстаньняў на ўкраінскіх землях. Наймацнейшае зь іх, пад кіраўніцтвам [[Багдан Хмяльніцкі|Багдана Хмяльніцкага]], пачалося ў 1648 годзе. Пасьля шэрагу паразаў Хмяльніцкі быў вымушаны перайсьці пад пратэктарат Масковіі, што адбылося ў 1654 годзе на [[Пераяслаўская рада|Пераяслаўскай радзе]]. Гэтая падзея выклікала [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайну Расеі з Рэччу Паспалітай]], у выніку якой да Масковіі адышлі значныя тэрыторыі, у тым ліку горад Кіеў.
 
Крым з 15XV стагодзьдзя цалкам падпарадкоўваецца [[Крымскае ханства|Крымскаму ханству]], адной з рэштак [[Залатая Арда|Залатой Арды]] і пратэктарату [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. На базе нашчадкаў мангола-татар, а таксама іншых народнасьцяў, тут фармуецца [[крымскія татары|крымскататарскі этнас]], які складаў значную дзелю ад насельніцтва на паўвостраве аж да сталінскай дэпартацыі 1944 году. Акрамя ўласна Крыму, ханства займала тэрыторыі ўкраінскага Прычарнамор’я і Прыазоўя, а таксама вялікую частку сёньняшняга [[Краснадарскі край|Краснадарскага краю]] Расеі.
 
У 18XVIII стагодзьдзі Польшча ды Крымскае ханства аслаблі й сталі ахвярамі суседзяў. У выніку трох [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітай]] (1772—1795) украінскія землі Польшчы адышлі да Расеі, акрамя [[Галіччына|Галіччыны]]. Галіччына ды [[Букавіна]] (большая частка цяперашняй [[Чарнавіцкая вобласьць|Чарнавіцкай вобласьці]]) адышлі да [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыі]]. Закарпацьце, як і ўся Вугоршчына, увайшло ў склад Аўстрыі ў другой палове XVII ст.
 
Крымскае ханства было анэксаванае Расеяй у 1783 годзе.
 
=== Пэрыяд Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыяў (канец 18XVIII ст. — 1917) ===
З канца 18XVIII стагодзьдзя і да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ўкраінскімі землямі валодалі Расея й [[Аўстра-Вугоршчына]]. Усходнія землі Ўкраіны напачатку мелі аўтаномію ў складзе Расеі, якая была паступова скасаваная, пазьней расейская частка Ўкраіны падзеленая між губэрнямі. У 1867 годзе Аўстрыя рэарганізоўваецца ў фэдэрацыйную Аўстра-Вугоршчыну зь дзьвюма роўнапраўнымі часткамі — Аўстрыяй і Вугоршчынай. У аўстрыйскую частку дзяржавы пераходзяць Галіччына й Букавіна, у вугорскую — Закарпацьце (якое належала Вугоршчыне да ўваходжаньня краіны ў склад Аўстрыі).
 
На ўкраінскіх тэрыторыях з канца 18XVIII стагодзьдзя пачынаецца [[рух украінскага адраджэньня]]. Найбольш ён быў пашыраны на аўстрыйскіх тэрыторыях (Галіччына) — празь меншую жорсткасьць тамтэйшага рэжыму — дзе дзейнічалі [[Іван Франко]], [[Міхаіл Грушэўскі]] ды іншыя выдатныя асобы ўкраінскага адраджэньня. Нацыянальная палітыка на расейскіх тэрыторыях Украіны адзначаецца шэрагам заканадаўчых актаў, прадпрынятых у мэтах прадухіленьня ўкраінскага выданьня; праводзілася нацыяналістычная палітыка г.зв. трыадзінага расейскага народу, згодна зь якой існаваньне асобнай украінскай нацыі і ўкраінскай нематэрыяльнай культуры адмаўлялася.
 
=== Савецкі пэрыяд (1917—1991) ===
Радок 344:
 
== Культура ==
Для ўкраінскай нацыянальнай культуры вытворнай і базіснай зьяўлецца народная культура, на аснове якое паступова сфармаваліся прафэсійныя навука, літаратура, мастацтва. Адметнасьць украінскай культуры вызначылі таксама геаграфічныя ўмовы, асаблівасьці гістарычнага шляху, а таксама ўзаемадзеяньне зь іншымі этнакультурамі. Важным гістарычным этапам разьвіцьця культуры стала прыняцьце [[хрысьціянства]] ў 10X стагодзьдзі.
 
З прычыны цяжкасьцяў гістарычнага шляху Ўкраіны (мангола-татарскае заваяваньне ў 13XIII стагодзьдзі, польская экспансія ў 14—16XIV—XVI стагодзьдзях, залежнасьць ад Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыяў у 19XIX — пачатку 20XX стагодзьдзя) народная культура адыграла выключную ролю. Гэта адбылося таму, што ў 16XVI стагодзьдзі, калі фэадальна-баярская знаць успрыняла [[каталіцтва]] й польскую культуру, і да канца 18XVIII стагодзьдзя, калі вярхушка казацкае старшыны была русіфікаванай, украінскае грамадзтва разьвівалася ў значнай меры без паўнавартаснай нацыянальнай культурнай эліты.
 
Сапраўднымі творцамі й носьбітамі культуры працягвалі заставацца шырокія масы грамадзтва — сяляне, [[казакі]], рамесьнікі. Украінская культура на працягу доўгіх пэрыядаў сваёй гісторыі разьвівалася як народная. У ёй вялікае месца займалі [[фальклёр]], народныя традыцыі, якія дадавалі ёй асаблівыя зачараваньне й калярыт. Асабліва ярка гэта выявілася ў мастацтве — народных думах, песьнях, танцах, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Менавіта дзякуючы захоўваньню й працягу традыцыяў, карані якіх паходзяць да культуры [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]], сталі магчымымі ўздым украінскай культуры ў 16—17XVI—XVII стагодзьдзях і культурнае адраджэньне ў 19XIX стагодзьдзі.
 
Разьвіцьцю нацыянальнае культуры сучаснае Ўкраіны перашкаджаюць эканамічныя цяжкасьці, якія краіна перажывае з самага пачатку свайго незалежнага існаваньня. Фінансавыя праблемы не дазваляюць павышаць тыражы ўкраінскіх выданьняў, камэрцыйная літаратура збольшага завозіцца з Расеі.